Сьмерць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Грамадзтва і культура: крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Death?oldid=840914324
Радок 4:
У [[мэдыцына|мэдыцыне]] вывучэньнем сьмерці займаецца [[танаталёгія]]. У [[псыхатэрапія|псыхатэрапіі]] існуе кірунак [[танататэрапія]].
 
== Грамадзтва ій культура ==
У грамадзтве характар ​сьмерці ій ўсьведамленьнеусьведамленьне чалавецтвам сваёй уласнай сьмяротнасьці на працягу тысячагодзьдзяў цесна былі зьвязаныя з [[рэлігія|рэлігійнымі]] традыцыямі ій [[філязофія|філязофскімі]] дасьледаваньнямі. Паводле некаторых традыцыяў некаторых рэлігіяў існуе вера ўва ўваскрашэньне, як у [[абрамічныя рэлігіі|абрамічных рэлігіях]], пераўвасабленьне або перараджэньне, як у дгармічных рэлігіях, ці вера ў сканчэньне існаваньня сьвядомасьці, вядомае як вечнае забыцьцё, як у плыні [[атэізм]]у<ref>Heath, Pamela Rae; Klimo, Jon (2010). [http://books.google.com/?id=fuKB8MPMdG4C&pg=PA18 Handbook to the Afterlife]. North Atlantic Books. p. 18. ISBN 978-1-55643-869-1.</ref>.
 
Пасьля сьмерці чалавека ў большасьці культурах праводзяцца памінкі, якія ўключаюць у сябе жалобу ў рознай форме, практыку пахаваньня ій абрады ў гонар памерлага. Фізычныя астанкі чалавека, вядомыя як труп, як правіла, хаваюць у землю цалкам або праз працэс [[крэмацыя|крэмацыі]], хоць сярод сусьветных культураў існуюць шмат практык на гэты конт.
 
Сьмерць зьяўляецца аб’ектам шматлікіх традыцыяў і звычаяў, якія існуюць па ўсім сьвеце й зьяўляюцца асаблівасьцямі розных культур. Да такіх традыцыяў адносяцца клопат пра мёртвых, а таксама вера ў [[замагільнае жыцьцё]]. Пахаваньне трупаў людзей у зямлю сустракаецца даволі шырока, але гэта не адзіная практыка. Так, напрыклад, у [[Тыбэт|Тыбэце]] цела пакідаюць на вяршыні гары. [[Муміфікацыя]] й бальзамаваньне цела, каб запаволіць хуткасьць распаду, таксама досыць распаўсюджанае ў некаторых культурах.
 
Прававыя аспэкты сьмерці таксама зьяўляюцца часткай многіх культур, у прыватнасьці, рэгуляваньне прыналежнасьці маёмасьці памерлага й пытаньні атрыманьня ў спадчыну й падаткаабкладаньне спадчыны.
 
[[Сьмяротная кара|Сьмяротнае пакараньне]] таксама зьяўляецца культурным аспэктам сьмерці. У большасьці краін, дзе мае месца сёньня сьмяротнае пакараньне, яно прымяняецца за наўмыснае забойства, [[шпіянаж]], здраду, або як частка ваеннай юстыцыі. У некаторых краінах, сэксуальныя злачынствы, як то [[шлюбная нявернасьць]] і [[садамія]], нясуць сьмяротнае пакараньне, гэтак жа як і рэлігійныя злачынствы, як то [[вераадступніцтва]], фармальная адмова ад сваёй рэлігіі. У многіх краінах, якія захоўваюць сьмяротнае пакараньне, незаконны абарот наркотыкаў таксама зьяўляецца правапарушэньнем. У [[Кітай|Кітаі]], гандаль людзьмі й сур’ёзныя выпадкі [[карупцыя|карупцыі]], таксама караюцца сьмяротным пакараньнем. У васкойцаў па ўсім сьвеце ваенна-палявыя суды практыкуюць сьмяротнае пакараньне за шэраг злачынстваў, як то баязлівасьць[[, дэзэртэрства]], непадпарадкаваньне й бунт.
 
[[Самагубства]] ў цэлым, і ў прыватнасьці, [[эўтаназія]], таксама варта раглядаць у рамках культурных аспэктаў сьмерці. Абодва акты разумеюцца цалкам па-рознаму ў розных культурах. У [[Японія|Японіі]], напрыклад, канчатак жыцьця праз рытуал [[харакіры]] лічыўся пажаданым у некаторых выпадках, у той час як у адпаведнасьці з традыцыямі хрысьціянскіх і ісламскіх культур, самагубства разглядаецца як гарэзія.
 
== Глядзіце таксама ==