Дымны порах: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д Dymitr перанёс старонку Порах у Дымны порах: вызваленьне пад асноўны артыкул — порах, які ўключае ўсе віды пораху
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д дапаўненьне
Радок 1:
[[Файл:Дымный порох (Россия).JPG|міні|240пкс|Дымны порах]]
'''ПорахДымны порах''' ці '''чорны порах''' — від [[порах]]у, шматкампанэнтная цьвёрдая выбуховая сумесь, якая здольная да гарэньня паралельнымі плястамі бяз доступу [[кісларод]]у вонкі з утварэньнем галоўным чынам высока разагрэтых газападобных прадуктаў, якія выкарыстоўваюцца для разгону снарадаў, руху [[ракета]]ў і іншых мэтаў. Порах адносіцца да клясы кідальных [[выбуховыя рэчывы|выбуховых рэчываў]]. Уяўляе сабой сумесь [[сера|серы]], [[драўняны вугаль|драўнянага вугалю]] й [[нітрат калію|нітрату калію]]. Сера й драўняны вугаль выступаюць у якасьці [[паліва]], у той час як салетры, то бок нітрат калію, у якасьці [[акісьляльнік]]а<ref>Jai Prakash Agrawal (2010). «High Energy Materials: Propellants, Explosives and Pyrotechnics». Wiley-VCH. p. 69. {{ISBN|978-3-527-32610-5}}.</ref>. Дзякуючы спальваючым уласьцівасьцям і колькасьці вырабленага цяпла й аб’ёму [[газ]]у, які ён генеруе, порах шырока выкарыстоўваецца ў якасьці кідальнай зброі й у якасьці піратэхнічнага складу ў [[фэервэрк]]ах.
 
Порах быў выяўлены, у адпаведнасьці зь распаўсюджаным меркаваньні, у [[IX стагодзьдзе|IX стагодзьдзі]] ў [[Кітай|Кітаі]], калі кітайскія [[альхімія|альхімікі]] шукалі [[эліксыр неўміручасьці]]<ref>Jack Kelly. «Gunpowder: Alchemy, Bombards, and Pyrotechnics: The History of the Explosive that Changed the World», Perseus Books Group: 2005, pp. 2-5, {{ISBN|0465037224}}, 9780465037223</ref>. Гэтае адкрыцьцё прывяло да вынаходзтва фаервэрка й першых порахавай зброі ў Кітаі. На працягу наступных стагодзьдзяў кітайскае адкрыцьцё пораху зьявілася ў арабскім сьвеце, [[Эўропа|Эўропе]] й [[Індыя|Індыі]]. Згодна зь меркаваньнямі навукоўцаў распаўсюд праходзіў з Кітаю праз [[Блізкі Ўсход]], а затым у Эўропу<ref>Buchanan, Brenda J., ed. (2006), «Gunpowder, Explosives and the State: A Technological History, Aldershot: Ashgate», p. 2, {{ISBN|0754652599}}</ref>, аднак застаюцца некаторыя спрэчкі аб колькасьці кітайскага ўплыву на наступныя дасягненьні ў галіне тэхналёгіі порахаў.