Іван Офэнбэрг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
{{Палітык}}
'''Іван Пятровіч Офэнбэрґ''' ([[1791]]-[[18 лютага]] [[1870]]) — [[расея|расейскі]] вайсковы й дзяржаўны дзеяч, генэрал ад кавалерыі, чалец Вайсковае Рады, інспэктар кавалерыі. З баронскага роду [[Офэнбэрґі|Офэнбэрґаў]].
 
Вайсковую службу пачаў у [[1807]] юнкерам у [[пскоў]]скім драгунскім палку й праз тры гады прызначаны прапаршчыкам, пасьля чаго быў пераведзены ў [[Сыбірскі грэнадэрскі полк]], у якім і прыняў удзел у [[Вайна 1812 году|вайне 1812]]. За адвагу й распарадчасьць, выказаныя ў бітвах [[5 жніўня|5]] і [[6 жніўня]] пад [[Смаленск]]ам, быў узнагароджаны ордэнам сьв. Ганны 4-й ступені. [[26 жніўня]] пад [[Барадзінская бітва|Барадзіном]] — ордэнам сьв. Уладзімера 4-й ступені з бантам, за справы пад [[Мажайск]]ам і [[Таруціна]]м — прызначаны штаб-ротмістрам, за [[Вязьма|Вязьму]] — ротмістрам. Удзельнік паходу расейскіх войскаў за мяжу, за [[Бітва пад Ляйпцыгам 1813 году|бітву пад Ляйпцыгам у 1813]] быў узнагароджаны ордэнам сьв. Ганны 2-й ступені, а ў наступным годзе атрымаў залатую шаблю, з надпісам "за адвагу".
 
Па вяртаньні расейскіх войскаў з-за мяжы пераведзены 1 сакавіка 1815 у ляйб-гвардыі Конна-егерскі полк, а праз год быў прызначаны ад’ютантам да генэрала-маёра Бэнкендорфа й пераведзены ў лейб-гвардыі Гусарскі полк. Прызначаны 24 красавіка 1819 палкоўнікам, ад 29 студзеня 1823 камандзір Ямбурскага ўланскага яго каралеўскай высокасьці прынца Фрыдрыха Вюртэмбэрскага палку. Ад 25 сакавіка 1828 генэрал-маёр, пераведзены ў 1-ю ўланскую дывізію. Прызначаны 2 жніўня 1830 камандзірам 2-й брыгады гэтай жа дывізіі, у 1831 прыняў зь ёй удзел у задушэньні [[Паўстаньне 1830-1831 гадоў|паўстання 1830-1831]] і за адрозьненьне пры штурме [[Варшава|Варшавы]] быў узнагароджаны залатой шабляй з алмазнымі ўпрыгожваньнямі і з надпісам «за адвагу».
Радок 8:
Прызначаны 20 сакавіка 1832 камандзірам лейб-гвардыі Конна-егерскага палка, неўзабаве прызначаны камандзірам 1-й брыгады 2-й лёгкай кавалерыйскай дывізіі, з пакіданьнем камандзірам палка. 18 красавіка 1837 узвышаны ў генэрал-маёры, быў зацьверджаны начальнікам дывізіі, якой камандаваў больш за 15 гадоў. Прыняўшы ўдзел у Вугорскім паходзе 1849, асабліва адрозьніўся ў бітвах 3 ліпеня пры в. Дука і 5 ліпеня пад Вайценам ля в. Рэтшагу, за што і быў узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага.
 
Неўзабаве пасьля вяртаньня з Вугорскага паходу прызначаны камандуючым 2-м рэзэрвовым кавалерыйскім корпусам, а 6 сьнежня 1851 — генэралам ад кавалерыі і зацьверджаны корпусным камандзірам, а [[31 сьнежня]] быў прызначаны сябрам Вайсковай Рады. Прызначаны [[8 лістапада]] [[1856]] камандзірам асобнага рэзэрвовага кавалерыйскага корпусу, камандаваў ім да самога яго скасаваньня, прычым [[26 верасьня]] [[1859]] быў узнагароджаны ордэнам сьв. Уладзімера 1-й ступені зь мячамі. 17 жніўня 1861 прызначаны шэфам Літоўскага Ўланскага эрцгерцага аўстрыйскага Альбэрта палка, а [[13 лістапада]] — другім шэфам [[Марыюпаль]]скага гусарскага яго высокасьці прынца Фрыдрыха Гесэн-Касэльскага палку. Па скасаваньні зводнага кавалерыйскага корпусу, прызначаны [[12 сьнежня]] [[1862]] інспэктарам кавалерыі з пакіданьнем чальцом Вайсковае Рады.
 
Апошнія гады свайго жыцьця знаходзіўся пры асобе імпэратара.