Магілёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Адукацыя: дапаўненьне
→‎Вялікае Княства Літоўскае: стыль, "маецца" ў сэнсе "ёсьць" - гэта калька, гл. Лёсік Я. Збор твораў (1921—1930). С. 154—155.
Радок 92:
У пачачку XVII ст. Магілёў стаў адным з найбольшых местаў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] (у 1604 годзе налічваў 2211 дамоў, 18 цэхаў<ref>Караткевіч В., Чарняўская Т. Магілёў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Менск: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988. С. 44—50.</ref>), меў права на правядзеньне штогод двух кірмашоў. У 1616 годзе пры [[Магілёўскае брацтва|Магілёўскім брацтве]] пачала працаваць друкарня, у якой у XVII—XVIIІ стагодзьдзях надрукавалі каля 40 кнігаў. У 1632 годзе тут заснавалі адзіную ў той час на Беларусі [[Магілёўская праваслаўная япархія|праваслаўную япархію]], якая не далучылася да [[Берасьцейская унія|Уніі]]<ref name="evkl244"/>. У сярэдзіне XVII ст. умацаваньні Старога места налічвалі 4 брамы — Алейную, Ветраную, Каралеўскую і Дубравенскую; у Палявым вале, які атачаў Новае места, стаяла 8 драўляных брамаў — Курдзенеўская (Гваздоўка), Лядвееўская, Шклоўская дальняя, Віленская, Уструшненская, Трысьненская, Быхаўская, Папінская.
 
З пачаткам [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] у 1654 годзе магілёўцы здалі места маскоўскім захопнікам. Аднак 1 лютага 1661 году ў выніку [[Магілёўскае паўстаньне|народнага паўстаньня]] месьцічы зьнішчылі акупацыйную залогу<ref>Беларускія летапісы і хронікі: пер. са старажытнарус., старабел., пол. / склад. У. Арлоў; рэд. В. Чамярыцкі. — Менск: Беларускі кнігазбор, 1997. С. 294.</ref>. За выяўленую ў час паўстаньня мужнасьць 9 чэрвеня 1661 году кароль і вялікі князь [[Ян Казімер]] ўраўнаваў у правах Магілёў зь [[Вільня]]й. Апроч таго, места атрымала новы герб «''у блакітным полі тры срэбныя мескія вежы, у адчыненай сярэдняй браме — рыцар з узьнятым мячом, а над ім герб — [[Пагоня]]''»<ref>{{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў}}</ref>. У гэты час у Магілёве налічвалася каля 30 000тысячаў дамоў, у т.л.тым ліку 10 000тысячаў належалі [[Жыды ў Беларусі|жыдам]]; вуліцы былі брукаваныя дзікім камнем, меласяіснавала шмат гандлёвых радоў<ref>Магілёў у падарожных нататках і ўспамінах гасцей горада. 1678-1918 / Перакладчык і ўкладальнік Алег Давід Лісоўскі. — Гомель: Барк, 2017. С. 14.</ref>. У 1681 годзе на Рынку ўзьвялі новую мураваную ратушу (першая была драўлянай і знаходзілася на вуліцы Ветранай). У XVIII ст. у месьце дзейнічаў шпіталь, які знаходзіўся каля Алейнай брамы.
 
У [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікую Паўночную вайну]] (1700—1721) 8 верасьня 1708 году расейскія войскі на загад цара маскоўскага [[Пётар I|Пятра I]] спалілі Магілёў. На 1745 год у месьце быў 1301 будынак<ref name="evkl244"/>, працавалі некалькі цагельняў — «Антона Апоці», «паноў Батвіньнікаў», «Дарошкі з братам Сапрончыкаў». На тэрыторыі пасадаў знаходзіліся «ізба цэху шавецкага… цэх гарбарскі… дом цэхавы пякарскі… цэх шавецкі», непадалёку ад царквы Сьвятога Міколы — «цэх алейніцкі». Тут жылі злотнікі (ювэліры), алейнікі, дойліды, бондары, хлебнікі, багамазы (іканапісцы), шкляры, шаўцы і кавалі. На 1756 дзейнічалі 9 цэркваў і 2 манастыры, 2 уніяцкія цэрквы (Дальняя Ўваскрасеньня Хрыстова і Покрыва Багародзіцы), 6 касьцёлаў і 3 кляштары (кармэлітаў, езуітаў і бэрнардынаў). На 1765 год у месьце налічвалася 1879 будынкаў.