Кукуруза: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Кукуруза?oldid=2902568
Радок 24:
 
[[Альмэкі]] пачалі вырошчваць кукурузу яшчэ ў XIV стагодзьдзі да н. э.
 
== Апісаньне ==
Кукуруза зьяўляецца высакарослай аднагадовай [[Травяністыя расьліны|травяністай]] [[Расьліны|расьлінай]], дасягае вышыні 3 мэтраз, а ў выключных выпадках да 6 м і больш. Значна адрозьніваецца ад іншых метлюжковых.
 
=== Каранёвая сыстэма ===
Кукуруза мае добра разьвітую [[валасьніковістая каранёвая сыстэма|махрыстую каранёвую сыстэму]], асобныя карані пранікаюць у глебу на глыбіню 2—3 м. У кукурузы адрозьніваюць некалькі ярусаў каранёў. Асноўную масу каранёвай сыстэмы складаюць падземныя вузлавыя карані, якія паглыбляюцца ў глебу да 2,5 мэтраў і больш і разыходзяцца ў бакі ў радыюсе больш за 1 мэтр. Яруснае разьмяшчэння каранёў у глебе зь перавагай асноўнай часткі іх у перагнойным пласьце спрыяе лепшаму забясьпечэньню расьліны элемэнтамі харчаваньня і вільгацьцю за кошт летніх ападкаў.
 
На ніжніх вузлах [[Сьцябло|сьцябла]] могуць утварацца паветраныя апорныя карані, якія засьцерагаюць сьцябло ад падзеньня і забясьпечваюць расьліну вадой і пажыўнымі рэчывамі.
 
=== Сьцябло ===
[[Сьцябло]] ў кукурузы — моцнае, прамое, высокае, магутнае, грубае, падзеленае на вузлы і запоўненае няшчыльнай парэнхімаю. У паўднёвых рэгіёнах Украіны расьліна дасягае 2,5—3 мэтраў вышынёй<ref name="Товстуха">Товстуха Є.&nbsp;С.&nbsp;Фітотерапія.&nbsp;— К.: Здоров'я, 1990.-304 с., іл., 6,55 арк. іл. ISBN 5-311-00418-5</ref>. Вышыня сьцябла ў залежнасьці ад біялягічных асаблівасьцей сорту або гібрыда і фактараў ураджайнасьці вагаецца ад 60—100 ў раньнясьпелых формаў і да 5—6 м у позднясьпелых. Таўшчыня складае 2—7 см. Колькасьць міжвузлоўяў на сьцябле ў раньнясьпелай кукурузы дасягае 8—12, у вельмі позднясьпелай — да 30—40 і больш.
 
=== Лісьце ===
Лісьце лінейна-ланцэтнае, буйное, даўжыня ліставай пласьцінкі 70—110 см, шырыня 6—12 см і больш. Іхны лік складае ад 8 да 42. Лісток зьверху апушаны, мае невялікі язычок і ня мае вушак. Разьмяшчаюцца лісты на сьцябле па чарзе, не зацяняючы адзін аднаго. Іхныі краі растуць хутчэй, чым сярэдзіна, а таму становяцца хвалістымі, што павялічвае агульную ліставую паверхню расьліны. Колькасьць лістоў на сьцябле адпавядае колькасьці сьцябловых вузлоў.
 
=== Кветкі ===
У кукурузы на адной расьліне ўтвараюцца як мужчынскія суквецьці — [[мяцёлка|мяцёлкі]], гэтак і жаночыя — [[катах]]і, гэта значыць яна [[Падзел палоў у кветкавых расьлінаў|аднадомная]] раздельнаполая расьліна. Мужчынскія кветкі сабраныя ў верхавінах, жаночыя — на [[катах]]ах, у пазухах верхніх сьцябловых лісьцяў. Мяцёлка ў кукурузы верхавінная, разьмяшчаецца на канцы цэнтральнага сьцябла ці на верхавінах бакавых парасткаў-пасынкаў. На восі мяцёлкі пераважная колькасьць бакавых галінаў першага парадку, рэдка на двух-трох ніжніх утвараюцца галіны другога парадку. Каласкі з мужчынскімі кветкамі разьмешчаны ўздоўж кожнай галіны двума або чатырма радамі, парамі, зь якіх адзін сядзячы, другі на кароткай ножцы. Каласкі двухкветкавыя; кветкі тычынкавыя, з шырокімі апушчанымі перапончатымі каласковымі лускавінкамі і тонкімі мяккімі — кветкавымі, паміж якімі знаходзіцца тры тычынкі з двухгнёздавымі пылавікамі. У кожнай добра разьвітой мяцёлцы ўтвараецца да 1—1,5 тысяч кветак, якія пры спрыяльных умовах зацьвітаюць разам з жаночымі кветкамі або на 2—4 дні раней. Пылок пераносіцца ветрам на 300—1000 мэтраў, што ўлічваецца пры прасторавай ізаляцыі насенных пасеваў кукурузы. Суквецьці з жаночымі кветкамі — катахі — разьвіваюцца з часткі актыўных пазушных пупышак сьцябловых лісьцяў.
 
Даўжыня катаха ад 4 да 50 см, дыямэтар ад 2 да 10 см, маса ад 30 да 500 грамаў. Катахі шчыльна акружаны лістападобнымі абгорткамі. Вонкі на верхавіне такой абгорткі выходзіць толькі пучок доўгіх [[песьцік|песьцічных]] слупкоў. Вецер пераносіць на іх лычыкі [[пылок]] з мужчынскіх кветак, адбываецца апладненьне, і на катаху разьвіваюцца буйныя плады-[[зярноўка|зярноўкі]].
 
Форма зярновак кукурузы вельмі своеасаблівая: яны ня выцягнутыя, як у [[пшаніца|пшаніцы]], [[жыта]] і многіх іншых культурных [[метлюжковыя|метлюжковых]], а кубічныя або круглявыя, шчыльна прыціснутыя адзін да аднаго і размешчаны на стрыжні катаха вэртыкальнымі шэрагамі. У адным катаху можа быць да 1 тысячаў зярновак. Памеры, форма і афарбоўка зярновак адрозьніваюцца ў розных сартоў; звычайна зярноўкі маюць жоўты колер, але бывае кукуруза з чырванаватымі, фіялетавымі, сінімі і нават амаль чорнымі зярноўкамі.
 
[[Вегетацыйны пэрыяд]] доўжыцца прыблізна 90—150 содняў. Узыходзіць кукуруза на 10—12-я содні пасьля пасеву. Кукуруза зьяўляецца цеплалюбнай расьлінай. Аптымальная тэмпэратура для ейнага вырошчваньня — 20—24 °С. Акрамя таго, кукуруза мае патрэбу ў добрым сонечным асьвятленьні.
 
== Крыніцы ==