Розьніца паміж вэрсіямі «Розум»

Памер не зьмяніўся ,  2 гады таму
д
стыль
(крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Mind?oldid=847420935)
д (стыль)
Якія ўласцівасьці адносяцца да розуму шмат абмяркоўвалася. Некаторыя псыхолягі сьцьвярджаюць, што толькі «вышэйшыя» інтэлектуальныя функцыі можна адносіць да розуму, у прыватнасьці, мысьленьне й [[памяць]]. З гэтага пункту гледжаньня эмоцыі, як то [[любоў|каханьне]], [[нянавісьць]], [[страх]], [[радасьць (пачуцьцё)|радасьць]], зьяўляюцца больш прымітыўнымі й суб’ектыўнымі й павінны разглядацца адрозна ад розуму. Іншыя сьцьвярджаюць, што розныя рацыянальныя й эмацыйныя станы ня могуць быць аддзелены, бо яны маюць тую ж прыроду й паходжаньне, і таму павінны быць разгледжаны ўсе як частка таго, што мы называем розумам.
 
Адным з адкрытых пытаньняў аб прыродзе розуму зьяўляецца [[псыхафізылягічная праблема]], якая дасьледуе адносіны розуму да [[галаўны мозаг|фізычнага мозгу]] ій [[нэрвовая сыстэма|нэрвовай сыстэмы]]<ref name="Clark">Clark, Andy (2014). ''«Mindwar»e''. New York, Oxford University Press. — С. 14, 254—256. — {{ISBN|978-0-19-982815-9}}.</ref>. Згодна з [[дуалізм]]ам й [[ідэалізм]]ам розум разглядаецца як нефізычная зьвява<ref name="Clark"/>. Аднак сучасныя ўяўленьні часьцяком засяроджваюцца вакол [[фізыкалізм]]у й [[функцыяналізм (філязофія сьвядомасьці)|функцыяналізму]], якія лічаць, што розум прыкладна супадае з мозгам або зводзяцца да фізычных зьяваў, як то актыўнасьць [[нэўрон]]аў<ref>[https://plato.stanford.edu/archives/fall2011/entries/mind-identity/ «The Mind/Brain Identity Theory»]. Stanford Encyclopedia of Philosophy.</ref>. Не зважваючы на гэта дуалізм і ідэалізм працягваюць мець шмат прыхільнікаў. Іншае пытаньне тычыцца таго, якіх якія істоты здольныя мець розум. Напрыклад, ці зьяўляецца наяўнасьць розуму ўнікальным для чалавека, ці некаторым або ўсім жывым істотам уласьцівая наяўнасьць розуму.
 
Незалежна ад ягонай прыроды, паводле агульнага меркаваньня, розум гэта тое, што дазваляе істоце мець [[суб’ектыўнае разуменьне]] й [[інтэнцыяльнасьць]] у адносінах да навакольнага асяродзьдзя, успрымаць і рэагаваць на раздражняльнікі зь нейкім органам, і мець сьвядомасьць, у тым ліку мысленьне й пачуцьці.
32 367

зьменаў