Трагедыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 1:
[[Файл:Thomas Keene in Macbeth 1884 Wikipedia crop.png|міні|200пкс|«[[Макбэт]]» Ў. ШэкспіраШэксьпіра]]
'''Траге́дыя''' ({{мова-grc|τρᾰγῳδία|скарочана}} — «казьліная [[песьня]]») — заснаваная на глыбокіх супярэчнасьцях [[драма]], якая разьвіваецца ў сутыкненьне моцных характараў, што вядзе да гібелі прынамсі яго станоўчых удзельнікаў, асуджаных разгортваньнем падзеяў на безвыходнасьць, [[пакуты]] і [[страты]]. Сьцьвярджальны [[патас]] найчасьцей увасабляецца ў [[вобраз]]е асобы зь незвычайна высакароднымі памкненьнямі. У асноўным прысьвячаецца адзіноце, адказнасьці, пакараньню за [[злачынства]], [[сэнс]]у жыцьця і высакароднаму ўчынку. Галоўныя дзейныя асобы — выключныя і высакародныя.
 
Зарадзілася ў [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]] з культу [[Дыяніс]]а. Вылучэньню з рэлігійнага відовішча садзейнічаў рост значэньня [[Карыфэй|карыфэя]] (начальніка) [[хор]]у сатыраў, што прывяло да строгага чаргаваньня песьняў з выразным [[апавяданьне]]м пра пакуты і прыгоды героя. Росквіту дасягнула ў 5V ст.стагодзьдзі да [[Божае Нараджэньне|Нн.Х э.]] ([[Сафокл]], [[Эсхіл]] і [[Эўрыпід]]). Мэтай у старажытнасьці было [[Катарсіс|ачышчэньне]] праз пакуты і [[Спагада|спагаду]]. Сынкрэтычнасьць прывяла да пазьнейшага заміраньня. На новым мастацка-выяўленчым узроўні ўзнавілася падчас [[Адраджэньне|Адраджэньня]] і [[барока]]. У сваіх творах [[Лёпэ дэ Вэга]], [[Пэдра Кальдэрон дэ ля Барка|Пэдра Кальдэрон]], [[Крыстафэр Марла]] і [[Ўільям Шэксьпір]] стварылі шматгранныя вобразы дзейных асобаў. У межах патрабаваньняў [[клясыцызм]]у (адзінства часу і месца дзеяньня) найзнакаміцейшыя творы напісалі [[П'ерП’ер Карнэль]], [[Жан Расін]] і [[Фрыдрых Шылер]]. Ад часу стварэньня трагічных драмаў рамантыкаў ([[Джордж Байран]], [[Міхаіл Лермантаў]] і [[Віктор Юго]]) складваюцца адрозныя ад першаснай трагедыі [[жанр]]ы праз рэалістычнае абагульненьне (мяшчанская і рамантычная трагедыі, гістарычная і народная драмы, [[мэлядрама]]). Пазьней пачашчаецца спалучэньне [[Трагічнасьць|трагічнасьці]] з [[Камічнасьць|камічнасьцю]] ([[трагікамэдыя]]).
 
== Беларусь ==
У пачатку 20XX ст.стагодзьдзя на аснове трагічных супярэчнасьцяў зьявіліся п’есы [[Якуб Колас|Якуба Коласа]] «[[Антось Лата]]», [[Леапольд Родзевіч|Леапольда Родзевіча]] «[[Пакрыўджаныя]]», [[Уладзіслаў Галубок|Уладзіслава Галубка]] «[[Бязродны]]» і [[Васіль Гарбацэвіч|Васіля Гарбацэвіча]] «[[Чырвоныя кветкі Беларусі]]». За савецкім часам творы пераважна тычыліся гераічнай ([[Кандрат Крапіва]] «[[Людзі і д'яблыд’яблы]]», [[Кастусь Губарэвіч]] «[[Першы ўрок]]», [[Уладзімер Хазанскі]] і [[Аляксандар Гутковіч]] «[[Юныя мсьціўцы]]», [[Алесь Махнач]] «[[Шпачок]]», [[Васіль Быкаў]] «Рашэньне», [[Алесь Петрашкевіч]] «[[Злавеснае рэха]]») і гістарычнай тэматыкі ([[Еўсьцігней Міровіч]] «[[Кастусь Каліноўскі (драма)|Кастусь Каліноўскі]]», [[Уладзімер Караткевіч]] «[[Званы Віцебска]]» і [[Аляксей Дудараў]] «Купала»)<ref>{{Кніга|аўтар=[[Сьцяпан Лаўшук]].|частка=Трагедыя|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=2002|том=15|старонкі=496|старонак=552|сэрыя=|isbn=985-11-0251-2|наклад=10 000}}</ref>.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Накід:Літаратура}}
{{Commons}}
 
[[Катэгорыя:Трагедыя| ]]