Ёсіф (Сямашка): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
Радок 27:
3 1829 году быў вікарным япіскапам амсьціслаўскім [[Полацкая, віцебская і амсьціслаўская архіяпархія (уніяцкая)|Полацкай уніяцкай архіяпархіі]], старшынём яе кансысторыі. Адначасна захоўваў сяброўства, а потым старшынства ў калегіі (у 1828 годзе ўтварылася асобная Грэцка-ўніяцкая калегія). У 1833 годзе стаў кіроўным япіскапам літоўскім. На гэтай пасадзе вёў падрыхтоўчую работу да ліквідацыі Ўніяцкай царквы: езьдзіў у япархіі, наглядаў за ўвядзеньнем у цэрквах іканастасаў і служэбнікаў маскоўскага друку<ref>Кірэеў В. Сямашка Іосіф // {{Літаратура/ЭГБ|6-1к}} С. 476.</ref>, вынішчэньнем арганаў і навучаньнем сьвятароў на расейскай мове і інш., узгадняў арганізацыйныя пытаньні з расейскімі ўладамі.
 
У верасьні 1836 году зьвярнуўся зь лістом да пецярбурскага мітрапаліта Серафіма з прашэньнем аб далучэньні да «Сьвяцейшага Сынодуўрадавага сыноду». 1 сьнежня 1838 году склаў запіску, у якой разглядаліся спосабы «вонкавага далучэньня ўніятаў да праваслаўнай царквы». Сярод непрыдатных спосабаў называліся патрабаваньне згоды ад уніяцкіх вернікаў і скліканьне сабора ўніяцкага духавенства, бо сабор мусіў быў дэманстраваць аднадушнасьць, якой не было<ref name="siachovic"/>. Гэта прывяло б да пераходу ў рыма-каталіцтва значнай часткі ўніятаў. Найлепшым спосабам лічыў падпарадкаваньне ўніятаў «Сьвяцейшаму Сынодуўрадаваму сыноду» імпэратарскім указам, заўважаючы: «Калі трэба фармальнае прашэньне, то і яно можа быць пададзена, прынамсі, ад начальніцкага духавенства, з тым толькі, каб цяпер пра тое яшчэ не было апублікавана»<ref name="siachovic"/>.
 
Быў ініцыятарам і актыўным удзельнікам [[Полацкі царкоўны сабор|Полацкага царкоўнага сабора 1839 году]]. Разам з прашэньнем аб «узьяднаньні» падаў расейскаму гаспадару просьбу дазволіць яму пражыць рэшту дзён прыватным чынам, але не ў манастыры, па-за заходнімі губэрнямі<ref name="siachovic"/>. Гэтую просьбу аднак не задаволілі. У 1840 годзе стаў праваслаўным архіяпіскапам літоўскім і віленскім (з 1852 году — мітрапалітам). У 1844 годзе пераехаў зь Пецярбурга ў сваю япархію, спачатку ў [[Жыровічы]], потым у [[Вільня|Вільню]] (1845 год), спрыяў пераводу з Жыровічаў у Вільню Літоўскай духоўнай сэмінарыі. 1 красавіка 1847 году стаў сябрам «Сьвяцейшага Сынодуўрадавага сыноду».
 
== Канфлікт зь сям’ёй ==