Алесь Салавей: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 32:
У першую клясу Альфрэд Радзюк пайшоў у [[Натальеўск]]у (былы [[Ігуменскі павет]], сёньня [[Чэрвеньскі раён]]). Пачатковую школу скончыў у [[Вялікія Навасёлкі|Вялікіх Навасёлках]] (Койданаўшчына), у [[Койданаў|Койданаве]] — васьмігодку, дзе вучыўся разам зь вядомым у будучым гісторыкам [[Мікола Ермаловіч|Міколам Ермаловічам]]. Пасьля трагедыі сям’і яму давялося ўладкавацца на працу на торфараспрацоўках, вывазцы лесу, разгрузцы вагонаў. У верасьні 1937 году паступіў вучыцца ў [[Менская пэдагагічная вучэльня|Менскую пэдагагічную вучэльню]], якую ня скончыў з-за кепскіх жыцьцёвых умоваў. Да пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|вайны]] нейкі час працаваў у рэдакцыі лагойскай раённай газэты «[[Чырвоная Лагойшчына]]». На фронт яго не ўзялі з прычыны хворага сэрца і кепскага зроку.
 
Увосень 1941 году паэт пакінуў [[Лагойск]], пераехаў у [[Менск]], дзе пры дапамозе беларускага паэта [[Уладзімер Дудзіцкі|Ўладзімера Дудзіцкага]] ўладкаваўся на працу ў рэдакцыю «[[Беларуская газэта (1941)|Беларускай газэты]]», дзе працавала паэтка [[Натальля Арсеньнева]]. Пасьля працаваў у павятовай управе ў [[Ільля (вёска)|Ільлі]] ([[Вялейскі раён]] Менскай вобласьці), з кастрычніка 1942 па жнівень 1944 г. — намесьнікам рэдактара беларускага часопісу «[[Новы шлях]]» ([[Рыга]]).
 
Падчас наступу савецкіх войскаў зьехаў у [[Беласток]], [[Бэрлін]], пасьля ў [[Прага|Прагу]]. У 1945—1949 гг. жыў у [[Зальцбург]]у ([[Аўстрыя]]). Тут ён ажаніўся зь Зінаідай Кадняк, зь якой мелі сына Міхася і дачку Ганну. Удзельнічаў у выданьні часопісаў «З беларускага жыцьця», «Пагоня», вёў вялікую перапіску зь беларусамі ў Нямеччыне, займаўся перакладамі з украінскай мовы.