Хуткасьць сьвятла: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Speed_of_light?oldid=837445137
Радок 1:
'''Хуткасьць сьвятла''' ў вакуўме (''in vacuo'') ёсьць фундамэнтальнай фізычнай канстантай і роўная дакладна '''299 792 458''' м/с (прыкладна 300 000 км/с). У сучаснай фізыцы гэтая фізычная велічыня ня ёсьць вынікам вымярэньня, гэта — яе дэфініцыя, паколькі якраз-ткі стандарт [[мэтар|мэтру]] вызначаецца праз хуткасьць сьвятла (з 1983 году). Хуткасьць сьвятла ў вакуўме ў фізычных формулах абазначаецца лацінскай літарай '''c'''.
 
Хуткасьць сьвятла ня ў вакуўме (у паветры, нейкім газе, іншым матэрыяле) заўсёды меншая, чым '''c'''. У спэцыяльных матэрыялах, якія маюць высокую [[аптычная шчыльнасьць|аптычную шчыльнасьць]], напрыклад, у [[кандэнсат Базэ-ЭйнштэйнаБазэ—Айнштайна|кандэнсаце Базэ-Айнштайна]], можна значна запаволіць сьвятло. У экспэрымэнтах 1999 году навукоўцы запаволілі сьвятло да 17 м/с, а ў 2003 годзе камандзе з [[Гарвардзкі ўнівэрсытэт|Гарвардзкага ўнівэрсытэту]] і расейскага [[Фізычны інстытут акадэміі навук Расеі|Фізычнага інстытуту акадэміі навук]] (ФІАН) наагул здолелі спыніць сьвятло ў спэцыяльна падрыхтаваным нагрэтым газе рубідыю.
 
[[Оле Крыстэнсэн Рэмэр]] упершыню прадэманстраваў у 1676 годзе, што сьвятло рухаецца з канчатковай хуткасьцю, вывучаючы бачны рух спадарожніка [[Юпітэр|Юпітэра]] [[Іо (спадарожнік Юпітэра)|Іо]]. У 1865 годзе [[Джэймз Кларк Максўэл]] прапанаваў лічыць сьвятло электрамагнітнай хваляй, і, такім чынам, стварыў тэорыю [[клясычная электрадынаміка|электрамагнэтызм]]у<ref>[https://web.archive.org/web/20150821181850/http://math.ucr.edu/home/baez/physics/Relativity/SpeedOfLight/measure_c.html ''«How is the speed of light measured?»'']. The Physics and Relativity FAQ.</ref>. У 1905 годзе [[Альбэрт Айнштайн]] выказаў здагадку, што хуткасьць сьвятла адносна любой інэрцыяльнай сыстэмы адліку зьяўляецца сталай велічынёй і не залежыць ад руху крыніцы сьвятла<ref>Stachel, JJ (2002). [https://books.google.com/books?id=OAsQ_hFjhrAC&pg=PA226 ''«Einstein from "B" to "Z" – Volume 9 of Einstein studies»'']. Springer. p. 226. {{ISBN|0-8176-4143-2}}.</ref>. Ён дасьледаваў наступствы гэтага пастулату, выводзячы [[агульная тэорыя рэлятыўнасьці|тэорыю рэлятыўнасьці]].
 
Канстанта '''c''' мае фундамэнтальнае значэньне для электрадынамікі і наагул для ўсяе фізыкі. Гэта хуткасьць, зь якой распаўсюджваецца электрамагнітнае выпраменьваньне. Гэта хуткасьць, зь якой пашыраецца [[гравітацыя]]. Нарэшце, гэта максымальная хуткасьць, зь якой можа распаўсюджвацца [[інфармацыя]].
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==