Розьніца паміж вэрсіямі «Жыцьцё»

701 байт дададзены ,  3 гады таму
дапаўненьне
д (Removing Link FA template (handled by wikidata))
(дапаўненьне)
 
'''Жыцьцё́''' — характарыстыка, якая адрозьнівае аб’екты, якія маюць [[біялягічныя працэсы|самападтрымальныя працэсы]], як то жывыя арганізмы, ад тых, якія ня маюць такіх працэсаў<ref>Koshland Jr, Daniel E. (March 22, 2002). [http://www.sciencemag.org/cgi/content/full/295/5563/2215 «The Seven Pillars of Life»]. Science 295 (5563): 2215–2216.</ref>, альбо таму, што такія функцыі перасталі выконвацца з-за сьмерці, альбо таму што ў іх няма такіх функцыяў, і клясыфікуюцца адпаведна як ніжывыяняжывыя арганізмы<ref>[http://wordnetweb.princeton.edu/perl/webwn?s=inanimate «Definition of inanimate»]. WordNet Search by Princeton University.</ref><ref>[http://www.merriam-webster.com/dictionary/life «Merriam-Webster Dictionary»]. Merriam-Webster Dictionary.</ref>. [[Біялёгія]] ёсьць навука, якая займаецца вывучэньнем жыцьця.
 
Жывыя арганізмы падвяргаюцца абмену рэчываў, падтрыманьню [[гамэастаз]]у, маюць вялікі патэнцыял для росту, рэагуюць на зьнешнія раздражняльнікі, з посьпехам праходзяць [[натуральны адбор]], зьдзяйсьняюць [[адаптацыя|адаптацыю]] да навакольнага асяродзьдзя ў наступных пакаленьнях. Жывыя арганізмы характарызуюцца высокаўпарадкаванай будовай. Хімічныя рэчывы, зь якіх пабудаваныя жывыя арганізмы, значна больш складаныя і дасягаюць больш высокага ўзроўню арганізацыі ў параўнаньні з тымі рэчывамі, зь якіх складаецца большасьць няжывых целаў<ref>{{Кніга|аўтар=Кемп П., Армс К.|загаловак=Введение в биологию|месца=М.|выдавецтва=Мир|год=1988|старонкі=19|наклад=125000}}</ref>. Больш складаныя жывыя арганізмы могуць мець зносіны з дапамогай розных сродкаў<ref>"Organism". Chambers 21st Century Dictionary (online ed.). 1999.</ref>. Разнастайныя жывыя арганізмы (жыцьцёвыя формы) інсуюць у [[біясфэра|біясфэры]] [[Зямля (плянэта)|Зямлі]], агульнай уласьцівасьцю для гэтых арганізмаў, як то [[расьліны|расьлінаў]], [[жывёлы|жывёлаў]], [[грыбы|грыбоў]], [[найпростыя|найпростых]], [[архэі|архэяў]] і [[бактэрыі|бактэрыяў]] зьяўляюцца тое, што ўсе яны ў сваёй аснове маюць [[вуглярод]] і [[вада|воду]], а таксама маюць [[атам]]арную будову й спадчынную генэтычную інфармацыю.
 
У [[філязофія|філязофіі]] й [[рэлігія|рэлігіі]], разуменьне жыцьця й ягоны характар іншы. Абодва панятка прапануюць інтэрпрэтацыі, як жыцьцё зьвязана зь існаваньнем і сьвядомасьцю, і абодва датычацца многіх пытаньняў, зьвязаных, у тым ліку з жыцьцёвай пазыцыяй, мэтамі, канцэпцыяй бога ці багоў, душы альбо замагільнага жыцьця.
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
6028

зьменаў