Лідыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
да вікі-вясны (крыніца — be:Лідыя)
 
Радок 1:
{{Іншыя значэньні|Лідыя (неадназначнасьць)}}
[[FileФайл:Map of Lydia ancient times be.svg|thumb|Лідыйская дзяржава ў VII (мяжа чырвоным колерам) — VI (карычневы колер) стст. да н.э.]]
'''Лі́дыя''' ({{мова-grc|Λυδία}}) — старажытная [[гістарычная вобласьць]] і [[дзяржава]] на захадзе [[Малая Азія|Малой Азіі]].
 
Радок 7:
 
== Гісторыя ==
У другой палове 2 тысячагодзьдзя да н.э. на захадзе Малой Азіі сфармавалася старажытная дзяржава Міра з цэнтрам на месцы [[Эфэс]]у. У пачатку XII ст. да н.э. яна была заваявана [[хеты|хетамі]]. Пасьля заняпаду хецкай дзяржавы цэнтральныя раёны захаду [[Малая Азія|Малой Азіі]] відавочна кантраляваліся [[Фрыгія]]й.
 
Непасрэдна лідыйская дзяржава паўстала толькі ў VII ст. да н.э., што было зьвязана зь дзейнасьцю валадара [[Гігес]]а. Дзякуючы хаўрусу з [[Асырыя]]й лідыйскія [[манарх]]і здолелі адбіць напады [[Кімэрыйцы|кімэрыйцаў]], паступова падначаліць малаазіяцкія грэцкія [[горад|гарады]] і землі на ўсход ад Лідыі. У 585 годзе да н.э. лідыйцы спынілі наступ [[Мідыя|мідыйцаў]] на захад. Лідыйскія валадары даволі прыхільна ўспрымалі культуру [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]] і ў некаторых выпадках шанавалі грэцкіх [[бог|багоў]]. Грэкі запазычылі ў лідыйцаў звычай ужываць [[манэта|манэты]], а таксама навучыліся атрымоўваць чыстае [[золата]].