Ліцьвіны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 125:
[[Славянскія мовы|Славянскай]] менаваў літоўскую мову ў 1440-х гадох [[папа|рымскі папа]], пісьменьнік і гуманіст [[Піюс II (папа рымскі)|Энэа Сыльвіё Пікаляміні]]: «Літва месьціцца на ўсход ад Польшчы. Мова народу — славянская»{{Заўвага|''«Lituania et ipsa late patents regio Polonis ad orlentem connexa est… Sermo gentis '''Sclavonicus''' est''» — Крыніца: Pii II Pontificis Maximi Historia Rerum ubique Gestarum cum Locorum descriptione. Parrhisiis, 1509. P. 109v—110.}}.
 
Такія эўрапейскія навукоўцы, як Гэртман Шэдэль у «Сусьветнай хроніцы» (1493 год), дырэктар Нюрнбэрскае гімназіі Ян Коклес Норык у «Дэкастыхоне» (1511 год)<ref>{{Заўвага|«Post Poloniam Lituania est spaciola quoque tellus verum paludibos sylvisque plurimum obducta… Lingua utuntur '''Sclavonica'''»''. — Крыніца: Jo. Coclei Norici Decastichon. In librum. Norinburgae, 1511, pp.Kv-K II — Inkunabel. Gymnasial Bibliothek zu Koeln, GB XI 490b, Panzer VII, 451, 86.}}, Ян Багемскі ў працы «Звычаі ўсіх народаў» (1538 г.){{Заўвага|''«Lithunia est Poloniae ad ortum connexa noningentorum millium passuum circuitu magna sui parte palustris plurimumque nemorosa… Sermo gentis, ut Polonis, '''Sclavonicus''', hie enim sermo, quern latissime patet, ac plurimis quidem gentibus communis est…»''. — Крыніца: Omnium Gentium Mores, Leges et Ritus. Ex mulris clarissimis rerum scriptoribus a Joanne Boemo Aubano Teutonico nuper collecti et novissime recogniti. Antverpiae, 1538, pp.80v-81}} і аўстрыйскі дыплямат Жыгімонт Гэрбэрштэйн у «Гісторыі Масковіі» (1549 г.) пісалі пра Літву, як пра славянскі народ. Усе яны залічалі літоўскую мову да [[славянскія мовы|славянскіх моваў]].
 
Аўстрыйскі дыплямат Гэрбэрштэйн, які наведваў Літву ў 1517—1526 гг.<ref>Herberstein. Rerum Moscoviticarum. Unveraenderter Nachdruck. Minerva GMBH. Frankfurt a. M., 1964, p.2, s. 109—114; Сигизмунд Герберштейн. Записки о Московии. — М.: МГУ. 1988.</ref>, пісаў:
Радок 138:
У Актах Маскоўскага гаспадарства (запіс з 1618 году): «''… выехали из деревни человек с пятнадцать, а на них магерки литовския, и почали им говорить по-литовски: не утекайте-де!''».
 
У канцы XVII ст. наймя беларуская (а ня польская) мова заставалася моваю дыпляматычнага ліставаньня між Масквой і Варшавай <ref>[http://knihi.com/mova/dyplamat.html]</ref>. Напрыклад, калі ў сярэдзіне XVII ст. каронныя дыпляматы паспрабавалі перайсьці на польскую мову ў ліставаньні з Масквою, то маскоўскія дыпляматы абурыліся і запатрабавалі пісаць як раней, «''письмом литовским''».
 
У канцы XVIII ст., ужо за часамі расейскага панаваньня, беларуская мова працягвала называцца «літоўскай». Гэтак, нават адданы цэсарыцы Кацярыне ІІ праваслаўны ўладыка В. Садкоўскі пагражаў беларускім сьвятарам на [[Слуцак|слуцкім]] эпархіяльным зборы: «''Я вас скорэню, знішчу, штоб і языка не было вашого проклятого ''літовского'' і вас саміх; я вас у зсылкі парассылаю альбо ў салдаты пааддаю, а сваіх з-за кардону пановажу!''»<ref name="Старажытная Літва і сучасная Летува"/>.