Кантынэнт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link GA template (handled by wikidata)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Материк?oldid=22150053
Радок 11:
* [[Аўстралія]]
* [[Эўразія]].
 
== Тэрміналёгія ==
[[Файл:Continentes.png|міні|Падзеля Зямлі на часткі сьвету.]]
Тэрмін мацярык блізкі па сваім значэньні да кантынэнту, то бок мацярык зьяўляецца вялікім вучасткам сушы, акружаны вадой. Пры гэтым [[Паўночная Амэрыка]] і [[Паўднёвая Амэрыка]], злучаныя вузкім [[Панамскі канал|Панамскім пярэсмыкам]], лічацца двума рознымі мацерыкамі. Аналягічна, двума рознымі мацерыкамі зьяўляюцца [[Эўразія]] і [[Афрыка]], злучаныя вузкім [[Суэцкі канал|Суэцкім каналам]].
 
У той жа час гістарычна склалася так, што сушу Зямлі падзяляюць таксама на [[Частка сьвету|часткі сьвету]]. Гэты падзел паўстаў у эпоху геаграфічных адкрыцьцяў, калі мараплаўцы паступова адкрывалі ўсё новыя і новыя землі, як тады казалі, новыя «часткі сьвету». У адрозьненьне ад падзелу на мацерыкі, два кантынэнты Паўночная Амэрыка і Паўднёвая Амэрыка ўтвараюць адну частку сьвету — [[Амэрыка|Амэрыку]], а дзьве часткі сьвету [[Эўропа]] і [[Азія]] знаходзяцца на адным мацерыку — [[Эўразія]]. Мяжа паміж Эўропай і Азіяй праходзіць па [[Уральскія горы|Ўральскіх горах]], затым рацэ Урал да [[Касьпійскае мора|Касьпійскага мора]], рэках Кума і [[Маныч]] да вусьця ракі [[Дон]] і далей па берагах [[Чорнае мора|Чорнага]] і [[Міжземнае мора|Міжземнага мораў]]. Аднак, існуюць спрэчкі наконт слушнасьці вызначэньня такой мяжа.
 
У адрозьненьне ад кантынэнту, частка сьвету ўключае ў сябе таксама блізкія астравы. Пры тэгым блізкасьць вызначаецца паводле гістарычнай традыцыі, а не адлегласьці.
 
== Плошча і насельніцтва ==
Розныя крыніцы падаюць розныя зьвесткі пра плошчу і насельніцтва кантынэнтаў. Ніжэй прыведзена табліца прыблізнай плошчы і колькасьці насельніцтва кантынэнтаў<ref>[https://www.whatarethe7continents.com/ «7 Continents of the World»]. 7 Continents.</ref>.
{| class="wikitable sortable" style="text-align:right"
|-
! Кантынэнт
! Плошча (км²)
! {{Падказка|Плошча (%)|Адсотак плошчы ад агульнай плошчы}}
! Насельніцтва
! {{Падказка|Насельніцтва (%)|Адсотак ад агульнай колькасьці насельніцтва}}
! {{Падказка|Нас. пункт|Найбольшы населены пункт паводле колькасьці насельніцтва}}
|-
! [[Афрыка]]
| 28489869 || 20.75% || 1119307147 || 15.16% || [[Лагас]], [[Нігерыя]]
|-
! [[Антарктыда]]
| 12949940
|| 9.44% || 4912<ref>[https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/ay.html «Antarctica»]. CIA World Factbook. 2011.</ref> || 0.0% || [[станцыя Макмурда]]
|-
! [[Эўразія]]
| 51799761 || 37.74% || 5233151221 || 70.85% || [[Токіё]], [[Японія]]
|-
! [[Паўночная Амэрыка]]
| 23309892 || 16.98% || 579024000 || 7.84% || [[Мэхіка]], [[Мэксыка]]
|-
! [[Аўстралія (кантынэнт)|Аўстралія]]
| 5179976 || 3.77% || 39901000 || 0.54% ||[[Сыднэй]], [[Аўстралія]]
|-
! [[Паўднёвая Амэрыка]]
| 15539928 || 11.32% || 414332000 || 5.61% || [[Сан-Паўлу]], [[Бразылія]]
|}
 
==Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Continents}}
* [http://www.les-continents.com/ Сайт агульнай інфармацыі па кантынэнтах] {{ref-fr}}
* [http://www.biologieenflash.net/animation.php?ref=geo-0062-1 Анімаваная гісторыя разьвіцьця кантынэнтаў] {{ref-fr}}