Берасьцейская крэпасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д .
Радок 88:
Паводле ўмоваў [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовы]] горад Берасьце з крэпасьцю адышлі да Польшчы. У Берасьцейскай крэпасьці месьціліся часткі 9-га Палескага корпусу Войска Польскага. На пачатку Другой сусьветнай вайны ў верасьні [[1939]] нямецка-фашысцкія войскі бамбілі крэпасьць, была пашкоджаная частка абарончай казармы Цытадэлі, будынак інжынэрнага ўпраўленьня, Белы палац. [[14 верасьня]] [[1939]] да крэпасьці падышлі перадавыя часткі 19-га танкавага корпусу нямецкага войска, [[15 верасьня]] пачаўся штурм.
 
22 верасьня ў Берасьце ўвайшла [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія]]. Паводле сакрэтнага пратакола да [[Пакт Молатава — Рыбэнтропа|Пакту Молатава-Рыбэнтропа]] немцы аддалі кантроль над горадам савецкім войскам. У гэты ж дзень у Берасьці адбыўся сумесны нацысцка-савецкі вайсковы парад. Крэпасьць пачалі штурмаваць чырвонаармейцы. 26 верасьня адбыўся штурм, падчас якога абаронцы панесьлі цяжкія страты. Уначы [[27 верасьня]] капітан [[Вацлаў Радзішэўскі|Радзішэўскі]] аддаў абаронцам крэпасьці загад разыйсьціся і прарывацца да сваіх сем'яў. Крэпасьць занялі савецкія войскі<ref>[http://1863x.com/brest-1939/ Героическая защита Брестской крепости от нацистско-советских захватчиков] // 1863x.com {{ref-ru}}</ref>. Радзішэўскі выехаў дадому ў [[Кобрын]], затым быў рэпрэсаваны [[НКВД]].
 
=== СССР ===