Вікіпэдыя:Адмова ад адказнасьці: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 4:
 
Безумоўна, гэта не азначае, што вы ня знойдзеце карысных і дакладных зьвестак у Вікіпэдыі — у большасьці выпадкаў гэта так і будзе. Аднак у агульным выпадку '''Вікіпэдыя ня можа гарантаваць сапраўднасьці ўсіх зьвестак.''' Зьмест любога артыкула можа быць толькі што перапрацаваным, наўмысна пашкоджаным або зьмененым асобай, чыё меркаваньне не адпавядае агульнапрынятаму ў адпаведнай галіне ведаў.
 
=== Адсутнасьць афіцыйнай праверкі зьвестак ===
 
Мы працуем над тым, каб выбраць і зрабіць аддаць перавагу надзейным вэрсіям артыкулаў. Нашая суполка рэдактараў выкарыстоўвае прылады, такія як стужкі [[Спэцыяльныя:Апошнія зьмены|апошніх зьменаў]] або [[Спэцыяльныя:Новыя старонкі|новых старонак]], каб адсачыць новы і зьменены зьмест. Аднак, ня ўсе артыкулы Вікіпэдыі зьяўляюцца аднолькава праверанымі: чытачы і рэдактары могуць выпраўляць магчымыя памылкі або ўдзельнічаць у іх абмеркаваньні, але яны ня маюць абавязку рабіць гэта, таму ўся інфармацыя прадастаўляецца без аніякіх гарантыяў сапраўднасьці або прымальнасьці для выкарыстаньня ў любых мэтах. Нават у артыкулы, зьмест якіх быў правераны або [[Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы|''абраныя артыкулы'']], пазьней маглі быць дададзеныя недакладныя або недапушчальныя зьвесткі — магчыма, нават акурат перад тым, як вы адкрылі адпаведны артыкул.
 
'''Ніхто з аўтараў, удзельнікаў, фундатараў, адміністратараў альбо іншых асобаў, якія якім-небудзь чынам зьвязаныя з Вікіпэдыяй, ня могуць адказваць за зьяўленьне недакладных або ілжывых зьвестак, а таксама за выкарыстоўваньне вамі інфармацыі, якая ўтрымліваецца на гэтых вэб-старонках або на вэб-старонках, на якія яны спасылаюцца.'''
 
T
 
=== Гандлёвыя маркі ===