Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (Берасьце): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
дапаўненьне
Радок 27:
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Рашэньне пра заснаваньне ў Берасьці базылянскага манастыра было прынята ў 1629 годзе, на пятай генэральнай капітуле ордэну ў Жыровічах. Прыняты дакумэнт абавязваў протаархі­мандрыта базылянскага закону каб той, «усмотревши, где способное мейсце, в месте Бересцейском пляц купил и потом на нем церковь и монастырок... збудовал: ажэбы зараз, прынамней иноков два там мешкало, которые её способили на материю: цэглу, вапну и дерево до выставення парадное цэркви и монастыря...».<ref name="Laurouskaja-bazylanie">[http://euimedia.com/menu/teoryia-i-gistoryia/monastyr-oo-bazilian-i-tsierkov-ss-pietra-i-pavla-v-briestie-fundatsiia-stroitiel-stvo-arkhitiektura Лавровская И. Б. Монастырь оо Базилиан и церковь сс.Петра и Павла в Бресте. Фундация. Строительство.Архитектура // Могилянські читання 2005. — Кіив, 2006, С. 294-301]</ref> У 1629 годзе Кіеўскі ўніяцкі мітрапаліт [[Язэп Руцкі]] і харунжы берасьцейскі Габрыель Яленскі зрабілі фундуш для заснаваньня ў Берасьці манастыра базылянаў Сьвятой Тройцы. Месца для яго было абранае на былым пажарышчы, непадалёку ад катэдральнай царквы сьв. Мікалая, дзе была абвешчана Берасьцейская царкоўная унія ў 1596 годзе. На момант набыцьця ўчастка зямлі пад царкву і манастыр ім валодалі два берасьцейскія мытнікі — юдеі Шмуль Майжэшовіч і Лейзэр Лазаровіч. Участак абмяжоўваўся з паўднёвага боку катэдральным пляцам, з усходняга — абарончым ровам і Віленскай брамай, з поўначы і захаду — вуліцамі Жыдоўскай і Базылянскай.<ref name="Laurouskaja-bazylanie"></ref> Да 1631 году скончылася будаваньне драўляных царквы і манастыра<ref>[[Тамара Габрусь|Габрусь Т.]] Берасцейскі базыльянскі манастыр // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 318.</ref>. Манастыр сьв. апосталаў Пятра і Паўла ў Берасьці ўваходзіў у склад Літоўскай Кангрэгацыі Сьвятой Тройцы Ордэну базылянаў.
У 1629 годзе Кіеўскі ўніяцкі мітрапаліт [[Язэп Руцкі]] і харунжы берасьцейскі Габрыель Яленскі фундавалі ў Берасьці манастыр базылянаў Сьвятой Тройцы. Да 1631 году скончылася будаваньне драўляных царквы і манастыра<ref>[[Тамара Габрусь|Габрусь Т.]] Берасцейскі базыльянскі манастыр // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 318.</ref>.
 
Першапачатковы фундуш базылянскага манастыра сьв. апосталаў Пятра і Паўла ў Берасьці, забясьпечаны 30000 злотых чынша з уладаньняў Габрыеля Яленскага, у 1687 годзе быў павялічаны на 20000 злотых Казімерам Валовічам — абозным ВКЛ.<ref name="Laurouskaja-bazylanie"></ref>
У 1774 годзе незавершаную (бязь вежаў) мураваную царкву асьвяцілі. Пры царкве існаваў шпіталь і рэзыдэнцыя япіскапа.
Пры базылянскім манастыры існаваў таксама шпіталь і рэзыдэнцыя япіскапа.
 
Будаўніцтва новай мураваной базылянскай царквы сьв. Пятра і Паўла пачалося пры ігумене а. Дыянізію Дамброве, у 1762-1766 гг. «за кошт сродкаў і стараньняў правінцыі Літоўскай». У 1774 годзе, калі ігуменам быў а. Яўхім Кучынскі, у сувязі з пачаткам палітычнага крызысу ў Рэчы Паспалітай, будаўніцтва незавершанай (бязь вежаў) мураванай царквы берасьцейскія базыляне вымушаныя былі тэрмінова закансэрваваць да лепшых часоў і асьвяціць. Асьвячэньне базылянскага храму зьдзейсьніў кобрынскі архімандрыт Люцыд Вейрыловіч. У 1819 годзе правінцыял базылянаў Цэзары Камінскі так апісваў стан сьвятыні: «...Фасад з муру ўзьведзены зь дзьвюмя вежамі i чатырма пілястрамі, дагэтуль няскончаны дзеля сьціплага фундушу». Аднак нават у няскончаным выглядзе царква сьв. Пятра і Паўла ў Берасьці зьяўляецца адной з найбольш цікавых базылянскіх сьвятыняў, пабудаваных на тэрыторыі Літоўскай правінцыі Ордэну базылянаў у трэцяй чвэрці XVIII стагодзьдзя.<ref name="Laurouskaja-bazylanie"></ref>
 
Манастыр сьв. апосталаў Пятра і Паўла ў Берасьці неаднойчы абіраўся месцам правядзеньня генэральнай капітулы Ордэну базылянаў. Такія пасяджэньні генэральнай капітулы базылянаў адбываліся ў Берасьці ў 1747, 1751, 1759, 1772 гадах.<ref name="Bazylianie diecezji brzeskiej">[http://mazowsze.hist.pl/33/Szkice_Podlaskie/698/2000/24736/ Dorota Wereda. Bazylianie w unickiej diecezji brzeskiej w XVIII wieku // Szkice Podlaskieh, nr 8, 2000. S. 213-233]</ref>.
 
Вядомыя наступныя імёны ігуменаў базылянскага манастыра сьв. апосталаў Пятра і Паўла ў Берасьці: Нікадым Кашыц (1711), Язафат Рагінскi (1712), Сьцяпан Літвінка (1723), Ян Альшэўскі (1730), ДзянісДыянізі Дамброва-Остым (1757, 1759).<ref name="Bazylianie diecezji brzeskiej"></ref>.
 
Пасьля забароны езуітаў у 1775 г. берасьцейскім базылянам быў перададзены калегіюм езуітаў у Берасьці. Таксама ў Берасьці базыляне ў тыя часы апекаваліся парафіяльнай школай, якая была закладзена пры спрыяньні князя Адама Чартарыйскага і ўтрымліваласяя за кошт места.<ref name="Bazylianie diecezji brzeskiej"></ref>. Наогул, школа, якая дзейнічала пры базылянскім манастыры, згадваецца ўпершыню ў 1670 годзе Пахомам Агілевічам, генэральным вікарыем протаархімандрыта Ордэну базыльянаў.
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===