Алесь Салавей: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, пунктуацыя
Радок 28:
 
== Жыцьцяпіс ==
Бацька Альфрэда, Васіль Раманавіч, меў вышэйшую сельскагаспадарчую адукацыю, працаваў у вёсцы [[Самахвалавічы]] на Чэрвеньшчыне, у вёсцы [[Вялікія Навасёлкі]] (Койданаўшчына), з [[1934 год]]угоду — загадчыкам гандлёвага аддзелу Койданаўскага райспажыўсаюзу, куды пераехала іхняя сям’я. У жніўні [[1937 год]]угоду ён, а таксама два малодшыя браты і сястра Альфрэда Радзюка, арыштаваныя. Бацька быў расстраляны ў Менску 10 студзеня 1938 году, маці асуджаная на 10 гадоў зьняволеньня.
 
У першую клясу Альфрэд Радзюк пайшоў у [[Натальеўск]]у (былы [[Ігуменскі павет]], сёньня [[Чэрвеньскі раён]]). Пачатковую школу скончыў у [[Вялікія Навасёлкі|Вялікіх Навасёлках]] (Койданаўшчына), у [[Койданаў|Койданаве]] — васьмігодку, дзе вучыўся разам зь вядомым у будучым гісторыкам [[Мікола Ермаловіч|Міколам Ермаловічам]]. Пасьля трагедыі сям’і яму давялося ўладкавацца на працу на торфараспрацоўках, вывазцы лесу, разгрузцы вагонаў. У верасьні 1937 году паступіў вучыцца ў [[Менская пэдагагічная вучэльня|Менскую пэдагагічную вучэльню]], якую ня скончыў з-за кепскіх жыцьцёвых умоваў. Да пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|вайны]] нейкі час працаваў у рэдакцыі лагойскай раённай газэты «[[Чырвоная Лагойшчына]]». На фронт яго не ўзялі з прычыны хворага сэрца і кепскага зроку.
Радок 38:
У 1949 г. разам зь сям’ёй выехаў у [[Аўстралія|Аўстралію]]. Жыў у [[Адэлаіда|Адэлаідзе]] (Заходняя Аўстралія), [[Мэльбурн]]е ([[Вікторыя (штат)|Вікторыя]]), працаваў на фабрыцы. Тут у іх нарадзіўся яшчэ адзін сын Юрка.
 
Памёр 22 студзеня [[1978 год]]угоду ў Мэльбурне ад разрыву сэрца падчас купаньня ў акіяне. Пахаваны тамсама на беларускай частцы могілак Фолкнэр.
 
== Творчасьць ==
Вершы хлопчык пачаў складаць з васьмігадовага ўзросту. У [[1937 год]]зегодзе ягоныя першыя вершы («На сенажаці», «Шылава гара», «Ты», «Выйдзі, паслухай») зьявіліся на старонках часопісу «[[Піянер Беларусі]]» і раённай газэты «Ударнік Дзяржыншчыны».
 
Друкаваўся ў часопісе «[[Шлях моладзі]]».