Гара: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Гора?oldid=22630224
Радок 5:
Паміж гарамі звычайна фарміруюцца [[даліна|даліны]] і катлавіны.
 
== Гораўтварэньне ==
== Горныя масівы кантынэнтаў ==
=== Тэктоніка і вульканізм ===
Гораўтварэньне можа быць абумоўлена шматлікімі прычынымі, але асноўная зьвязана з [[Тэктоніка пліт|тэктанічнымі]] рухамі. [[Субдукцыя]] акіянічнай пліты пад кантынэнтальную пліту або акіянічную ўтварае горны хрыбет, як то [[Анды]], [[Скалістыя горы]]. Таксама могуць адбывацца сутыкненьні дзьвюх кантынэнтальных пліт і з прычыны гэтага можа ўтварыцца горны ланцуг, як то [[Альпы]], [[Каўкаскія горы|Каўказ]], [[Гімалаі]]. Зямная кара патаўшчаецца разломамі і складкамі, якія праяўляюцца на ўсіх узроўнях.
 
Наяўнасьць цеплавых анамаліяў таксама можа прывесьці да фармаваньня рэльефу шляхам вывяржэньня парод праз [[вулькан]]ы або за кошт зьмяненьня шчыльнасьці, і, такім чынам, плавучасьці, зямной кары ці [[літасфэра|літасфэры]]. Зямная кара зьяўляецца больш лёгкай за літасфэрную мантыю, што ляжыць пад ёй, таму большая частка пароды, застывае і згушчаецца, паглынаецца карою на мяжы кары і мантыі. Гэтае патаўшчэньне прыводзіць да ўздыму рэльефу і, як правіла, да лякальнага павелічэньня эрозіі. [[Эрозія]] можа таксама ўплываць на фармаваньне рэльефу празь зьмяненьне [[ізастазія|ізастазіі]] вучасткаў зямной кары.
 
Горны ланцуг таксама можа быць створаны на мяжы плітаў, якія рухаюцца ў паралельных напрамках, або якія разыходзяцца. У межах рыфтаў рэльеф утвараецца праз тэрмічны эфэкт.
 
=== Дэнудацыя ===
У маштабах гары эрозія зьяўляецца магутным фактарам разьмеркаваньня масы. У прыватнасьці, адказам на эрозію ў выніку ізастазіі можа стаць вэртыкальны рух уверх горных парод, і, такім чынам, магчыма ўзьняцьце новых вяршыняў, калі эрозія вяршыні і эрозія даліны гэта дазваляе.
 
Высакагорныя схілы ўвесь зазнаюць уздзеяньне сьнегу і марозу. З-за марозу ў горных пародах, нават цьвёрдых, могуць утварацца расколіны. Значнай эразійны сілай у гарах зьяўляюцца [[ледавік]]і, у выніку дзеяньня якiх утвараюцца разнастайныя формы рэльефу. Ледавіковай далінай называюць даліну, якая была высечана ледавіком. Пад узьдзеяньнем уласнай вагі ледавік сьлізгае, рухаецца і перадае, сваёй масай, рух і горным пародам. Рэчышча, па якім пралягае лёд, пашыраецца, маса лёду пачынае праходзіць павольней. Адломкі парод, якія ледавік нясе з сабой, утвараюць [[марэна (геалёгія)|марэны]]. Паходжаньне парод, якія складаюць марэны, зьяўляецца прадметам дыскусіяў паміж навукоўцамі — прыхільнікі адной з тэорыяў прытрымліваюцца думкі, што гэтыя пароды ўтвараюцца на месцах у выніку ледавіковай эрозіі, прыхільнікі іншага пункту гледжаньня лічаць, што гэтыя пароды толькі пераносяцца ледавікамі. Пасьля сыходу ледавіка застаюцца толькі грабяні, часам пакрытыя лесам. З заканчэньнем апошняга ледавіковага пэрыяду ледавікі адступілі і сфармавалі ледавіковыя даліны.
 
== Горныя масівы кантынэнтаў ==
=== Эўропа ===
* [[Альпы]]