Палітыка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Politics?oldid=844473316
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, стыль
Радок 4:
Палітыка складаецца з «сацыяльных стасункаў, што ўключаюць у сябе ўладу або сілу». Яна характарызуецца пэўнымі правіламі палітычнае адзінкі ([[Палітычная партыя|партыі]]), а таксама мэтадамі і тактыкай, што выкарыстоўваюцца пры фармуляваньні ды рэалізацыі палітпраграмы. У сучасных нацыянальных дзяржавах, людзі фармуюць палітычныя партыі, каб празь іх прадставіць свае ідэі на будаваньне і рэгуляваньня адносінаў паміж людзьмі і сацыяльнымі групамі. У партыях людзі пагаджаюцца на адну і тую ж пазыцыю паводле многіх пытаньняў, і згаджаюцца падтрымліваць адныя і тыя ж зьмены ў [[Закон (права)|законы]]<ref>Giovanni Sartori (2005). [https://books.google.com/books?id=ywr0CcGDNHwC&pg=PA53 ''«Parties and Party Systems: A Framework for Analysis»'']. ECPR Press. — С. 53. — {{ISBN|978-0-9547966-1-7}}.</ref>.
 
Разнастайнасьць мэтадаў, якія маюць месца ў палітыцы, уключаюць у сябе разьвіцьцё палітычных поглядаў сярод людзей, перамовы зь іншымі палітычнымі суб’ектамі, прасоўваньне і прыняцьцё законаў і ажыцьцяўленьне ціску на іншыя сілы, у тым ліку правядзеньне баявых дзеяньняў супраць праціўнікаў<ref> Bo Hammarlund (1985). [https://books.google.com/books?id=BnRlAAAAIAAJ ''«Politik utan partier: studier i Sveriges politiska liv 1726-1727»'']. Almqvist & Wiksell International. — С. 8.</ref><ref> Linda P. Brady (1 October 2017). [https://books.google.com/books?id=iNA3DwAAQBAJ&pg=PT47 ''«The Politics of Negotiation: America's Dealings with Allies, Adversaries, and Friends»'']. University of North Carolina Press. — С. 47. {{ISBN|978-1-4696-3960-4}}.</ref><ref>Mary Hawkesworth; Maurice Kogan (7 November 2013). [https://books.google.com/books?id=vXgKAgAAQBAJ&pg=PA299 ''«Encyclopedia of Government and Politics: 2-volume Set»'']. Routledge. — С. 299. {{ISBN|978-1-136-91332-7}}.</ref>. Палітыка ажыцьцяўляецца па шырокім спэктры сацыяльных узроўняў, ад кланаў і плямёнаў традыцыйных грамадзтваў і сучасных органаў мясцовага самакіраваньня, прадпрыемстваў і ўстановаў да [[сувэрэнная дзяржава|сувэрэнных дзяржаваў]] і міжнароднага ўзроўню. Вельмі часта слова палітыка асацыюецца з уладай. Палітычная сыстэма ўяўляе сабой структуру, якая вызначае прымальныя палітычныя мэтады ў дадзеным грамадзтве. Гісторыю палітычнай думкі можна прасачыць ад глыбокай старажытнасьці. То бок [[Плятон]], [[Арыстотэль]], [[Канфуцый]] ды шмат іншых старажытных філёзафаў разважалі і прасоўвалі розныя палітычныя мадэлі будовыфункцыяваньня грамадзстваграмадзтва і дзяржаўнасьці.
 
Палітычная навука ці [[паліталёгія]] — гэта збор студыяў, якія скіраваныя на вывучэньне палітычных паводзінаў, аналіз узяцьця ўлады, яе выкананьня. Сумежнымі прадметамі паліталёгіі ёсьць палітычная [[філязофія]] і публічная адміністрацыя. Палітфілязофія шукае ўнутраныя прычыны палітыкі і этыку публічных паводзінаў. Зь іншага боку, публічная адміністрацыя аналізуе практыку кіраваньня.