Расея: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Эканоміка: The Russian central bank announced plans in 2013 to free float the Russian ruble in 2015. According to a stress test conducted by the central bank Russian financial system would be able to handle a currency decline of 25%–30% without major central bank interference. However, the Russian economy began stagnating in late 2013 and in combination with the War in Donbass is in danger of entering stagflation, slow growth and
д афармленьне
Радок 7:
|Герб = Coat of Arms of the Russian Federation.svg
|НацыянальныДэвіз =
|Месцазнаходжаньне = Russian Federation (orthographic projection) - Crimea disputed.svg
|АфіцыйнаяМова = [[Расейская мова|Расейская]]
|Сталіца = [[Масква]]
|НайбуйнейшыГорад = Масква
|ТыпУраду = Прэзыдэнцкая рэспубліка
|ПасадыКіраўнікоў = [[Прэзыдэнт Расеі|Прэзыдэнт]]<br />[[Прэм’ер-міністар]]
Радок 46:
 
=== Раньняя гісторыя — да X стагодзьдзя ===
На частцы тэрыторыі сучаснае Расеі ў 1-м тысячагодзьдзі н. э. існавалі: [[Баспорская Дзяржава]] (Баспорскае княства), [[Скіцкая Дзяржава]]. На асноўнай тэрыторыі эўрапейскае Расеі жылі [[Балты|балцкія]] ды [[Фіна-вугорцы|фіна-вугорскія]] плямёны. У 552—745 гадах частку тэрыторыі Расеі ў верхнім цячэньні Волгі паміж Чорным і Касьпійскім марамі займала дзяржава плямённага зьвязу [[Цюркі|цюркаў]] — [[Цюрцкі Каґанат]]. Ад сярэдзіны VII да X стагодзьдзя ў ніжнім цячэньні [[Волга|Волгі]], на [[Паўночны Каўказ|Паўночным Каўказе]], у Прыазоўі ляжала дзяржава [[Хазарскі Каґанат]], якая стрымлівала набегі качэўнікаў з Азіі. Ад пачатку 8VIII стагодзьдзя да 926 году на [[Далёкі Ўсход|Далёкім Усходзе]] існавала [[Дзяржава Бахай]].
 
=== Станаўленьне і разьвіцьцё расейскай дзяржавы — 10—19X—XIX стагодзьдзі ===
У X стагодзьдзі заходняя частка сёньняшняе эўрапейскае Расеі ўваходзіла ў г. зв. «[[Старажытнаруская дзяржава|Старажытнарускую дзяржаву]]» ці «Кіеўскую Русь» з цэнтрам у Кіеве. Улада належала дынастыі Рурыкавічаў, якія праводзілі пасьлядоўную палітыку ўмацаваньня сваёй дзяржавы. Кіеўскі князь Алег ўзначаліў два паходы на [[Канстантынопаль]]. А ў 988 годзе Кіеўскі князь Уладзімер прыняў хрысьціянства паводле грэцкага абраду. У 10—14X—XIV стагодзьдзях на сярэднім цячэньні Волгі ды ў Прыкам’і знаходзілася [[Волская Булґарыя]]. У 12—14XII—XIV стагодзьдзях на тэрыторыі Расеі ўтварыліся [[Наўгародзкая рэспубліка]], [[Уладзіміра-Суздальскае княства|Уладзімера-Суздальскае]] ды іншыя княствы. У 12XII стагодзьдзі гэтыя славянскія княствы, Валжанская Булґарыя і іншыя дзяржавы Ўсходняе [[Эўропа|Эўропы]] трапілі пад нашэсьце [[манголы|манголаў]] (1237—1242), на 250 гадоў на тэрыторыі ўсходніх славянаў усталявалася [[мангольскае іга]]. У пэрыяд ад 1300 да 1323 году галоўным цэнтрам рускіх зямель быў Уладзімер, барацьбу зь якім вялі Масква ды [[Цьвер]]. Адначасова з усіх рускіх зямель даніну зьбірала [[Залатая Арда]]. Пад мангольскім ігам паўстала [[Маскоўскае княства]]. З дапамогаю інтрыгаў, заваяваньня ляяльнясьці манголаў, пераводу рэліґійнага цэнтру Расеі ў [[Масква|Маскву]], маскоўскія князі атрымалі вялікі аўтарытэт. З маскоўскага княства пачала сваю гісторыю расейская дзяржаўнасьць. Мангольскае іга закончылася выгнаньнем захопнікаў аб’яднанымі сіламі расейскіх княстваў ([[Кулікоўская бітва]], 1380 г.; «стаяньне на рацэ Ўгры», 1480 г.).
 
[[Файл:Ivan the Terrible (cropped).JPG|міні|200пкс|зьлева|[[Іван Жахлівы]] працы [[Віктар Васьняцоў|Васьняцова]].]]
Радок 148:
Большая частка Эўрапейскае тэрыторыі Расеі знаходзіцца на [[Усходне-Эўрапейская раўніна|Ўсходне-Эўрапейскай раўніне]]. Па поўдні — [[Каўкаскія горы]], на паўночным захадзе — горы [[Хібіны]]. На ўсход ад [[Урал]]у ляжыць [[Заходне-Сыбірская раўніна]], на поўдзень ад якое горы Паўднёвай Сыбіры: [[Алтай]], [[Саяны]], горы Прыбайкальля й Забайкальля і іншыя. Між рэкамі [[Енісей|Енісеем]] і [[Лена]]ю ляжыць Сярэднесыбірсае плято, між Ленаю і Ціхім Акіянам — горы Паўночна-Ўсходняе Азіі.
 
[[Клімат]] мяняецца ад марскога на крайнім паўночным захадзе да рэзка кантынэнтальнага ў Сыбіры і мусоннага на Далёкім Усходзе. Сярэднія тэмпэратуры студзеня ад 0 да −50&nbsp;°C, ліпеня ад 1 да 25&nbsp;°C; ападкаў ад 150 да 2000 мм штогод. Шматгадовая мярзлата (раёны Сыбіры і Далёкага Ўсходу). Буйныя рэкі — [[Волга]], [[Паўночная Дзьвіна]], [[Дон]], [[Пячора (рака)|Пячора]], [[Об]], [[Іртыш]], [[Енісей]], [[Ангара]], [[Лена]], [[Амур]], [[Праголя]], [[Нява]]; буйныя азёры — [[Касьпійскае мора|Касьпійскае]] (мора), [[Байкал]], [[Ладаскае возера|Ладаскае]], [[Анескае возера|Анескае]]. Лясы займаюць звышбольш за ½ тэрыторыі, маюцца 25 нацыянальных паркаў і 84 [[запаведнік]]і.
 
== Эканоміка ==
Радок 159:
Асноўныя галіны прамысловасьці: [[машынабудаўніцтва]] (цяжкае, агульнае, сярэдняе, выраб прыбораў інструмэнтаў, і інш.), чорная (галоўным чынам [[Урал]] і інш.) і каляровая ([[Урал]], [[Сыбір]], Далёкі Ўсход і інш.) [[мэталюргія]]. Разьвітыя хімічная і нафтахімічная прамысловасьці (цантральны і паўночна-заходні рэгіён, Паволжа, Урал), лясная (на поўначы і ўсходзе краіны), лёгкая (галоўным чынам тэкстыльная) і харчовая прамысловасьць.
 
[[Земляробства]] дае каля 40% агульнае прадукцыі [[Сельская гаспадарка|сельскае гаспадаркі]], [[жывёлаводзтва]]&nbsp;— звышбольш за 60%. Больш як 4/5 пашні прыходзіцца на Цэнтральнае Паволжа, Паўночны [[Каўкаскія горы|Каўказ]], [[Урал]] і Заходнюю [[Сыбір]]. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: [[зернавыя]], [[цукровы бурак]], [[сланечнік]], [[бульба]], [[лён]].
 
На тэрыторыі Расеі функцыянуюць аб’яднаныя энэрґетычныя сыстэмы Цэнтру, Паўночнага Захаду, Паволжа, Паўночнага Каўказу, Сыбіру, Далёкага Ўсходу. Расея мае буйную сетку трубаправодаў. Важныя элемэнты водных сыстэмаў: Беламора-балтыйскі канал, канал імя Масквы, Волга-Донскі канал, Волга-Балтыйскі шлях. Важную ролю грае марскі транспарт. Буйныя порты: [[Санкт-Пецярбург]], [[Калінінград]], [[Мурманск]], [[Архангельск]], [[Новарасейск]], [[Уладзівасток]], [[Находка]]. У Расеі ёсьць звышбольш за 100 [[курорт]]аў: на ўзьбярэжжы [[Чорнае мора|Чорнага мора]], група курортаў Каўкаскіх Мінэральных Водаў і інш.
 
Існуюць шмат розных ацэнак наконт фактычнага кошту [[карупцыя|карупцыі]]. Паводле афіцыйнай статыстыкі ўрада «ценявая эканоміка» займала толькі 15% СУП Расеі ў 2011 годзе. Яна ўключала незарэгістраваныя заробныя платы, якія выплочваў наймальнік з мэтай пазьбяганьня выплатаў падаткаў і сацыяльных выдаткаў, а таксама іншыя віды ўхіленьня ад выплаты падаткаў<ref>[https://web.archive.org/web/20120616223602/http://www.interfax.ru/txt.asp?id=242603 «Доля теневой экономики в РФ снизилась почти до 15%, таблицы "затраты-выпуск" уточнят показатель — Росстат»]. Интерфакс.</ref>. Паводле ацэнак Расстату карупцыя ў 2011 годзе склала толькі 3,5—7% ад СУП. Для параўнаньня некаторыя незалежныя экспэрты сьцьвярджаюць, што існая ў Расеі карупцыя дасягае 25% ад СУП краіны<ref>Milov, Nemtsov, Ryzhkov, Shorina (2011). "Putin. Corruption. Independent expert report", p. 6.</ref>. У дакладзе Сусьветнага банка на 2010 год гэтая лічба сягае ажно 48%<ref>[http://www.newsland.ru/news/detail/id/580475/ «Коррупция в России как система "распилки" ВВП»]. Newsland.ru.</ref>. Існуе таксама цікавы зрух у хабарніцтве, у той час як раней чыноўнікі бралі хабар, каб заплюшчыць вочы на ​​юрыдычныя парушэньні, цяпер яны прымаюць хабар проста каб выконваць свае абавязкі<ref>[https://ria.ru/economy/20110201/329132334.html «Средний размер взятки в России в 2010 году вырос с 27 до 47 тысяч руб»]. РИА Новости</ref>. Многія экспэрты прызнаюць, што ў апошнія гады карупцыя ў Расеі стала бізнэсам. У 1990-я гады прадпрымальнікі павінны былі плаціць розным злачынным групоўкам, каб забясьпечыць для сябе гэтак званую абарону.
Радок 169:
Культура Расеі грунтуецца на [[расейская мова|расейскай мове]], якая пачала фармавацца напрацягу 14—15 стагодзьдзяў. Істотны ўнёсак у фармаваньне літаратурнай расейскай мовы зрабілі [[Міхаіл Ламаносаў]] ды [[Аляксандар Пушкін]]. Выдітныя постаці расейскай літаратуры ў 18 стагодзьдзі [[Міхаіл Лермантаў]], [[Мікалай Гогаль]], [[Фёдар Цютчаў]], [[Фёдар Дастаеўскі]] ды [[Леў Талстой]]. Драматычныя творы [[Антон Чэхаў|Антона Чэхава]] займелі шырокую папулярнасьць ва ўсім сьвеце. Літаратура Расеі 20 стагодзьдзя часткова сфармавалася пад уплывам дзяржаўнай камуністычнай ідэалёгіі. З выбітных аўтараў 20 стагодзьдзя можна назваць [[Сяргей Ясенін|Сяргея Ясеніна]], [[Уладзімер Маякоўскі|Уладзімера Маякоўскага]], [[Аляксандар Твардоўскі|Аляксандра Твардоўскага]]. Вялікі ўнёсак у папулярызацыю расейскай культуры зрабілі дзеячы эміграцыі — [[Ёсіф Бродзкі]] ды [[Аляксандар Салжаніцын]] (абодва ляўрэаты [[Нобэлеўская прэмія|Нобэлеўскае прэміі]]).
 
На тэрыторыі Расеі выяўленыя помнікі часоў [[палеаліт]]у<ref>Э. А. Петэрсон. Расея (архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва) // {{Літаратура/БелЭн|10к}} С.338.</ref>. Культура выяўленчага мастацтва пачынала разьвівацца ў плыні [[Праваслаўе|праваслаўя]] — іконы ды фрэскі ў цэрквах пераважна ананімныя. Вяршыняў іканапіснага майстэрства дасягнулі [[Андрэй Рублёў]], [[Феафан Грэк]], [[Дыянісій]]. У 18 стагодзьдзі [[Фёдар Рокатаў]], [[Зьміцер Лявіцкі]] ды [[Уладзімер Баравікоўскі]] вучацца ў францускіх ды італьянскіх жывапісцаў, закладаюць падмурак расейскага жывапісу. 19XIX стагодзьдзе — эпоха клясычнага расейскага пэйзажу. Ісак Левітан, Архіп Куінджы, Аляксей Саўрасаў, Васіль Сурыкаў ды Іван Шышкін стварылі непаўторныя паводле калярыту карціны. Напачатку 20XX стагодзьдзя [[Казімер Малевіч]] стварыў новы мастацкі стыль — супрэматызм.
 
Расейская музыка — гэта сусьветна вядомыя кампазытары [[Міхаіл Глінка]], [[Пётар Чайкоўскі]] ды [[Сяргей Рахманінаў]]. Сёньняшняя музыка — гэта, у першую чаргу, праява масавай культуры.
 
Зь сярэдзіны 18XVIII стагодзьдзя ў [[Санкт-Пецярбург]]у працуюць Акадэмія Навукнавук ды ўнівэрсытэт, прафэсар якога [[Дзьмітры Мендзялееў]] адкрыў пэрыядычны закон хімічных элемэнтаў. Вялікі ўнёсак у разьвіцьцё мэдыцыны зрабілі [[Мікалай Пірагоў]] ды Ўладзімер Бехцераў. Напрацягу 20XX стагодзьдзя расейскія фізыкі ды інжынэры спаборнічалі з эўрапейскімі ды амэрыканскімі фізыкамі ў першынстве (у вынаходніцтве атамнай бомбы, распрацоўцы лазера ды касьмічных тэхналёгіях).
 
== Узброеныя сілы ==