Напад на цягнік каля Лунінца: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +нутраны спасыл
W (гутаркі | унёсак)
д +Зьвязнасьць
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 1:
'''Напад на цягнік каля Лунінца''' здарыўся [[25 верасьня]] [[1924]] году. Належаў да найбольш вядомых і камэнтаваных актаў бальшавіцкіх дывэрсантаў [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|міжваеннага пэрыяду гісторыі Польшчы]].
 
[[Рыская мірная дамова|Канец вайны]] не прынёс супакою мірнаму насельніцтву памежжа. Рабункі, [[кантрабанда]], атакі бальшавіцкіх банд не былі рэдкімі. Толькі ў [[1924]] годзе паліцыя зафіксавала на польска-савецкім памежжы 189 рабункаў і дывэрсійных нападаў ды 28 актаў сабатажу, у якіх удзельнічала каля 1000 чалавек.<ref>Jerzy Paciorkowski, ''Płonąca granica'', Policja 997, nr 12 (57), grudzień 2009, ISSN 1734—1167, s. 36. {{ref-pl}}</ref><ref name="Służba 14" >Jerzy Paciorkowski, ''Służba na wygnaniu'', Policja 997, nr 1 (58), styczeń 2010, ISSN 1734—1167, s. 14. {{ref-pl}}</ref>. Мэтай усіх гэтых акцыяў было паказаць, што польская адміністрацыя некампэтэнтная й ня можа гарантаваць бясьпеку сваіх грамадзян <ref name="Służba 14"/>.
 
25 верасьня 1924 году бальшавіцкая банда ў складзе каля 70 чалавек затрымала каля [[Лунінец|Лунінца]] цягнік злучэньня [[Берасьце]] — [[Сарны]], на якім на сустрэчу зь міністрам унутраных справаў кіравалася афіцыйная дэлегацыя [[Палескае ваяводзтва|Палескага ваяводзтва]] з ваяводам [[Станіслаў Юзаф Даўнаровіч|Станіславам Даўнаровічам]], сэнатарам Баляславам Выслоўхам, камэндантам 14 палескай акругі Дзяржаўнай Паліцыі інспэктарам Юзафам Менсавічам ды біскупам менскім [[Зыгмунт Лазінскі|Зыгмунтам Лазінскім]]. Пазьнейшае сьледзтва не даказала, ці быў напад на гэтых знакамітых асобаў выпадковым або ўсё ж адмысловым. Хаця абарону дэлегацыі даручылі больш за 10 паліцыянтам і жаўнерам, збройны супраціў аказаў толькі адзін паліцыянт — Уладзіслаў Дмоўскі, за што пазьней ён быў падвышаны і ўзнагароджаны Крыжам заслугі<ref name="Służba 15">Jerzy Paciorkowski, ''Służba na wygnaniu'', Policja 997, nr 1 (58), styczeń 2010, ISSN 1734—1167, s. 15. {{ref-pl}}</ref>.