Рымская імпэрыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя: крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Roman_Empire?oldid=848426954
Радок 28:
== Гісторыя ==
[[Файл:Roman Republic Empire map.gif|міні|250пкс|Экспансія Рымскай рэспублікі і Рымскай Імпэрыі]]
Рым пачаў пашырэньне неўзабаве пасьля заснаваньня рэспублікі ў VI стагодзьдзі да н. э., хоць яна і не пашыралася за межы [[Апэнінскі паўвостраў|Апэнінскага паўвострава]] да III стагодзьдзя да н. э. Рымская рэспубліка не была нацыянальнай дзяржавай у сучасным сэнсе гэтага слова, а зьяўлялася па сутнасьці сеткай гарадоў з рознай ступеньню незалежнасьці ад рымскага сэнату і правінцыяў, якія знаходзяцца ў падпарадкаваньні да вайсковых камандзіраў. Краіна кіравалася штогод абіранымі магістратамі ў спалучэньні з сэнатам<ref>Potter, David S., ed. (2009). [https://books.google.com/books?id=g4ZmqsyC5kEC ''«A Companion to the Roman Empire»'']. John Wiley & Sons. — С. 179. — {{ISBN|978-1-4051-9918-6}}.</ref>.
 
Рым пакутаваў ад шэрагу ўнутраных канфліктаў, замоваў і грамадзянскіх войнаў з канца II стагодзьдзя да н. э. і далей, у той час як рэспубліка значна пашырылася за межы сучаснай Італіі. Гэта быў пэрыяд крызы ў Рымскай рэспубліцы. У 44 годзе да н. э. [[Гай Юліюс Цэзар|Юліюс Цэзар]] стаў на кароткі час бестэрміновым дыктатарам, але неўзабаве быў забіты. Фракцыя ягоных забойцаў была выгнаная з Рыму і атрымала паразу ў [[бітва пры Філіпах|бітве пры Філіпах]] у 42 г. да н. э. ад войску, на чале якога стаяў [[Марк Антоніюс]] і прыёмны сын Цэзара [[Актавіян Аўгуст|Актавіян]]. Паводле дамовы паміж хаўрусьнікамі Марк Антоніюс і Актавіян падзялілі рымскі сьвету паміж сабой, аднак у хуткім часе сустрэліся на поле боя. Войска Актавіяна перамагло войска Марка Антоніюса і [[Клеапатра|Клеапатры]] ў [[бітва пры Акцыюме|бітве пры Акцыюме]] ў 31 годзе да н. э. У 27 годзе да н. э. сэнат і народ Рыму ўхвалілі Актавіяна на пасадзе ''«прынцэпса»'' («першага грамадзяніна»), надаўшы яму фактычна тытул імпэратара. Хоць старая канстытуцыйная практыка засталася на месцы і слова рэспубліка ўсё яшчэ прысутнічала ў назве краіны, Актавіян Аўгуст фактычна меў неабмежаваную ўладу ў Рыме<ref>Syme, Ronald (1939) ''«The Roman Revolution»''. Oford: Oxford University Press. — С. 3–4.</ref>. Аднак, паколькі ягонае панаваньне скончыла стагодзьдзе грамадзянскіх войнаў і нестабільнасьці, ён зь лёгкасьцю здолеў захаваць уладу манарха. За часам панаваньня Актавіяна ўзьнік новы канстытуцыйны лад, і, такім чынам, пасьля ягонай сьмерці [[Тыбэрыюс]] быў абраны ў якасьці новага імпэратара. Пэрыяд наступных 200 гадоў пасьля Аўгуста традыцыйна разглядаецца як ''Pax Romana'' ({{мова-be|Рымскі сьвет|скарочана}}). На працягу гэтага пэрыяду згуртаванасьць імпэрыі да цэнтру спрыяла ступені сацыяльнай стабільнасьці і эканамічнага росквіту, што Рым ніколі раней не адчуваў. Паўстаньні ў правінцыях сталі рэдкасьцю, але здушвалі бязьлітасна і хутка, калі яны адбыліся<ref>Boatwright, Mary T. (2000) ''«Hadrian and the Cities of the Roman Empire»''. Princeton University Press. — С. 4.</ref>. 60 гадоў габрэйска-рымскіх войнаў ў другой палове I стагодзьдзя і ў першай палове I стагодзьдзя былі выключнымі па сваёй працягласьці і гвалту.
 
У I—II стагодзьдзях ажыцьцяўлялася паступовая экспансія — захоп рэшты [[Пірэнэйскі паўвостраў|Пірэнэйскага паўвострава]] (яго паўночнай часткі), Альпаў, Эгіпту. Палітыку экспансіі працягваў прадстаўнік дынастыі Юліяў-Кляўдыяў [[Тыбэрыюс]] (14 па 37 год н. э.). Ён спрабаваў умацаваць імпэратарскую ўладу, знайсьці падыход да Сэнату. Прадстаўнік дынастыі Антанінаў [[Марк Ульпіюс Траян]] (98—117) павёў войскі на тэрыторыі ад [[Карпаты|Карпатаў]] да [[Днестар|Днястру]] і ў [[Азія|Азію]] да [[Чырвонае мора|Чырвонага мора]].