Ліцьвіны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 96:
У 1861 годзе, пачуўшы пра хваляваньні на радзіме [[Зыгмунд Мінейка]] вяртаецца зь [[Пецярбург]]у дамоў, каб распачаць антыцарскую агітацыю сярод сялянаў. Як сьведчыць у кнізе «Імёны свабоды» [[Уладзімер Арлоў|Ўладзімер Арлоў]], у жніўні 1861 году агент III аддзяленьня даносіў начальству, што «к''адет Сигизмунд Минейко ходит переодет крестьянином и разносит сочиненную неким Марцинкевичем на народном языке „Гутарку старога дзеда“, где в стихах представлены судьбы Литвы и все притеснения приписаны российскому правительству''»<ref>Лашкевіч К. [http://news.tut.by/society/133461.html Як TUTэйшыя зьмянялі сьвет. Ліцьвінскі элін — герой Грэцыі] // [[TUT.BY]], 2 красавіка 2009 г.</ref> Знакамітая пісьменьніца [[Эліза Ажэшка]] неаднаразова падпісвалася як Габрыэла Ліцьвінка ({{мова-pl|Gabriela Litwinka|скарочана}}) або проста ''Li…ka'' (скарочаная форма: ''ліцьвінка''). «Продкі мае выйшлі зь літоўскіх балотаў», — пісаў пра [[Пінскі павет|Піншчыну]] [[Фёдар Дастаеўскі]].
 
[[Файл:Mužyckaja praŭda. Ziamla naša nazyvajecca litoŭskaja, a vymy nazyvajeciesianazyvajemsia litoŭcy.jpg|значак|Першая старонка нявыдадзенай Мужыцкай праўды]]
 
Беларускі герой-рэвалюцыянэр [[Кастусь Каліноўскі]], які заўсёды зьвяртаўся да народу ў [[беларуская мова|беларускай мове]], менаваў свой родны край (ён нарадзіўся на Берасьцейшчыне) «Літвою». Створаны ім у час паўстаньня часовы ўрадовы камітэт ён назваў «[[Літоўскі ўрад]]». У 1989 годзе ў [[Вільня|віленскім]] [[Касьцёл Сьвятога Францішка Азіскага і кляштар бэрнардынаў (Вільня)|касьцёле Сьвятога Францішка Азіскага]] знайшлі рукапісны дакумэнт пад назвай «№6 Мужыцкая праўда». Тэкст газэты падрыхтавалі ў кастрычніку 1862 году, аднак зь нейкіх прычынаў не надрукавалі. Гэты варыянт зьяўляецца ўнікальным і вылучаецца з усяе сэрыі, бо тлумачыць сялянам, як раней называлася іхная краіна і якую назву мае тутэйшы народ<ref>[[Васіль Герасімчык|Герасімчык В.]] [https://www.nv-online.info/2018/03/13/zyamlya-nasha-z-vyakou-vechnyh-nazyvaetstsa-litouskaya-a-my-to-nazyvaemsya-litoutsy-nenadrukavany-numar-muzhytskaj-praudy.html Ненадрукаваны нумар “Мужыцкай праўды”] // «Народная Воля», 19 чэрвеня 2018 г.</ref><ref>Герасімчык В. Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. — Гродна, 2018.</ref>: