Розум: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 4:
На сёньняшні дзень існуе мноства тэорыяў на конт розуму й ягоных функцыі. Першыя здагадкі на гэты конт былі зробленыя [[Заратустра]]м, [[Гаўтама Буда|Будай]], [[Плятон]]ам і [[Арыстотэль|Арыстотэлем]], а таксама іншымі старажытнымі грэцкімі, індыйскімі, пазьней, ісламскімі й сярэднявечнымі эўрапейскімі філёзафамі. Папярэднія да сучасных уяўленьні аб розуме бачыліся, як адзін з аспэктаў душы, у тым сэнсе, што як боскае й несьмяротнае ён зьвязвае чалавечае мысьленьне зь нязьменным прынцыпам існаваньня.
 
Якія ўласцівасьціўласьцівасьці адносяцца да розуму шмат абмяркоўвалася. Некаторыя псыхолягі сьцьвярджаюць, што толькі «вышэйшыя» інтэлектуальныя функцыі можна адносіць да розуму, у прыватнасьці, мысьленьне й [[памяць]]. З гэтага пункту гледжаньня эмоцыі, як то [[любоў|каханьне]], [[нянавісьць]], [[страх]], [[радасьць (пачуцьцё)|радасьць]], зьяўляюцца больш прымітыўнымі й суб’ектыўнымі й павінны разглядацца адрозна ад розуму. Іншыя сьцьвярджаюць, што розныя рацыянальныя й эмацыйныя станы ня могуць быць аддзелены, бо яны маюць тую ж прыроду й паходжаньне, і таму павінны быць разгледжаны ўсе як частка таго, што мы называем розумам.
 
Адным з адкрытых пытаньняў аб прыродзе розуму зьяўляецца [[псыхафізылягічная праблема]], якая дасьледуе адносіны розуму да [[галаўны мозаг|фізычнага мозгу]] й [[нэрвовая сыстэма|нэрвовай сыстэмы]]<ref name="Clark">Clark, Andy (2014). ''«Mindwar»e''. New York, Oxford University Press. — С. 14, 254—256. — {{ISBN|978-0-19-982815-9}}.</ref>. Згодна з [[дуалізм]]ам й [[ідэалізм]]ам розум разглядаецца як нефізычная зьвява<ref name="Clark"/>. Аднак сучасныя ўяўленьні часьцяком засяроджваюцца вакол [[фізыкалізм]]у й [[функцыяналізм (філязофія сьвядомасьці)|функцыяналізму]], якія лічаць, што розум прыкладна супадае з мозгам або зводзяцца да фізычных зьяваў, як то актыўнасьць [[нэўрон]]аў<ref>[https://plato.stanford.edu/archives/fall2011/entries/mind-identity/ «The Mind/Brain Identity Theory»]. Stanford Encyclopedia of Philosophy.</ref>. Не зважваючы на гэта дуалізм і ідэалізм працягваюць мець шмат прыхільнікаў. Іншае пытаньне тычыцца таго, якіх якія істоты здольныя мець розум. Напрыклад, ці зьяўляецца наяўнасьць розуму ўнікальным для чалавека, ці некаторым або ўсім жывым істотам уласьцівая наяўнасьць розуму.
 
Незалежна ад ягонай прыроды, паводле агульнага меркаваньня, розум гэта тое, што дазваляе істоце мець [[суб’ектыўнае разуменьне]] й [[інтэнцыяльнасьць]] у адносінах да навакольнага асяродзьдзя, успрымаць і рэагаваць на раздражняльнікі зь нейкім органам, і мець сьвядомасьць, у тым ліку мысленьнемысьленьне й пачуцьці.
 
Над паняткам розуму і ягонай прыродай працавалі шмат знакамітых філёзафаў, як то [[Плятон]], [[Рэнэ Дэкарт|Дэкарт]], [[Готфрыд Ляйбніц|Ляйбніц]], [[Джон Лок|Лок]], [[Джордж Бэрклі|Бэрклі]], [[Дэйвід Г’юм|Г’юм]], [[Імануіл Кант|Кант]], [[Георг Вільгельм Фрыдрых Гэгель|Гэгель]], [[Артур Шапэнгаўэр|Шапэнгаўэр]], [[Джон Сэрл|Сэрл]], [[Дэніел Дэнэт|Дэнэт]], [[Джэры Фодар|Фодар]], [[Томас Нагел|Нагел]] і [[Дэйвід Чалмэрс|Чалмэрс]]<ref>[http://leiterreports.typepad.com/blog/2016/01/20-most-important-philosophers-of-mind-since-wwii.html «20 "Most Important" Philosophers of Mind since WWII»]. Leiter Reports: A Philosophy Blog.</ref>. Псыхолягі, як то [[Зыгмунд Фройд|Фройд]] і [[Ўільям Джэймз|Джэймз]], а таксама кампутэрныя навукоўцы, як то [[Алан Т’юрынг|Т’юрынг]] і [[Гілары Патнэм|Патнэм]], распрацавалі ўплывовыя тэорыі пра прыроду розуму. Магчымасьць небіялягічнага розуму дасьледуюцца ў вобласьці [[штучны інтэлект|штучнага інтэлекту]], які працуе ў цесным супрацоўніцтве з [[кібэрнэтыка]]й і [[тэорыя інфармацыі|тэорыяй інфармацыі]], каб зразумець, якім чынам апрацоўка інфармацыі з дапамогай небіялягічных машынаў параўнальная або адрозная ад псыхічных зьяваў у чалавечай сьвядомасьці.