Камічнасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+пачатак
 
д афармленьне
 
Радок 1:
[[Файл:NAMA Masque esclave.jpg|міні|200пкс|Тэатральная камэдыйная [[маска]] (II ст. да [[Божае Нараджэньне|Нн.Х э.]], [[Атэны]])]]
'''Камічнасьць''' (сьмешнасьць; {{мова-el|κωμικός|скарочана}} — «сьмешны») — [[Эстэтыка|эстэтычная]] адлюстраванасьць неадпаведнасьці між недасканалым, нежыцьцёвым зьместам зьявы і яе вонкавым выяўленьнем, што прэтэндуе на паўнавартаснасьць і значнасьць або маскуецца пад іх. Мае вытокі ў [[Гульня|гульнёвым]], супольным самадзейным [[сьмех]]у ([[карнавал]]) і ў прадметных супярэчнасьцях грамадзкага жыцьця. У ходзе разьвіцьця [[Культура|культуры]] адасобіліся віды: [[гумар]], [[іронія]] і [[сатыра]]. Суадносіцца з [[Агіднасьць|агіднасьцю]], [[Нізкасьць|нізкасьцю]] і [[Прыгажосьць|прыгажосьцю]]. Ёсьць процілегласьцю [[Трагедыя|трагедыі]] і [[Узьнёсласьць|ўзьнёсласьці]]. Пры гэтым мае здольнасьць да сынтэзу зь імі ([[трагікамэдыя]], камічны бок узьнёсласьці). Пры адлюстраваньні супярэчнасьці рэчаіснасьці важнай ёсьць гульня на перабольшваньне велічы прадметаў ([[карыкатура]]), на [[Фантастыка|фантастычных]] спалучэньнях ([[гратэск]]) і збліжэньні далёкіх паняткаў ([[досьціп]]). На ёй грунтуецца [[камэдыя]]<ref>{{Кніга|аўтар=|частка=Камічнае|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=1998|том=7|старонкі=531|старонак=552|сэрыя=|isbn=985-11-0251-2|наклад=10 000}}</ref>.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
{{Накід:Мастацтва}}
 
[[Катэгорыя:Эстэтыка]]