Жыта пасяўное: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Жито_посівне?oldid=22592780
Радок 50:
|NCBI = 4550
}}
'''Жы́та пасяўно́е''' ({{мова-la|Secale cereale}}) — аднагадовая ці двухгадовая травяністая [[расьліны|расьліна]], від роду Жытажыта; [[Метлюжковыя|злак]], які разводзіцца ў шматлікіх краінах.
 
== Батанічная характарыстыка ==
{{Накід:Батаніка}}
Пасяўное жыта зьяўляецца аднагадовай [[трава|травяністай]] расьлінай. Як кармавую культуру вырошчваюць таксама шматгадовае жыта, атрыманае Дзяржавіным пры скрыжаваньні дзікага шматгадовага жыта з жытам пасяўным. Пасяўное жыта ў прыродзе мае дыплоідную форму (2n=14). Аднак, у апошнія дзесяцігодзьдзі сэлекцыянэрамі шляхам падваеньня колькасьці [[храмасома]]ў было створана тэтраплоіднае жыта (4x=28), гатункі якога маюць буйное зерне (маса 1000 зерня дасягае 50—55 грамаў) і трывалую, устойлівую да паляганьня саломінку.
{{Commonscat|Secale cereale}}
 
Пасяўное жыта мае добра разьвітую каранёвую сыстэму, якая пранікае ў глебу на глыбіню да 1,5—2 мэтраў і дзякуючы высокай фізыялягічнай актыўнасьці лёгка засвойвае з глебы пажыўныя рэчывы з цяжкарашчынных злучэньняў. Вузел кушчэньня ў жыта фармуецца на трохі меншай глыбіні ад паверхні глебы (1,7—2 см), чым у [[пшаніца|пшаніцы]] (2—3 см). Сьцябло гадвае парожнюю саломінку. Яно гнуткае, пакрытае васковым налётам, утварае 5 ці 7 міжвузельляў. Вярхушка апошняга міжвузельля ёсьць апушчанай. Вышыня сьцябла ў залежнасьці ад умоваў вырошчваньня і гатунку вагаецца ад 70 да 180—200 см (у сярэднім 80—100 см). Лісьце шурпатае, пакрытае васковым налётам. Даўжыня ліставай пласьцінкі скаладе 15—30 см, шырыня складае 1,5—2,5 см. У аснове пласьцінкі ўтрымліваецца кароткі язычок і кароткія голыя вушкі.
 
[[Колас (батаніка)|Колас]] жыта асьцюкаваты, няскончанага тыпу — на верхавіне стрыжня ня мае канчатковага верхавіннага каласку. Стрыжань коласа пляскаты, апушчаны, членікі апушчаныя. Каласкі ў асноўным зьяўляюцца дзьвюхкветкавымі, рэдка трох- ці чатырохкветкавымі. У коласе зьмяшчаецца 30—40 каласкоў. Каласковыя лускі вузкія, шылаватыя. Зьнешняя кветкавая луска мае расьнічасты кіль, які заканчваецца асьцюком даўжынёй 3—4 см. Асьцюкі прыціснутыя да коласа або разыходзяцца ў бакі. Сярэдняя даўжыня коласа складае 7—14 см. Па форме ён у залежнасьці ад гатунку бывае прызматычным і верацёнападобным. Колас у пасяўнога жыта ў залежнасьці ад гатунку мае розную шчыльнасьць. Па колькасьці каласкоў на 10 см даўжыні каласавога стрыжня адрозьніваюць жыта з вельмі шчыльным коласам — пры наяўнасьці больш за 40 каласкоў на 10 см, жыта з коласам вышэй за сярэднюю шчыльнасьць — 36—39 каласкоў, жыта сярэдняй шчыльнасьці каласкоў — 32—35 і жыта зь няшчыльны коласам, то бок менш за 32 каласкоў.
 
Зерне жыта адрозьніваецца паводле памеру, форме і афарбоўцы. Даўжыня зерня звычайна складае 5—10 мм, шырыня — 1,5—3,5 мм, таўшчыня — 1,5—3 мм. Маса тысячы зярняткаў у дыплоідным жыце складе 20—35 грамаў, тэтраплоідным жыце — 35—50 грамаў. Форма зерняў зьяўляецца падоўжанай або авальнай з заўважнай папярочнай маршчыністасьцю на паверхні. Па афарбоўцы адрозьніваюць зерне белае, зялёнае, шэрае, жоўтае і цёмна-карычневае.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [http://www.rivnist.in.ua/news/2014/02/16/1198 Озиме жито, як сидеральна культура]. {{ref-uk}}
 
[[Катэгорыя:Метлюжковыя]]