Падзеньне Канстантынопалю: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata) - The interwiki article is not featured
д афармленьне
Радок 1:
'''Падзеньне Канстантынопалю''' адбылося ў аўторак [[29 траўня]] [[1453]] году, калі войска [[Асманская імпэрыя|Аcманскай імпэрыі]] пад камандаваньнем султана Мэхмэда II захапіла [[Бізантыя|Бізантыйскую]] сталіцу. Гэтая падзея засьведчыла канчатковы развал Усходняй [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]], сьмерць [[Канстантын XI|Канстантына XI]], апошняга Рымскага імпэратара, а таксама стратэґічны захоп і пачатак Атаманскай геґемоніі над усходнім [[Міжземнае мора|Міжземнамор’ем]] і [[Балканы|Балканамі]]. Горад заставаўся сталіцай Асманскай імпэрыі да яе развалу ў [[1922]] годзе.
 
== Аблога Канстантынопалю ==
 
== ВКЛ і «Трэці Рым» ==
Гэтая лёсавызначальная падзея мела і выразны беларускі кантэкст. З падзеньнем [[Канстантынопаль|Канстантынопалю]] зьвязваецца пачатак новай замежнапалітычнай дактрыны [[Маскоўскае княства|Маскоўскага княства]] як адзінага абаронцы [[праваслаўе|праваслаўнай веры]], іхнай новай дзяржаўнай канцэпцыі: «[[Масква]] — [[Трэці Рым]]».
 
Беларускі гісторык [[Генадзь Сагановіч]] піша ў сваім «Нарысе гісторыі Беларусі»: «Шлюб вялікага князя маскоўскага з апошняй прадстаўніцай бізантыйскага імпэратарскага дому Соф’яй Палеалог ([[1472]]) наблізіў Маскву да наследваньня палітычнай ролі „Рамейскага царства“… Так ужо ў [[1478]] годзе ён (маскоўскі цар [[Іван III]]) запатрабаваў ад [[Казімер Ягайлавіч|Казімера Ягайлавіча]] аддаць [[Полацак]], [[Віцебск]], [[Смаленск]] ды іншыя гарады [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]]».
 
{{Накід:Гісторыя}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commonscat|Fall of Constantinople}}
{{Commons}}
 
[[Катэгорыя:Бізантыйская імпэрыя]]