Недаяданьне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Malnutrition?oldid=840285024
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Malnutrition?oldid=840285024
Радок 4:
Недаяданьне, як недахоп пажыўных рэчываў для падтрыманьня нармальнага функцыянаваньня арганізма, звычайна звязана зь [[беднасьць|беднасьцю]] ў неразьвітых краінах. Аднак парушэньні харчаваньня, як больш агульны тэрмін, у прыватнасьці нерацыянальнае харчаваньне, назіраюцца і ў разьвітых краінах, праяўляючыся ў растучым адсотку людзей з залішняй масай цела.
 
Пры недаяданьні назіраецца дэфіцыт энэргетычнай каштоўнасьці ежы (колькасьці [[Калёрыя|калёрыяў]]), таксама чалавеку можа не хапаць [[бялкі|бялкоў]], [[Вітаміны|вітамінаў]], мікраэлемэнтаў. Такія парушэньні ўва ўжытку абазначаюць іншымі тэрмінамі, напрыклад, [[авітаміноз]]ам, ці яшчэ больш вузкімі, якія пазначаюць выяўленую клінічную карціну недахопу пэўных пажыўных рэчываў. Як прыклад можна прывесьці [[шкробут|цынгу]] пры дэфіцыце вітаміну С. Адсутнасьць груднога гадаваньня можа спрыяць шэрагу інфэкцыйных захворваньняў сярод дзяцей, як то [[гастраэнтэрыт]], [[пнэўманія]], [[малярыя]] і [[адзёр]]<ref>[http://www.who.int/maternal_child_adolescent/topics/child/malnutrition/en/ «Maternal, newborn, child and adolescent health»]. WHO.</ref>. [[Бялкова-энэргетычная недастатковасьць]] можа разьвіцца да [[алімэнтарная дыстрафія|алімэнтарнага маразму]], пры недахопе бялку і калёрыяў, і [[дыстрафія|дыстрафіі]], пры недахопу толькі бялку<ref>Young, E.M. (2012). [https://books.google.com/books?id=XhwKwNzJVjQC&pg=PA36 «Food and development»]. Abingdon, Oxon: Routledge. pp. 36–38. {{ISBN|9781135999414}}.</ref>. Падчас [[цяжарнасьць чалавека|цяжарнасьці]], у сувязі з павелічэньнем патрэбаў арганізма сілкаваць ня толькі сябе, але і арганізму плоду, можа назірацца дэфіцыт пажыўных мікраэлемэнтаў<ref>Arora, Mala; Konje, Justin C., eds. (2007). «Recurrent pregnancy loss» (2nd ed.). New Delhi: Jaypee Bros. Medical Publishers. {{ISBN|9788184480061}}.</ref>.
 
На 2015 год 793 мільёнаў чалавек недаядала, што складае 13% ад агульнай колькасьці насельніцтва<ref name=FoodInsecurity2015">[http://www.fao.org/hunger/key-messages/en/ ''«The State of Food Insecurity in the World 2015»'']. Food and Agricultural Organization of the United Nations.</ref>. Такім чынам, назіраецца памяншэньне ў адсоткавым значэньні, аднак не абсалютным, то бок у 1990 годзе ад недаяданьня пакутвала 216 мільёнаў чалавек, што складала 23% агульнага насельніцтва<ref name=FoodInsecurity2015"/><ref>[http://www.fao.org/docrep/012/al390e/al390e00.pdf ''«Global hunger declining, but still unacceptably high International hunger targets difficult to reach»'']. Food and Agriculture Organization of the United Nations.</ref>. У 2012 годзе было падлічана, што яшчэ мільярд чалавек мелі недахоп вітамінаў і мінэралаў<ref name="UKInternationalDevelopment">[https://www.gov.uk/government/uploads/system/uploads/attachment_data/file/67319/undernutrition-finalevidence-oct12.pdf ''«An update of 'The Neglected Crisis of Undernutrition: Evidence for Action»'']. Department for International Development.</ref>. На 2015 год, паводле ацэнак, [[бялкова-энэргетычная недастатковасьць]] харчаваньня стала чыньнікам сьмерці 323 тысячаў чалавек, што было менш за паказчык 1990 году — 510 тысяч сьмерцяў<ref name="Lancet">GBD 2015 Mortality and Causes of Death, Collaborators. [https://www.ncbi.nlm.nih.gov/pmc/articles/PMC5388903 ''«Global, regional, and national life expectancy, all-cause mortality, and cause-specific mortality for 249 causes of death, 1980-2015: a systematic analysis for the Global Burden of Disease Study 2015»'']. Lancet. 388 (10053): 1459–1544. doi:10.1016/s0140-6736(16)31012-1. PMC 5388903. [[:PMID:27733281|PMID 27733281]].</ref><ref>GBD 2013 Mortality and Causes of Death, Collaborators. [https://www.ncbi.nlm.nih.gov/pmc/articles/PMC4340604 ''«Global, regional, and national age-sex specific all-cause and cause-specific mortality for 240 causes of death, 1990-2013: a systematic analysis for the Global Burden of Disease Study 2013»'']. Lancet. 385 (9963): 117–71. doi:10.1016/S0140-6736(14)61682-2. PMC 4340604. [[:PMID:25530442|PMID 25530442]].</ref>. Іншыя дэфіцыты пажыўных рэчываў, якія ўключаюць у сябе [[дэфіцыт ёду]] і [[жалезадэфіцытнае малакроўе]], прыводзіць да яшчэ 83 тысяч сьмерцяў штогод<ref name="Lancet"/>. У 2010 годзе недаяданьне было прычынай 1,4% усіх [[інваліднасьць|інваліднасьцяў]]<ref name="UKInternationalDevelopment"/><ref>Murray, CJ. ''«Disability-adjusted life years (DALYs) for 291 diseases and injuries in 21 regions, 1990-2010: a systematic analysis for the Global Burden of Disease Study 2010»''. Lancet. 380 (9859): 2197–223. doi:10.1016/S0140-6736(12)61689-4. [[:PMID:23245608|PMID 23245608]].</ref>. Каля траціны выпадкаў сьмерцяў сярод дзяцей, як мяркуецца, зьвязаны зь недаяданьнем, аднак сьмяротныя выпадкі рэдка афіцыйна рэгіструюць як вынік недаяданьня<ref name="UKInternationalDevelopment"/>. Недаяданьне мае большую распаўсюджанасьць у разьвіваных краінах<ref> Liz Young (2002). [https://books.google.com/books?id=w4CGAgAAQBAJ&pg=PA20 ''«World Hunger Routledge Introductions to Development»'']. p. 20. {{ISBN|9781134774944}}.</ref>. Таксама недаяданьне больш распаўсюджана сярод жанчынаў падчас цяжарнасьці ці груднога гадаваньня, дзяцей ва ўзросьце да пяці гадоў, а таксама сталых людзей. Падставы для недаяданьне сярод сталых людзей зьвязваюць з прычыны фізычных, псыхалягічных і сацыяльных фактараў<ref>Ronnie A. Rosenthal, Michael E. Zenilman, Mark R. Katlic (2011). [https://books.google.com/books?id=VcgmpMZE6a8C&pg=PA87 ''«Principles and practice of geriatric surgery» (2nd ed.)'']. Berlin: Springer. p. 78. {{ISBN|9781441969996}}.</ref>.
 
== Крыніцы ==