Трапічны год: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне, артаграфія
Радок 1:
'''Трапічны год''' (сонечны год) — прамежак часу між 2 пасьлядоўнымі праходжаньнямі сярэдзіны дыска [[Сонца]] праз кропкупункт вясновага [[раўнадзенства]] (20-2120—21 сакавіка) на [[Зямля|Зямлі]]. З 2001 году складаў 365 дзён 5 гадзін 48 хвілін і 46 [[сэкунда]]ў<ref name="з"/>. Для вылічэньня працягласьці ў мінулыя стагодзьдзі выкарыстоўваюць выраз:
 
365,2421896698 − 6,15359 × 10<sup>−6</sup>''T'' − 7,29 × 10<sup>−10</sup>''T''<sup>2</sup> + 2,64 × 10<sup>−10</sup>''T''<sup>3</sup>,
Радок 8:
Пры разьліку выкарыстоўваюць лінію перасячэньня плоскасьці экліптыкі ([[Арбіта|арбіты]] Зямлі вакол Сонца) і плоскасьці [[Нябесны экватар|нябеснага экватара]] (праекцыя экватара Зямлі ў прасторы). Вясновае раўнадзенства ў сакавіку (♈) — напрамак уздоўж гэтай лініі перасячэньня ад Зямлі ў бок [[Баран (сузор’е)|сузор’я Барана]]. Восеньскае раўнадзенства ў верасьні (♎) — процілеглы напрамак уздоўж лініі ў [[Шалі (сузор’е)|сузор’е Шаляў]]. У сувязі з прэцэсіяй і нутацыяй Зямной восі гэтыя напрамкі зьмяняюцца пры параўнаньні з напрамкам на далёкую зорку і [[Галяктыка|галяктыку]], якія маюць незаўважнае зрушаньне па прычыне завялікай адлегласьці.
 
Экліптычная даўгата Сонца — [[кут]] між ♈ і Сонцам, вымераны ва ўсходнім напрамку ўздоўж экліптыкі. Для яго вымярэньня выкарыстоўваюць напрамак адносна далёкай зоркі, бо рух Сонца зрушвае напрамак вымярэньня кута. Напрамак ♈ апоўдні 1 студзеня 2000 году абазначаецца ♈<sub>0</sub>. У выніку вясновае раўнадзенства вызначылі 20 сакавіка 2009 году а 11:44:43,6. Наступнае вясновае раўнадзенства — 20 сакавіка 2010 году а 17:33:18,1, што дало працягласьць трапічнага году ў 365 дзён 5 гадзін 49 хвілін 30 сэкундаў. Сонца і ♈ рухаюцца ў процілеглых напрамкахкірунках. Калі Сонца і ♈ сустрэліся ў сакавіку 2010 ў кропцы раўнадзенства, Сонца прайшло ва ўсходнім напрамку вугалкут 359° 59' 09", а ♈ зрушылася ў заходнім напрамку на 51", што ў суме склала 360° (усё адносна ♈<sub>0</sub>). Каля 50 кутніх сэкундаў, якія Сонца не праходзіць за поўны трапічны год па арбіце, складаюць розную колькасьць часу ў залежнасьці ад разьмяшчэньня на арбіце.
 
== Адлік ==
Радок 27:
|}
 
Да пачатку 19-гаXIX стагодзьдзя працягласьць трапічнага году вызначалі шляхам параўнаньня датаў раўнадзенства празь некалькі гадоў, што дазволіла вылічыць сярэднюю працягласьць трапічнага году<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Жан Міюс]], [[Дэні Савуа]].|загаловак=Гісторыя трапічнага году|арыгінал=The history of the tropical year|спасылка=http://adsabs.harvard.edu/full/1992JBAA..102...40M|мова=en|выданьне=Часопіс Брытанскага астранамічнага аб'яднаньня|тып=|год=Люты 1992|том=102|нумар=1|старонкі=40-42|issn=0007-0297}}</ref>.
 
{| class=wikitable
! Сярэднія інтэрвалы за астранамічны год
!1 год да Нн.Х э. (дзён) !!2000 год (дзён)
|-
|Між 2 вясновымі раўнадзенствамі|| 365,242''137'' || 365,242''374''
Радок 43:
 
== Каляндарны год ==
Для падтрымкі адпаведнасьці трапічнаму году вынайшлі сонечны [[каляндар]]. У 46 годзе да Нн.Х э. дыктатар Рымскай рэспублікі [[Гай Юліюс Цэзар]] увёў сярэднюю працягласьць году ў 365 дзён і 6 гадзін з улікам [[Высакосны год|высакоснага году]]. Год пачынаўся [[Студзень|студзенем]]. Для ўпарадкаваньня ранейшай хібнасьці 46 год да Нн.Х э. расьцягнулі да 15 месяцаў (445 дзён), што зрабіла яго найдаўжэйшым за ўвесь час. Такі каляндар, які атрымаў назоў [[Юліянскі каляндар|юліянскага]], грунтаваўся на разьліку астранома Сазігена з [[Александрыя|Александрыі]] (правінцыя Эгіпет). Наступнік Цэзара перайшоў на прызначэньне высакоснага году праз 2 гады на 3-і. У 8 годзе да Нн.Х э. рымскі імпэратар [[Актавіян Аўгуст]] выправіў прызначэньне высакоснага году назад на кожны 4-ы год. Юліянскае летазьлічэньне перавышала трапічны год больш як на 11 [[хвіліна]]ў. За 128 гадоў і 68 дзён розьніца назапашвалася да [[Содні|содняў]]. Да 1582 году набралося 10 лішніх дзён<ref name="з">{{Артыкул|аўтар=[[Алесь Лозка]].|загаловак=Каляндарныя памылкі|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=6 студзеня 2001|нумар=6 (24122)|старонкі=6|issn=1990-763x}}</ref>.
 
У кастрычніку 1582 году рымскі папа Рыгор XIII (1572—1585) прызначыў пасьля [[Чацьвер|чацьвярга]] 4 кастрычніка 1582 году наступны дзень пятніцай 15 кастрычніка. Папраўлены каляндар, які распрацаваў італьянскі матэматык Люіджы Лільё (1510—1576), атрымаў назоў [[Грыгарыянскі каляндар|рыгарыянскага]]. Упарадкаваньне высакосных гадоў прывядзе да набору лішніх содняў за блізу 3300 гадоў (3 дні 17 хвілін 33 сэкундаў за 10 000 гадоў). Пры канцы 1582 году [[Вялікае Княства Літоўскае]] афіцыйна прыняло рыгарыянскі каляндар разам з 4 першымі краінамі: Італія, [[Гішпанія]], Партугалія і Польшча<ref name="з"/>. Рыгарыянскі каляндар мае пэрыядычнасьць у 400 гадоў (146097146 097 дзён). У кожным пэрыядзе цалкам паўтараюцца месяцы, даты і дні тыдня. Сярэдняя працягласьць каляндарнага году: 146097 / 400 = 365,2425 дзёндня.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
{{Накід}}
 
[[Катэгорыя:Адзінкі вымярэньня часу]]