Міжземнамор’е: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д аздабленьне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 4:
Абмежаваньне Міжземнамор’я ажыцьцяўляецца пераважна паводле кліматалягічных і культурных крытэраў, але таксама на фізыка-геаграфічнай і палітычнай выснове, што часткова ўзаемаабумоўлена. Агульнапрынятым крытэрам у вызначэньні межаў міжземнаморскага рэгіёну зьяўляюцца натуральная і патэнцыяльныя тэрыторыі пашырэньня [[аліўкавае дрэва|аліўкавага дрэва]], так званая [[мяжа аліўкавага дрэва]]. Паводле апошняй характэрыстыкі, межы Міжземнамор’я вызначаюцца межамі пашырэньня [[Міжземнаморскі клімат|міжземнаморскага клімата]]. Аднак з той нагоды, што, па-першае, аліўкавае дрэва не заўсёды распаўсюджана на тэрыторыях з тыповым міжземнаморскім кліматам (напрыклад, у гарыстых мясьцінах), па-другое, таму, што некаторыя ўзьбярэжныя рэгіёны Міжземнамор’я знаходзяцца ў іншых [[кліматычная зона|кліматычных зонах]], паняцьцем Міжземнамор’е звычайна акрэсьліваюць некалькі больш значны геаграфічны рэгіён. Акрамя гэтага, згодна агульнапрынятаму меркаваньню, некаторыя рэгіёны зь яскрава вызначаным міжземнаморскім кліматам, але значнай геаграфічнай адлегласьцю да Міжземнага мора, да Міжземнамор’я не адносяць. У лік апошніх уваходзяць, напрыклад, узьбярэжныя рэгіёны [[Чорнае мора|Чорнага мора]] і высакагорныя раёны горнага масіва [[Заграс]] у [[Іран]]е.
 
Агульная плошча Міжземнамор’я складае каля 3,85 млн км², зь якіх каля 1,35 млн км² прыходзяцца на сушу, астатнюю плошчу ў 2,5 млн км² пакрывае Міжземнае мора. Самы паўночны пункт ляжыць ля падножжа [[Альпы|Альпаў]] у [[Вэнэцыя|Вэнэцыі]], самы крайні пункт на захадзе — [[Каба да Рока]] непадалёку ад [[Лісабон]]у. На ўсходзе і поўдні межы рэгіёну праходзяць па ўскрайку (пераходных зонах) [[Сырыйская пустыня|Сырыйскай пустыні]] ці [[Сахара|Сахары]], пры гэтым межы на поўдні дастаткова адвольныя, таму што зоны [[пустынны клімат|пустыннага клімату]] ў некаторых мясьцінах падступаюць да самага ўзьбярэжжа (напрыклад, каля [[Порт-Саід]]у на поўначы [[СінайскаяСынайская паўвыспапаўвостраў|СінайскайСынайскага паўвыспыпаўвострава]]).
 
Тэрыторыя Міжземнамор’я ляжыць на трох [[кантынэнт]]ах: у [[Эўропа|Эўропе]], [[Афрыка|Афрыцы]] і [[Азія|Азіі]]. У склад эўрапейскай часткі ўваходзяць (цалкам або часткова) Партугалія, [[Гішпанія]], Францыя, [[Італія]], [[Славенія]], [[Харватыя]], [[Босьнія і Герцагавіна]], [[Чарнагорыя]], [[Альбанія]], [[Грэцыя]] і эўрапейская частка Турцыі, а таксама карлікавыя краіны [[Андора]], [[Манака]], [[Сан-Марына]], [[Ватыкан]] і [[Мальта]]. Азіяцкая частка ляжыць на тэрыторыі азіяцкай часткі Турцыі, [[Сырыя|Сырыі]], [[Лібія|Лібіі]], [[Ізраіль|Ізраіля]], [[Палестынская аўтаномія|Палестынскага аўтаномнага раёна]] і [[Ярданія|Ярданіі]], а таксама выспы [[Кіпр]].