Адамашненьне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Біялёгія; дададзеная Катэгорыя:Прыручэньне з дапамогай HotCat
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Domestication?oldid=840701864
Радок 1:
[[Файл:Backing sheep at sheepdog competition.jpg|міні|справа|200пкс|Сабакі й авечкі ёсьць першыя адамашненыя жывёлы]]
'''Адамашненьне''' ці '''дамэстыкацыя''' ({{мова-la|domesticus}}) — працэс, пры якім папуляцыі [[жывёлы|жывёлаў]] альбо [[расьліны|раслінаўрасьлінаў]], праз працэс адбору, прывыкае да чалавечага забесьпячэньня й кантролю. Вызначальнай характарыстыкай адамашненьня зьяўляецца [[штучны адбор]] чалавекам. Людзі ўзялі групы жывёлаў і расьлнаў пад свой кантроль і клопат дзеля самых разнастайных мэт: дзеля вытворчасьці прадуктаў харчаваньня альбо каштоўных тавараў, як то напрыклад, [[воўна|воўны]], [[бавоўна|бавоўны]] альбо [[шоўк]]у, дзеля дапамогі ў розных відах працаў, як то [[транспарт]], [[ахова]] й [[вайна]], а таксама дзеля [[навуковыя дасьледаваньні|навуковых дасьледаваньняў]], альбо проста каб атрымліваць асалоду ад сумеснага жыцьця.
 
Расьліны, якія былі адамашнены ў першую чаргу дзеля эстэтычнай асалоды, як правіла, называюцца хатнімі расьлінамі ці дэкаратыўнымі расьлінамі, у той час як адамашненыя дзеля буйнамаштабнай вытворчасьці прадуктаў харчаваньня, як правіла, называюць культурамі. Можна правесьці адрозьненьне паміж тымі адамашненымі расьлінамі, якія былі наўмысна зьменены альбо выбраны дзеля спэцыяльных пажаданых характарыстык, і тых, якія па сутнасьці не адрозьніваюцца ад сваіх дзікіх субратаў, мяркуючы, што адамашненьне не абавязкова маецца на ўвазе як фізычная мадыфікацыя.
 
[[Сабака]] быў першы адамашненым [[хрыбетныя|хрыбетным]]<ref>[http://www.britannica.com/science/domestication ''«Domestication»'']. Encyclopædia Britannica.</ref><ref name="Larson">Larson G (2012). [http://www.palaeobarn.com/sites/domestication.org.uk/files/downloads/71.pdf ''«Rethinking dog domestication by integrating genetics, archeology, and biogeography»'']. Proceedings of the National Academy of Sciences of the United States of America. 109 (23): 8878–83. doi:10.1073/pnas.1203005109. PMC 3384140. [[:PMID:22615366|PMID 22615366]].</ref>. Ён быў адамашнены ў [[Эўразія|Эўразіі]] да канца эпохі [[позьні плейстацэн|позьняга плейстацэну]], задоўга да вырошчваньня й да прыручэньня іншых жывёлаў<ref name="Larson"/>. Археалягічныя й генэтычныя зьвесткі сьведчаць аб тым, што на працягу доўгага часу быў распаўсюджаны двунакіраваны абмен генаў паміж дзікімі й свойскімі жывёламі, як то [[хатні асёл|аслоў]], [[конь|коней]], [[вярблюдавыя|вярблюдавых]], [[каза|коз]], [[авечка|авечак]] і [[сьвіньня|сьвіней]]<ref>Marshall, F. (2013). [https://www.ncbi.nlm.nih.gov/pmc/articles/PMC4035985 ''«Evaluating the roles of directed breeding and gene flow in animal domestication»'']. Proceedings of the National Academy of Sciences of the United States of America. 111 (17): 6153–8. doi:10.1073/pnas.1312984110. PMC 4035985. [[:PMID:24753599|PMID 24753599]].</ref>. Улічваючы значэньне й каштоўнасьць у рамках эвалюцыі чалавека й ягоных дэмаграфічных зьмяненьняў, адамашненьне прыцягвае навукоўцаў з розных галін навукі, як то [[археалёгія|археалёгіі]], [[палеанталёгія|палеанталёгіі]], [[антрапалёгія|антрапалёгіі]], [[батаніка|батанікі]], [[заалёгія|заалёгіі]], [[генэтыка|генэтыкі]] й [[экалёгія|экалягічных]] навук. Сярод птушак, на сёньня асноўным адамашненым відам зьяўляецца [[курыца]], бо яна зьяўляецца крыніцай атрыманьня [[мяса]] й [[яйка|яек]], хоць эканамічна больш каштоўнымі птушкамі зьяўляецца [[індык]], [[цацарка]] ды іншыя віды. Найстарэйшымі бесхрыбетнымі адамашненымі чалавекам зьяўляюцца [[пчолы]] й [[ядвабнік]].
 
Адамашненьне расьлін пачалося па меншай меры 12 тысяч гадоў таму. Першымі зь іх зьяўляюцца [[збожжа|збожжавыя культуры]], якія пачалі культывавацца на [[Блізкі Ўсход|Блізкім Усходзе]].
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя срасылкі ==
* [http://www.geochembio.com/biology/organisms/cattle/ Схема адамашненьня буйной рагатай жывёлы.]
 
{{Накід:Біялёгія}}