Кватэра: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Спасылка
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Беларусь: +Спасылка
Радок 4:
За савецкім часам непрыватызаваную кватэру дазвалялася толькі абмяняць. Ад жыльлёва-эксплёатацыйных службаў (ЖЭС) залежаў стан шматкватэрных дамоў. 16 красавіка 1992 г. [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь]] зацьвердзіў Закон «Аб прыватызацыі жыльлёгавага фонду Рэспублікі Беларусь», паводле якога жыхары атрымалі права [[Уласнасьць|ўласнасьці]] на свае кватэры. Паводле Жыльлёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1999 году, на ўласьніках ляжала ўтрыманьне нерухомай уласнасьці. Пры наяўнасьці права ўласнасьці толькі на 1 кватэру ў шматкватэрным доме ўласьнік вызваляўся ад падатку на нерухомасьць з такога жытла. Пры наяўнасьці больш як адной кватэры ўласьнік вызваляўся ад падатку на нерухомую маёмасьць з кватэры на яго выбар паводле пісьмовай заявы. Падатак на нерухомую маёмасьць у Менску складаў 0,2% ад ацэнкавай цаны паводле [[Бюро тэхнічнай інвэнтарызацыі]] (БТІ), якая была ніжэйшай за рынкавую цану. Па-за сталіцай падатак складаў 0,1% ад ацэнкавай цаны. Квартплата залежала ад ліку прапісаных у кватэры. Без завяшчаньня жытло пераходзіла ў спадчыну бліжэйшым [[Сваяцтва|сваякам]]. Суд мог выселіць наймальніка зь непрыватызаванага жытла, калі той не плаціў за яго ўтрыманьне звыш 6 месяцаў<ref name="в">{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Выгоды і рызыкі ўласнай кватэры|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=96571|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=19 лютага 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-04-28 82 (27197)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/96561/zv_20120428_1.pdf 1],[http://old.zviazda.by/a2ttachments/96561/28kras-2.indd.pdf 2]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
26 лістапада 2006 г. А.Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 18 «Аб дадатковых захадах дзяржаўнай абароны дзяцей у недабранадзейных сем’ях», паводле якога мясцовыя ўлады атрымалі паўнамоцтвы часова перасяляць у горшае жытло бацькоў, у якіх адабралі дзяцей. Вызваленае жытло мясцовыя ўлады ўпаўнаважваліся здаваць па найму з пералічэньнем атрыманых грошай на рахунак дзіцячага дома, каб пакрыць выдаткі на ўтрыманьне такіх дзяцей. На 1 студзеня 2011 году ў Беларусі налічвалася 3960,6 тыс. кватэраў (у сярэднім 2,4 жыхара на кватэру) агульнай плошчай 224,8 млн кв.м (у сярэднім 56,7 кв.м. на кватэру). Прыватызаванымі былі 476,5 тыс. кватэраў (12%). На 2012 г. у Беларусі ва ўласнай маёмасьці жыхароў знаходзілася звыш 85% жытла. Урад Беларусі працягваў ажыцьцяўляць перакрыжаванае субсідаваньне жыльлёвых паслуг<ref name="в"/>. На ліпень 2013 году звыш 55 000 жыхароў Беларусі (5,8% [[насельніцтва Беларусі]]) мелі на праве ўласнасьці 2 і больш кватэраў і выплачвалі [[падатак]] на нерухомасьць з другой кватэры<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Коратка|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20130716/1373991535-koratka|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=10 ліпеня 2013|нумар=[http://zviazda.by/be/number/gazeta-pdf-125-27490-ot-10072013 125 (27490)]|старонкі=[http://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2013/07/1373987929_1.pdf 1]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
== Літаратура ==