Мустафа Кемаль Ататурк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Aybeg (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Mustafa_Kemal_Atatürk?oldid=848175113
Радок 31:
|узнагароды =
}}
'''Мустафа́ Кема́ль Атату́рк''' ({{мова-tr|Mustafa Kemal Atatürk}}; 19 траўня 1881, [[Тэсалёнікі]], [[Асманская імпэрыя]] — 10 лістапада 1938, [[Стамбул]], [[Турэччына]]) — турэцкі палітык, генэрал, заснавальнік і першы прэзыдэнт (1923—1938) [[Турэцкая РэспублікаТурэччына|Турэцкае Рэспублікі]].
 
Ататурк стаў вядомы дзякуючы ягонай ролі ў перамозе ў [[Галіпальская кампанія|Галіпальскай кампаніі]] падчас [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]]. Пасьля паразы Асманскай імпэрыі ў сусьветнай вайне і наступнага падзелу дзяржавы, ён ачоліў турэцкі нацыянальны рух, які супраціўляўся падзелам мацерыковай частцы Турэччыны супраць дзяржаваў [[Антанта|Антанты]]. Ататурк стаў ля вытокаў стварэньня часовага ўраду ў цяперашняй сталіцы Турэччыны [[Анкара|Анкары]], ён разграміў войскі, пасланыя саюзьнікамі, і, такім чынам, выйшаў пераможцам у вайне Турэччыны за незалежнасьць. Ататурк скасаваў канчаткова разбураную ў выніку [[Першая сусьветная вайна|Першае сусьветнае вайны]] [[Асманская імпэрыя|Асманскую імпэрыю]], што прайснавала да таго ўжо 6 стагодзьдзяў, абвесьціў рэспубліку.
Ататурк скасаваў канчаткова разбураную ў выніку [[Першая сусьветная вайна|Першае сусьветнае вайны]] [[Асманская імпэрыя|Асманскую імпэрыю]], што прайснавала да таго ўжо 6 стагодзьдзяў, абвесьціў рэспубліку, ажыцьцявіў шматлікія радыкальныя палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя і культурныя рэформы. Ён дамогся пераводу турэцкае мовы з арабскай пісьменнасьці на лацінку, забараніў традыцыйную вопратку.
 
Як прэзыдэнт новастворанай Турэцкае Рэспублікі Ататурк ініцыяваў строгую праграму палітычных, эканамічных і культурных рэформаў з канчатковай мэтай стварэньня сучаснай, прагрэсіўнай і сьвецкай нацыянальнай дзяржавы. Ён зрабіў пачатковую адукацыю абавязковай і бясплатнай, адкрываючы тысячы новых школаў па ўсёй краіне. Ён дамогся пераводу турэцкае мовы з арабскай пісьменнасьці на [[лацінскі альфабэт|лацінку]], забараніў традыцыйную вопратку. Турэцкія жанчыны атрымалі роўныя грамадзянскія і палітычныя правы падчас прэзыдэнцтва Ататурка, чым апярэдзіў шматлікія заходнія краіны. У прыватнасьці, жанчыны атрымалі права голасу на мясцовых выбарах 3 красавіка 1930 году.
 
Ягоны ўрад праводзіў палітыку [[туркізацыя|туркізацыі]] краіны, спрабуючы стварыць аднастайную і адзіную нацыю<ref>Sofos, Umut Özkırımlı & Spyros A. (2008). ''«Tormented by history: nationalism in Greece and Turkey»''. New York: Columbia University Press. — С. 167. — {{ISBN|9780231700528}}</ref><ref>Toktas, Sule (2005). [https://www.academia.edu/761586/Citizenship_and_minorities_a_historical_overview_of_Turkeys_Jewish_minority ''«Citizenship and Minorities: A Historical Overview of Turkey's Jewish Minority»'']. Journal of Historical Sociology. 18 (4).</ref><ref>Jongerden, edited by Joost; Verheij, Jelle. ''«Social relations in Ottoman Diyarbekir, 1870–1915»''. Leiden: Brill. — С. 300. — {{ISBN|978-90-04-22518-3}}.</ref>. За часам Ататурк этнічныя меншасьці былі вымушаныя размаўляць па-турэцку ў публічным асяродзьдзі<ref>Kieser, Hans-Lukas, ed. (2006). [https://books.google.com/books?id=VKVSHjjUT2UC ''«Turkey beyond nationalism: towards post-nationalist identities»'']. London: Tauris. — С. 45. — {{ISBN|9781845111410}}.</ref>, нетурэцкія тапонімы і прозьвішчы меншасьцяў павінны былі быць зьменены турэцкімі адпаведнікамі<ref>Öktem, Kerem (2008). [http://ejts.revues.org/index2243.html ''«The Nation's Imprint: Demographic Engineering and the Change of Toponymes in Republican Turkey»'']. European Journal of Turkish Studies.</ref><ref>Aslan, Senem. [http://ejts.revues.org/index4142.html ''«Incoherent State: The Controversy over Kurdish Naming in Turkey»'']. European Journal of Turkish Studies.</ref>. Парлямэнт Турэччыны ў 1934 годзе зацьвердзіў прысваеньне Кемалю прозьвішча Ататурк, што перакладаецца з турэцкай мовы як «Бацька туркаў», у знак прызнаньня той ролі, якую ён згуляў у стварэньні сучаснай Турэцкай Рэспублікі<ref>[http://www.isteataturk.com/haber/print.php?haberno=19 ''«Mustafa Kemal Atatürk'ün Nüfus Hüviyet Cüzdanı. (24.11.1934)»'']. Isteataturk.com</ref>.
 
== Біяграфія ==
Радок 39 ⟶ 43:
 
Памёр 10 лістапада 1938 году ад цырозу печані, спрычыненага застарэлым [[алькагалізм]]ам. У Турэччыне склаўся [[культ асобы]] Ататурка, які збольшага нагадвае культ асобы [[Уладзімер Ленін|Леніна]] ў [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]].
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==