Заслаўе: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 73:
З пачаткам [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] у 1655 годзе [[Маскоўская дзяржава|маскоўскія]] захопнікі спалілі Заслаўе, цалкам зруйнавалі мураваныя замкавыя брамы і палац. У 1678 годзе паселішча перайшло да [[Сапегі|Сапегаў]]. У 1684 годзе (паводле іншых зьвестак, яшчэ ў 1676 годзе) К. Сапега і ягоная жонка Крыстына заснавалі тут дамініканскі кляштар. Паводле інвэнтару, на 1698 год у месьце было 89 дымоў (апроч, відаць, касьцельнай юрыдыкі), 4 вуліцы і Рынак<ref name="evkl"/>.
 
[[Файл:Zasłaŭje,Zasłaŭski Zamkavajazbor. Заслаўе,Заслаўскі Замкаваязбор (1853).jpg|значак|Абмеры збора, 1853 г.]]
 
У 1753 годзе Заслаўе перайшло ў валоданьне [[Падканцлер вялікі літоўскі|падканцлера]] Антонія Пшазьдзецкага. У 1772 годзе кароль і вялікі князь [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі]] надаў месту прывілей на правядзеньне 4 кірмашоў штогод, а таксама штотыднёвых таргоў. У 2-й палове XVIII ст. працавалі цагельня і суконная фабрыка.