Інтэрнэт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Глядзіце таксама: +Зьвязнасьць
W (гутаркі | унёсак)
д +3 спасылкі
Радок 8:
 
== Гісторыя інтэрнэту ==
Пачаткам інтэрнэту лічыцца стварэньне сеткі [[Міністэрства абароны ЗША]] [[ARPANET]] напачатку кастрычніка [[1969]] году. У 1983 годзе ў ARPANET пачаў выкарыстоўвацца пратакол TCP/IP. У [[1992]] годзе ў [[Амстэрдам]]е ([[Нідэрлянды]]) заснавалі [[Эўрапейскі цэнтар міжсецявога дапасаваньня]]. [[30 красавіка]] [[1993]] г. інтэрнэт абвясьцілі агульнадаступным і бясплатным для ўсіх карыстальнікаў<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Надзея Нікалаева]].|загаловак=З чаго пачаўся інтэрнэт|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=113107|выданьне=[[ЗвяздаЗьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=14 чэрвеня 2013|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/index.php?idate=2013-06-14 108 (27473)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/113108/14cher-3.indd.pdf 3]|issn=1990-763x}}</ref>. [[2 лістапада]] [[2006]] году колькасьць [[вэб-сайт]]аў дасягнула 100 мільёнаў<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Сто мільёнаў адрасоў|спасылка=http://old2.zviazda.by/second.html?r=33&p=11&archiv=03112006|выданьне=Звязда|тып=газэта|год=3 лістапада 2006|нумар=[http://www.zviazda.by/second.html?archiv=03112006 239 (25828)]|старонкі=|issn=1990-763x}}</ref>.
 
== Футуралёгія інтэрнэту ==
Радок 25:
* сэрвэры, што забясьпечваюць працу інтэрнэт-тэлефаніі;
* сыстэмы трансьляцыі радыё і відэа праз інтэрнэт.
 
== Сачэньне ==
25 кастрычніка 1994 году прэзыдэнт ЗША [[Біл Клінтан]] падпісаў папраўкі ў разьдзел 18 «Злачынствы і крымінальны працэс» Кодэкса законаў ЗША. Паводле параграфа 2522 разьдзела 18, «Калі [[суд]], які ўпаўнаважвае перахоп... або.. выкарыстаньне ўліку званкоў ці адсочвальнай прылады..., выяўляе, што апэратар [[Сувязь (тэхніка)|сувязі]] ня выканаў патрабаваньне Закону аб замежным выведвальным сачэньні, то гэты суд можа... загадаць, каб апэратар яго безадкладна выканаў, а пастаўнік дапаможных паслугаў апэратару або вытворца перадавальнага ці пераключальнага абсталяваньня для апэратара безадкладна ўнёс патрэбныя зьмяненьні для таго, каб апэратар яго выканаў»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Закон ЗША «Аб дапамозе праваахоўнікам у галіне сувязі» 1994 году|спасылка=https://en.wikisource.org/wiki/Communications_Assistance_for_Law_Enforcement_Act|выдавец=[[Вікікрыніцы]]|мова=en|дата публікацыі=8 сакавіка 2013|дата доступу=24 траўня 2018}}</ref>. 5 жніўня 2007 году прэзыдэнт ЗША [[Джордж Ўокер Буш]] падпісаў папраўкі ў Закон «Аб замежным выведвальным сачэньні» 1978 году. Паводле паправак у Закон, «кіраўнік Нацыянальнай выведкі і галоўны пракурор могуць на тэрміны да 1-го году ўпаўнаважыць на збор замежных выведкавых дадзеных датычна асобаў, якія, як абгрунтавана лічыцца, знаходзяцца па-за Злучанымі Штатамі»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Закон «Аб абароне Амэрыкі» 2007 году|спасылка=https://www.gpo.gov/fdsys/pkg/STATUTE-121/pdf/STATUTE-121-Pg552.pdf|выдавец=Выдавецтва ўраду ЗША|мова=en|дата публікацыі=5 жніўня 2007|дата доступу=24 траўня 2018}}</ref>. У выніку [[Агенцтва нацыянальнай бясьпекі]] (АНБ) ЗША распрацавала «Плянавальную прыладу для аб'яднаньня, сынхранізаваньня і кіраваньня сродкамі» (ПАСКС; {{мова-en|Planning tool for Resource Integration, Synchronization and Management, PRISM|скарочана}}). Гэтую прыладу сталі выкарыстоўваць для адсочваньня электронных паведамленьняў у Сеціве, у тым ліку ў [[Сацыяльная сетка|сацыяльных сетках]]. 6 чэрвеня 2013 году ангельская газэта «Гардыян» («Ахоўнік») надрукавала выкрыцьцё ПАСКС (PRISM) на падставе 9000 дакумэнтаў, якія перадаў супрацоўнік АНБ [[Эдвард Сноўдэн]]<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Вадзім Гігін]].|загаловак=Таталітарызм 2.0|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=6 ліпеня 2013|нумар=[http://zviazda.by/be/number/gazeta-pdf-123-27488-ot-06072013 123 (27488)]|старонкі=[http://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2013/07/1373984131_2.pdf 2]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
== Глядзіце таксама ==