Лізавета II: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Перанос катэгорыі паводле Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў
д {{Сучасныя манархі}}
Радок 6:
| подпіс_пад_выявай =
| пасада = Каралева Вялікабрытаніі
| пачатак_тэрміну = [[6 лютага]] [[1952]]
| канец_тэрміну =
| прэзыдэнт =
Радок 32:
Будучая каралева расла ў атмасфэры каханьня і дбаньня. Яна атрымала добрую хатнюю адукацыю, у асноўным гуманітарнай скіраванасьці. У дзяцінстве была вельмі дапытлівая, асаблівая цікавасьць у яе выклікалі коні. Гэтаму захапленьню яна адданая шматлікія дзесяцігодзьдзі. Падчас [[Другая Сусьветная вайна|Другой Сусьветнай вайны]] прынцэса Лізавета працавала шафёрам вайскоўскага таксі, бо каралеўская сям’я была абавязаная працаваць на абарону краіны.
 
У 13 гадоў Лізавета пазнаёмілася з прынцам [[Філіп Маўнтбатэн|Філіпам]], кадэтам Дортмутскай ваенна-марской вучэльні, сынам прынца Андрэя Грэцкага, прапрапраўнукам [[Вікторыя (каралева Вялікабрытаніі)|каралевы Вікторыі]]. У [[1947]] годзе, стаўшы яе мужам, Філіп атрымаў тытул герцага Эдынбурскага. [[6 лютага]] [[1952]] пасьля сьмерці бацькі Лізавета, якая знаходзілася ў той час з мужам на адпачынку ў [[Кенія|Кеніі]], была абвешчаная каралевай. У наступным, [[1953]], годзе адбылося яе [[каранаваньне]], упершыню трансьляванае па [[тэлебачаньне|тэлебачаньню]].
 
Лізавета выконвае толькі прадстаўніцкія функцыі, практычна не аказваючы ніякага ўплыву на палітыку краіны. У першыя гады яе валадараньня яна яшчэ гуляла нейкую ролю ў прызначэньні прэм’ер-міністра, калі ў кіравальнай партыі не было відавочнага лідэра. Каралева падтрымлівала карэктныя зносіны са ўсімі прэм’ерамі, у тым ліку з прадстаўнікамі лэйбарысцкай партыі — [[Гаральд Ўільсан|Гаральдам Ўільсанам]], [[Тоні Блэр]]ам. Некаторыя ўтоеныя ад вачэй грамадзкасьці трэньня паміж прэм’ерам і каралевай паўсталі ў пэрыяд прэм’ерства [[Маргарэт Тэтчэр]]. Лізавету некалькі бянтэжыў «каралеўскі стыль» кіраваньня новага прэм’ера. У прыватнасьці, паміж імі былі рознагалосьсі ў сувязі з падтрымкай брытанскім урадам рэжыму [[апартэід]]а ў [[ПАР]], што, па меркаваньню каралевы, магло нэгатыўна адбіцца на ўплыве Вялікабрытаніі ў афрыканскіх краінах — чальцах Садружнасьці. Пры гэтым яна заўсёды заставалася верная традыцыі ангельскіх каралёў найноўшага часу — знаходзіцца над палітычнымі сутычкамі.
Радок 44:
* [http://www.royal.gov.uk/ Афіцыйная старонка] {{ref-en}}
 
{{Сучасныя манархі}}
[[Катэгорыя:Асобы Вялікабрытаніі]]
 
[[Катэгорыя:Кіраўнікі Вялікабрытаніі]]
[[Катэгорыя:Каралевы Вялікабрытаніі]]