Розьніца паміж вэрсіямі «Ворша»

683 байты дададзена ,  1 год таму
дапаўненьне, абнаўленьне зьвестак, катэгорыя
(дапаўненьне, абнаўленьне зьвестак, катэгорыя)
|Раён = [[Аршанскі раён|Аршанскі]]
|Сельсавет =
|Гарадзкі савет = [[Аршанскі гарадзкі савет|Аршанскі]]
|Старшыня гарвыканкаму =
|Пасада кіраўніка =
|Сайт =
}}
'''Во́рша''' — [[горад|места]] ў [[Беларусь|Беларусі]], у вярхоўі [[Дняпро|Дняпра]] пры ўтоку ў яго ракі [[Аршыца|Аршыцы]]. Адміністрацыйны цэнтар [[Аршанскі гарадзкі савет|Аршанскага гарсавету]] і [[Аршанскі раён|раёну]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]]. Насельніцтва на 2018 год — 115 052 чалавекі<ref name="belstat2018" />. Знаходзіцца за 93 км ад [[Віцебск]]у. Вузел чыгунак (лініі на [[Менск]], [[Магілёў]], [[Крычаў]], [[Смаленск]], [[Віцебск]], [[Лепель]]) і аўтамабільных дарог.
 
Ворша — [[Магдэбурскае права|магдэбурскае]] [[места]], цэнтар [[Аршанскі павет|гістарычнага рэгіёну]] (частка [[Віцебскае ваяводзтва|Віцебшчыны]]), старажытны [[Аршанскі замак|замак]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі [[Магілёўскае барока|магілёўскага барока]] [[Куцеінскі Богаяўленскі манастыр|комплекс Куцеінскага Богаяўленскага манастыра з царквой Сьвятой Тройцы]], [[барока]]выя [[Аршанскі езуіцкі калегіюм|езуіцкі калегіюм]], [[Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў (Ворша)|манастыр базылянаў]], кляштары [[Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў (Ворша)|бэрнардынаў]], [[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў (Ворша)|трынітарыяў]] і [[Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў (Ворша)|францішканаў]], барокава-[[клясыцызм|клясыцыстычны]] [[Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў (Ворша)|дамініканскі касьцёл Сьвятога Язэпа]], помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся [[Аршанскі замак|мураваны замак]]<ref>Купава М. [http://media.catholic.by/nv/n7/art16.htm Рамантычная загадка беларускай культуры] // «Наша Вера» № 1(7), 1999.</ref>, касьцёлы [[Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і калегіюм езуітаў (Ворша)|Сьвятога Міхала Арханёла (езуіцкі)]] і [[Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў (Ворша)|Найсьвяцейшай Панны Марыі (бэрнардынскі)]], помнікі архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў, [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|зруйнаваныя расейскімі ўладамі]]. Значную частку мясцовых славутасьцяў [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|зруйнавалі за савецкімі часам]]: [[Куцеінскі Прачысьценскі манастыр|комплекс Куцеінскага Прачысьценскага манастыра]] ў стылі магілёўскага барока, касьцёлы [[Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў (Ворша)|Сьвятога Антонія (францішканскі)]] і [[Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў (Ворша)|Найсьвяцейшай Тройцы (трынітарскі)]], цэрквы [[царква Раства Багародзіцы (Ворша)|Раства Багародзіцы]], [[Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў (Ворша)|базылянскую Покрыва Багародзіцы]] ([[віленскае барока]]) і могілкавую Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў.
19 верасьня 2008 году ў Воршы прайшоў штогадовы [[Дажынкі (фэст)|фэстываль «Дажынкі»]]. У рамках падрыхтоўкі да фэсту места значна ўпарадкавалі. Агулам збудавалі альбо рэканструявалі больш за 500 аб’ектаў. Рамантаваліся мескія [[гасьцініца|гасьцініцы]], [[мост]]у цераз Аршыцу, чыгуначнага і аўтамабільнага вакзалаў. У Воршы збудавалі стадыён і лазьню. Уздоўж берагу Дняпра ўтварыўся дзіцячы парк з атракцыёнамі і невялікім паўкругам. Праводзілася ўпарадкавеньне жытловага фонду цэнтру места, цэнтральнага пляцу і мескага парку, дзе праходзілі асноўныя імпрэзы сьвята. Частку старых дамоў зьнішчылі, каб пашырыць цэнтральныя вуліцы. На падрыхтоўцы Воршы да сьвята працавала больш за 800 прадпрыемстваў з усёй краіны<ref>[http://ximik.info/modules.php?name=News&file=article&sid=1501 На «Дожинки-2008» в Орше потратят 400 миллиардов] // [[БелТА]], 14 лютага 2008 г.{{ref-ru}}</ref>. Працы на аршанскіх помніках гісторыі і архітэктуры пачаліся яшчэ ў 2007 годзе: рамонт даху ў [[езуіты|езуіцкім]] калегіюме (помнік архітэктуры XVII ст.), рэканструкцыя 30-мэтровай вежы гэтага комплексу, на якой паставілі купал і гадзіньнік. Па заканчэньні працаў тут адкрыўся гістарычны музэй і бібліятэка. Пры рэканструкцыі комплексу Аршанскага езуіцкага калегіюму будаўнікі неаднаразова знаходзілі чалавечыя косьці і кумпалы. За часамі СССР у гэтых будынках месьцілася вязьніца. Мяркуецца, што знойдзеныя парэшткі належаць ахвярам камуністычнага рэжыму<ref>{{Спасылка | аўтар = Граблевский О. | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 24.07.2008 | url = http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=6&news=26397&newsPage=0| загаловак = И дожинки, и докопки| фармат = | назва праекту = | выдавец = [http://regionby.org/ Bulletinonline.org] | дата = 24 жніўня 2013 | мова =ru | камэнтар = }}</ref>.
 
14 студзеня 2013 году Воршу пазбавілі афіцыйнага статусу гораду абласнога падпарадкаваньня і з Аршанскім раёнам аб’ядналі ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Аршанскі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Ворша<ref name="pravo.by">{{спасылка|загаловак=Указ Президента Республики Беларусь от 14 января 2013 г. № 27 «Об объединении районов и городов областного подчинения Республики Беларусь, имеющих общий административный центр»|url=http://www.pravo.by/main.aspx?guid=12551&p0=P31300027&p1=1&p5=0|дата публікацыі=14 студзеня 2013|дата доступу=7 лютага 2016|мова=ru|выдавец=Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь|фармат=pdf}}</ref>. Пры гэтым Аршанскі гарадзкі савет дэпутатаў ліквідаваны, а яго паўнамоцтвы перададзены раённаму савету дэпутатаў<ref>[https://naviny.by/node/250871/href Полномочия Оршанского и Полоцкого городских советов депутатов переданы райсоветам] // [[БелаПАН]]</ref>.
 
<gallery widths=150 heights=150 caption="Ворша на старых здымках" class="center">
|назоў = Ворша ў сучасным [[Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі|адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле]] [[Беларусь|Беларусі]]
|стыль_назова = background-color: {{Колер|Беларусь}};
|Аршанскі гарадзкі савет
|Аршанскі раён
|Віцебская вобласьць
 
[[Катэгорыя:Ворша| ]]
[[Катэгорыя:АршанскіНаселеныя гарадзкіпункты саветАршанскага раёну]]
[[Катэгорыя:Гарады Віцебскай вобласьці]]
[[Катэгорыя:Населеныя пункты, згаданыя ў XI стагодзьдзі]]