Мікола Хведаровіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак
д афармленьне
Радок 5:
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1915—1918 жыў у прытулку для дзяцей бежанцаў у [[Калуга|Калузе]], вучыўся ў мескай вучэльні. Вярнуўшыся зь бежанства, вучыўся ў вучэльні мяст. [[Цімкавічы]], потым у Капыльскай працоўнай школе 2-й ступені. У 1918 уступіў у [[камсамол]]. З 1921 у частцы асобага прызначэньня. У 1923 сакратар камсамольскай ячэйкі ў Цыраўскай воласьці і загадчык хаты-чытальні. У 1924 камісар Слуцкага ваенкамату па дапрызыўнай падрыхтоўцы.
 
У 1928 скончыў [[рабфак]] у [[Менск]]у, у 1931 — [[БДУ]]. Паралельна з вучобай працаваў адказным сакратаром часопісу «Весткі ЦК КП(б)Б», потым у «Партыйным работніку» і «Бальшавіку Беларусі». У 1932—331932—1933 рэдактар двухтыднёвіку «[[Чырвоная Беларусь (часопіс)|Чырвоная Беларусь]]». Сябра [[СП Беларусі]] з 1934. У 1933—1934 загадчык кабінэта маладога аўтара СП БССР. У 1934—1937 адказны сакратар часопіса «Полымя рэвалюцыі», сакратар часопіса «Минск». Быў сябрам літаратурных аб’яднаньняў «[[Маладняк (літаратурнае аб’яднаньне)|Маладняк]]» і [[БелАПП]].
 
Арыштаваны 3 жніўня 1938. У 1940 асуджаны на 8 гадоў пазбаўленьня волі. Знаходзіўся ў зьняволеньні ў лягерох на Кольскім паўвостраве, удзельнічаў у будаўніцтве [[Манчагорск]]у, з 1941 ва Усьцьвытлагу (пасёлак Ваяжэль [[Комі АССР]]). З 1946 працаваў у Каршынах [[УзССР|Узбэцкай ССР]]. Паўторна арыштаваны 22 траўня 1949; сасланы (1949) у [[Енісейск]] [[Краснаярскі край|Краснаярскага краю]]. Рэабілітаваны 28 верасьня 1955. У 1956 вярнуўся ў Беларусь.
 
== Творчасць ==
 
З артыкуламі ў друку пачаў выступаць у 1924. Першы верш («Ураджайнае») надрукаваў у 1925. У 1929 выйшла першая кніга («Настроі»). Выйшлі таксама кнігі паэзіі «Рытмы» (1930), «Баявыя песьні» (1930), «Тэмпы-кантрасты» (1931), «Вайна за мір» (1932), «Ха» (жарты, пародыі, 1932), «Усім сэрцам» (1937), «Залаты лістапад» (1957), «Перазвон бароў» (1961), «Пасьля навальніцы» (выбранае, 1965), «Зоркі на камені» (1968), «Крынічка» (1978), «Любістак» (выбранае, 1984). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамох (1974). Для дзяцей выдаў кніжкі «Сонечны зайчык» (1961), «Лясныя званочкі» (1968), «Крылы» (1973), «Сьветлы дзянёк» (1984).
 
Радок 18 ⟶ 17:
 
== Выбраная бібліяграфія ==
 
* Пасля навальніцы: Выбранае. 1925—1961. Мн., 1965.
* Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1974.
Радок 25 ⟶ 23:
 
== Прэміі і ўзнагароды ==
 
Ляўрэат прэміі вугорскага агенцтва па літаратуры і мастацтве «Артысіуз» (1981) за прапаганду вугорскай паэзіі на беларускай мове.
 
== Літаратура ==
 
* Ермаловіч М. У страі паэзіі // ЛіМ. 1958, 12 ліп.
* Александровіч С. Незабыўнае, блізкае // ЛіМ. 1961, 12 мая.
* Александровіч С. Яго шчодрае і шчырае сэрца // ЛіМ. 1981, 28 жн.
* {{Літаратура/Беларускія пісьменьнікі (1917—1990)}}
* Беларускія пісьменнікі: 1917—1990 / Уклад.: А. Гардзіцкі. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Хведаровіч, Мікола}}
Радок 42 ⟶ 38:
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]
[[Катэгорыя:Беларускія перакладчыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты і паэткі]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову]]
[[Катэгорыя:Сябры Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменьнікаў]]
Радок 48 ⟶ 45:
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1981 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Менску]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты і паэткі]]
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР]]