Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі; дададзеная Катэгорыя:НАТО з дапамогай HotCat
Радок 54:
Мэты дзейнасьці Паўночнаатлянтычнага альянсу зацьверджаныя ў Артыкуле 5 Паўночнаатлянтычнай дамовы, паводле якой удзельнікі пагаджаюцца з тым, што ўзброеная атака супраць аднаго ці некалькіх зь іх у [[Эўропа|Эўропе]] ці [[Паўночная Амэрыка|Паўночнай Амэрыцы]] будзе расцэненая як атака супраць іх усіх. Адпаведна, яны пагаджаюцца ў выпадку такой агрэсіі кожны выканаць свае абавязкі па забесьпячэньні калектыўнай бясьпекі, аказаць дапамогу атакаванаму ці атакаваным удзельнікам разам з астатнімі ўдзельнікамі празь неабходныя для гэтага меры ўключна з ваеннымі, з мэтаю падтрыманьня бясьпекі ў паўночнаатлянтычным рэгіёне.
 
Дамова не зьмяшчае зьвестак пра патэнцыйных ворагаў і канкрэтныя меры па калектыўнай абароне. Тым ня менш, першапачаткова альянс ствараўся для супрацьстаяньня дэмакратычных краінаў пагрозе з боку [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] і камуністычнага блёку. Упершыню палажэньне аб нападзе на адну з краінаў блёку спрацавала толькі ў [[2001]] годзе пасьля [[Тэрарыстычныя акты 11 верасьня 2001 году|падзеяў 11 верасьня]]<ref>[http://www.nato.int/docu/pr/2001/p01-124e.htm Statement by the North Atlantic Council]</ref>.
 
== Гісторыя ==
Радок 60:
Антыгітлераўская кааліцыя [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]], [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]], [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і іншыя распалася практычна адразу пасьля перамогі ў [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайне]]. Былыя хаўрусьнікі распачалі перадзел сьвету на сфэры ўплыву і прыступілі да рэалізацыі мер па ваенна-палітычным замацаваньні сваіх партыкулярных посьпехаў.
 
[[17 сакавіка]] [[1948]] году пяць заходнеэўрапейскіх краінаў — [[Бэльгія]], Вялікабрытанія, [[Люксэмбург]], [[Нідэрлянды]] і [[Францыя]] — падпісалі Брусэльскі дагавор, на падставе якога яны стварылі субрэгіянальную сыстэму калектыўнай абароны — [[Заходнеэўрапейскі зьвяз]]. Паралельна ім СССР і сацыялістычныя краіны [[Усходняя Эўропа|Ўсходняй Эўропы]] заключылі паміж сабой дагаворы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе. Заходнеэўрапейцы пайшлі далей і пачалі абмеркаваньне з ЗША і [[Канада]]й праекту Паўночнаатлянтычнага ваенна-палітычнага альянсу, запрасіўшы да ўдзелу ў гэтым працэсе шэраг іншых краінаў [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропы]] — [[Данія|Данію]], [[Ісьляндыя|Ісьляндыю]], [[Італія|Італію]], [[Нарвэгія|Нарвэгію]] і [[Партугалія|Партугалію]]. Перамовы завяршыліся падпісаньнем у [[Вашынгтон (горад)|Вашынгтоне]] [[4 красавіка]] [[1949]] [[Паўночнаатлянтычны дагавор (4 красавіка 1949, Вашынгтон)|дагавору]] паміж гэтымі дванаццацьцю краінамі. У [[1952]] да яго далучыліся [[Грэцыя]] і [[Турэччына]], у [[1955]] — [[Фэдэратыўная Рэспубліка Нямеччына|ФРН]] (у [[1990]] — дзеяньне дагавору пашырылася на тэрыторыю былой [[Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка|НДР]]), у [[1982]] — [[Гішпанія]], у [[1999]] — [[Вугоршчына]], [[Польшча]], [[Чэхія]], у [[2004]] — [[Баўгарыя]], [[Латвія]], [[Летува]], [[Румынія]], [[Славаччына]], [[Славенія]], [[Эстонія]], у [[2009]] — [[Альбанія]], [[Харватыя]], у 2017 — [[Чарнагорыя]]. Перамовы аб магчымым далучэньні вядуцца з [[Рэспубліка Македонія|Македоніяй]], [[Грузія]]й, [[Сэрбія]]й, [[Босьнія і Герцагавіна|Босьніяй і Герцагавінай]] і [[Украіна|Ўкраінай]].
 
СССР у [[1954]] прапанаваў сябе ў якасьці магчымага ўдзельніка НАТО дзеля захаваньня міру і адзінства ў Эўропе, але сябры арганізацыі адверглі савецкую ініцыятыву. У выніку ў [[1955]] СССР са сваімі ўсходнеэўрапейскімі саюзьнікамі, каб зьменшыць пагрозу з боку аб’яднанага Захаду, стварылі [[Арганізацыя Варшаўскай Дамовы|Арганізацыю Варшаўскай Дамовы]].
 
У [[1958]] НАТО сутыкнулася зь першым вялікім унутраным крызісам. Прэзыдэнт Францыі [[Шарль дэ Голь]] выступіў супраць гегемоніі ЗША ў справах Заходняй Эўропы. У прыватнасьці, ён падверг крытыцы асаблівыя адносіны ЗША і Вялікабрытаніі, прапанаваўшы замест гэтага аформіць трохбаковы дырэктарат з роўнымі палітычнымі правамі Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША. Атрымаўшы адмову, дэ Голь пачаў вывад сваёй краіны з НАТО. У наступныя гады штаб-кватэра НАТО і камандаваньне аб’яднанымі ўзброенымі сіламі НАТО ў Эўропе былі пераведзены з [[Парыж]]у адпаведна ў [[Брусэль]] і [[Монс]] (Бэльгія), амэрыканскія ваенныя базы на францускай тэрыторыі былі закрытыя, Францыя распачала ўласную праграму стварэньня ядзернай зброі і пакінула (часова, з [[1966]] па [[1995]]) ваенную арганізацыю НАТО.
 
У [[1974]] з ваеннай арганізацыі НАТО выйшла Грэцыя, пратэстуючы супраць турэцкага ўварваньня на [[Кіпр]] (вярнулася ў [[1980]]). Ва ўмовах блёкавага супрацьстаяньня, калі на ўліку была кожная краіна, выкарыстоўваліся любыя магчымасьці для пашырэньня альянсу: інтэгравалі ў НАТО дэнацыфікаваную Заходнюю Нямеччыну і постфранкісцкую Гішпанію, вялі работу з нэўтральнымі краінамі з мэтай пераканаць іх адмовіцца ад свайго статусу. Разгорнуты комплекс сакрэтных апэрацыяў ваенных і палітычных разьведак краінаў НАТО па падрыхтоўцы партызанаў на выпадак савецкай акупацыі паставіў пад кантроль палітычнае і грамадзкае жыцьцё шэрагу краінаў Заходняй Эўропы, у прыватнасьці не дапусьціў прыход да ўлады левых сілаў у Італіі ([[апэрацыя «Глядыё»]]).
 
[[Файл:Gorbachev Bush 19900601.jpg|міні|270пкс|зьлева|Рэформы, якія пачаліся за часам кіраваньня [[Міхаіл Гарбачоў|Міхаіла Гарбачова]], прывялі да скасаваньня дзейнасьці [[Арганізацыя Варшаўскай Дамовы|Арганізацыі Варшаўскай Дамовы]]]]
НАТО з самага пачатку праектавалася для ўдзелу ў глябальнай міжблёкавай вайне, адпаведна былі адбудаваны яе палітычная і ваенная структуры. На практыцы выкарыстоўваліся асобныя магчымасьці НАТО (пераважна, абмен разьведвальнай інфармацыяй) пры вырашэньні яе сябрамі менш маштабных задачаў ([[Фолклэндзкі канфлікт 1982 году|канфлікт вакол Фолклэндзкіх астравоў]], [[Паўночнаірляндзкі канфлікт]] і г. д.). Шматлікія ж непаразуменьні і спрэчкі паміж сябрамі НАТО вырашаліся безь яе ўдзелу (у двухбаковым парадку ці пры пасярэдніцтве [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў|ААН]]), што пацьвярджае характар НАТО як арганізацыі менавіта калектыўнай абароны, а не калектыўнай бясьпекі. На працягу [[Халодная вайна|«халоднай вайны»]] асноўным праціўнікам НАТО была [[Арганізацыя Варшаўскай Дамовы]]. Ліквідацыя апошняй у [[1991]] прывяла да г. зв. «крызісу ідэнтычнасьці» НАТО, зьвязанага з пошукам абгрунтаваньня неабходнасьці захаваньня арганізацыі, зь якога яна выйшла ў сярэдзіне 1990-х, умяшаўшыся ў [[Узброеныя канфлікты ў былой Югаславіі ў 1990-х гадах|канфлікты на Балканах]], спачатку пад эгідай ААН, а потым самастойна.
 
Аналіз новай стратэгічнай сытуацыі дазволіў аўтарам канцэпцыі зрабіць дзьве важныя высновы аб захаваньні мэтаў і функцыяў НАТО па бясьпецы і аб стварэньні больш шырокіх, чым калі-небудзь, магчымасьцяў для дасягненьня ейных мэтаў палітычнымі сродкамі. Гаворка ішла аб дыялёгу і супрацоўніцтве паміж членамічальцамі НАТО і іншымі дзяржавамі ва ўсіх галінах, зьвязаных з эўрапейскай бясьпекай. Адносна абароны стратэгічная канцэпцыя [[1991]] году прадугледжвала зьніжэньне агульнай колькасьці ўзброеных сілаў і ўзроўню іхнай боегатоўнасьці з адначасовым павышэньнем іхнай мабільнасьці і здольнасьці дзейнічаць у крытычных сытуацыях. Важнай карэктывай было таксама памяншэньне залежнасьці вайсковай стратэгіі альянсу ад [[ядзерная зброя|ядзернай зброі]], якая павінная адыгрываць у асноўным палітычную ролю — захаваньне міру, стрымліваньня любога агрэсара.
 
Адной з найважнейшых ініцыятываў Альянсу стала праграма «[[Партнэрства дзеля міру]]» заснавана на брусэльскім саміце НАТО ў [[1994]] годзе. Праграма абвяшчала задачу фармаваньня новых адносінаў бясьпекі паміж Паўночнаатлянтычным зьвязам і ягонымі партнэрамі ў справе захаваньня міру. Да ўдзелу ў ёй былі запрошаны дзяржавы-чальцы [[Рада эўраатлянтычнага партнэрства|Рады эўраатлянтычнага партнэрства]] і іншыя краіны [[Арганізацыя бясьпекі і супрацы ў Эўропе|АБСЭ]]. Паўночнаатлянтычная рада прапанавала дзяржавам-партнэрам далучыліся да працы палітычных і вайсковых органаў у штаб-кватэры НАТО ў рамках дзейнасьці, зьвязанай з партнэрствам. Прадугледжваліся таксама кансультацыі ззь любым актыўным удзельнікам праграмы, калі ён будзе адчуваць прамую пагрозу сваёй тэрытарыяльнай цэласнасьці, палітычнай незалежнасьці або бясьпекі. За тры гады удзельнікаміўдзельнікамі «Партнэрства дзеля міру» сталі 27 дзяржаваў [[Эўропа|Эўропы]] і [[Азія|Азіі]]. [[Беларусь]] далучылася да гэтае праграмы ў [[1995]] гозе.
 
У [[1997]] годзе НАТО дасягнула дамоўленасьці аб значным скарачэньні сваёй каманднай структуры ад 65 існых штаб-кватэраў да толькі 20<ref>[http://www.nato.int/docu/speech/1997/s971216aa.htm Statement by Secretary of State Madeleine K. Albright During the North Atlantic Council Ministerial Meeting]. NATO</ref>. Сілы рэагаваньня НАТО пачалі сваю дзейнасьць на саміце ў [[Прага|Празе]] [[21 лістапада]] [[2002]] году, які стаў першым самітам у краіне былой [[Рада эканамічнай ўзаемадапамогі|Рады эканамічнай ўзаемадапамогі]]. [[19 чэрвеня]] [[2003]] году прайшла далейшая рэструктурызацыя вайсковых падразьдзяленьнеў НАТО, падчас якой было створанае [[Хаўруснае камандваньне па пытаньнях трансфармацыі]] са штаб-кватэрай у [[Норфалк]]у, штат [[Вірджынія]], ЗША. У сакавіку [[2004]] году пачала дзейнічаць місія НАТО ў краінах Балтыі, паводле якой ажыцьцяўляецца падтрыманьне сувэрэнітэту [[Латвія|Латвіі]], [[Летува|Летувы]] і [[Эстонія|Эстоніі]]. Паводле місіі ў Летуве базуюцца чатыры зьнішчальнікі краінаў НАТО на ўмове ратацыі<ref>[http://www.boston.com/news/world/europe/articles/2012/03/29/nato_member_nations_should_share_military_systems/ NATO: Member nations should share military systems]. The Boston Globe</ref>.
 
На РыcкімРыскім саміце [[2006]] году была падкрэсьленая важнасьць пытаньня энэргетычнай бясьпекі краінаў блёку. Гэта быў першы саміт НАТО, які прайшоў у краіне, якая раней была часткай Савецкага Саюзу. На красавіцкім саміце [[2008]] году ў [[Бухарэст|Бухарэсьце]], чальцы НАТО пагадзіліся на ўваходжаньня ў блёк [[Харватыя|Харватыі]] і [[Альбанія|Альбаніі]], і абедзьве краіны ўступілі ў арганізацыю ў красавіку [[2009]] году. Украіна і Грузія выказаліся наконт цікавасьці да атрыманьня статусу сяброў НАТО<ref>[https://web.archive.org/web/20080407062445/http://edition.cnn.com/2008/WORLD/europe/04/03/nato.members/index.html U.S. wins NATO backing for missile defense shield]. CNN.com</ref>, што ў сваю чаргу выклікала незадаволенасьць з боку [[Расея|Расеі]]. Крытыка з боку расейскіх уладаў была таксама накіраваная на сыстэмы [[Супрацьракетная абарона АПАД|супрацьракетнай абароны]] арганізацыі, якія былі разьмешчаны ў Польшчы і Чэхіі. Хоць лідэры НАТО запэўнілі афіцыйных прадстаўнікоў расейскае дзяржавы, што сыстэма не накіраваная на Расею, абодва прэзыдэнты [[Уладзімер Пуцін|Ўладзімер Пуцін]] і [[Дзьмітры Мядзьведзеў]] раскрытыкавалі гэты праект як пагрозу да сваёй краіны<ref>[http://www.washingtonpost.com/world/europe/medvedev-calls-missile-defense-a-threat-to-russia/2012/03/23/gIQA9Id2VS_story.html Medvedev calls missile defense a threat to Russia]. The Washington Post.</ref>.
 
Зь лістапада [[2014]] году кіраўніцтва НАТО ў супрацоўніцтве з краінамі Балтыі, а таксама Польшчай вядзе дзейнасьць па павелічэньні колькасьці трэніровачных патруляваньняў і перахопаў самалётаў, што зьвязана з пачашчэньнем актыўнасьці расейскай вайсковай авіяцыі ў міжнароднай паветранай прасторы, падчас якой расейская авіяцыя не падае папярэдняга пляну палёту, не кансультуецца з кіраваньнем руху і не адказвае на запыты дыспэтчараў, што, на думку камандзіра партугальскага падразьдзяленьня паліцэйскай місіі Луіша Мараіша, нясе рызыку для цывільных самалётаў. Акрамя таго, разгортваюцца дадатковыя кантынгенты ЗША і танкавыя злучэньні<ref name=bielsat>{{артыкул|аўтар=|загаловак=НАТА Маскве: будзем бараніць Прыбалтыку|арыгінал=|спасылка=http://belsat.eu/be/articles/nata-maskve-budzem-baranic-prybaltyku/|аўтар выданьня=|выданьне=Белсат|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2014|выпуск=|том=|нумар=|старонкі=|isbn=}}</ref>.
 
На саміце краінаў НАТО ва Ўэйлзе [[2014]] году НАТО аб’явіла пра далейшыя вучэньні ў краінах-чальцах арганізацыі Ўсходняй Эўропы, аднак шэраг аналітыкаў мяркуе, што, нягледзячы на жаданьне Расеі аднавіць свой уплыў у краінах Балтыі, у выпадку актыўных дзеяньняў Расея выкарыстае расейскую меншасьць у гэтых краінах<ref name=bielsat/>.
 
== Юрыдычная прырода ==
Радок 110:
 
* '''Камітэт плянаваньня абароны''' ({{мова-en|Defence Planning Committee}}, DPC), палітыка-ваенны орган НАТО, звычайна складаецца з пастаянных прадстаўнікоў усіх краінаў-сяброў (акрамя Францыі) і як мінімум двойчы на год склікаецца на ўзроўні міністраў абароны і разглядае пытаньні, зьвязаныя з сумесным абарончым плянаваньнем. Камітэт плянаваньня абароны забясьпечвае кіраваньне ваеннымі структурамі НАТО і, у межах сваёй кампэтэнцыі, мае тыя функцыі і паўнамоцтвы, што і Паўночнаатлянтычная Рада ў межах яе кампэтэнцыі.
 
* '''Група ядзернага плянаваньня''' ({{мова-en|Nuclear Planning Group}}, NPG), асноўны орган для кансультацыяў па ўсіх пытаньнях, што адносяцца да ролі ядзерных сілаў у палітыцы бясьпекі і абароны НАТО. У групе ўдзельнічаюць усе краіны-сябры, за выключэньнем Францыі. Ісьляндыя ўдзельнічае як назіральнік. Група, як правіла, зьбіраецца два разы на год на ўзроўні міністраў абароны, звычайна разам з Камітэтам плянаваньня абароны, а таксама на ўзроўні паслоў — па меры неабходнасьці.
 
* '''Генэральны сакратар''' ({{мова-en|The Secretary General}}), вышэйшая службовая асоба НАТО. Ён адказвае за арганізацыю і кіраўніцтва працэсам кансультацыяў і выпрацоўкі рашэньняў у Паўночнаатлянтычным альянсе. Узначальвае пасяджэньні Паўночнаатлянтычнай Рады, Камітэту плянаваньня абароны, Групы ядзернага плянаваньня, іншых галоўных камітэтаў. Ён дзейнічае як галоўны афіцыйны прадстаўнік ({{мова-en|principal spokesman}}) арганізацыі ў яе зьнешніх стасунках. Генэральнаму сакратару падпарадкаваны Міжнародны сакратарыят. З 2004 пасаду Генэральнага сакратара займае Яап дэ Хооп Схэфэр (Нідэрлянды).
 
Радок 128 ⟶ 126:
 
* '''Ваенны камітэт''' ({{мова-en|Military Committee}}), найвышэйшы ваенны орган НАТО, дае палітычным уладам блёку рэкамэндацыі па ваенных пытаньнях дзейнасьці ў зоне адказнасьці НАТО, забясьпечвае Галоўнаму камандаваньню НАТО магчымасьць выкананьня сваіх функцыяў. Знаходзіцца пад палітычным кіраўніцтвам Паўночнаатлянтычнай Рады і Камітэта плянаваньня абароны, а калі закранаюцца ядзерныя пытаньні, то і Групы ядзернага плянаваньня. Камітэт складаецца з начальнікаў штабаў кожнай краіны-сябра (у тым ліку і Францыі, якая да 1996 году была прадстаўлена вайсковай місіяй у Ваенным камітэце). Ісьляндыя ня мае ўзброеных сіл, але можа быць прадстаўлена цывільнай асобай. Начальнікі штабаў сустракаюцца не радзей, як два разы на год. У астатні час краіны прадстаўлены нацыянальнымі ваеннымі прадстаўнікамі, што прызначаюцца начальнікамі штабаў.
 
* '''Інтэграваная вайсковая структура''' ({{мова-en|Integrated Military Structure}}) знаходзіцца пад палітычным кантролем і бягучым кіраўніцтвам вышэйшага ўзроўню. Яе прызначэньне — у забесьпячэньні арганізацыйных рамак абароны тэрыторыяў краінаў-сяброў ад зьнешніх пагроз. Яна ўключае ў сябе сетку вайсковага камандаваньня, што пакрывае ўсю Паўночнаатлянтычную зону.
 
Радок 151 ⟶ 148:
* У дадатак да апісаных вышэй камандных структураў існуе шэраг ваенных агенцтваў, дасьледчых і навучальных устаноў, падпарадкаваных Ваеннаму камітэту або вярхоўным галоўнакамандуючым.
 
'''Дарадчая група па аэракасьмічных дасьледаваньнях''' ({{мова-en|Advisory Group for Aerospace Research and Development}}, AGARD) была ўтворана ў [[1952]] для спрыяньня распрацоўкам і абмену інфармацыяй у галіне аэракасманаўтыкі паміж краінамі НАТО. Штаб-кватэра AGARD знаходзіцца ў Парыжы.
 
'''Ваеннае агенцтва па стандартызацыі''' ({{мова-en|Military Agency for Standartisation}}, MAS), галоўнае ваеннае агенцтва па стандартызацыі ў НАТО. Створана ў [[Лёндан]]е ў [[1951]] з мэтай садзеяньня апэратыўнай, працэдурнай і матэрыяльна-тэхнічнай стандартызацыі сярод сяброў НАТО дзеля наданьня войскам Альянсу большай эфэктыўнасьці ў сумесных апэратыўных мерапрыемствах. З [[1970]] разьмяшчаецца ў штаб-кватэры НАТО ў Брусэлі.
 
'''Кансультацыйны камітэт NATO па ваеннай электроніцы''' ({{мова-en|NATO Electronic Warfare Advisory Committee}}, NEWAС) заснаваны ў 1966. Закліканы павысіць магчымасьці электронных службаў НАТО падчас баявых дзеяньняў. Аналізуе прагрэс, дасягнуты на нацыянальным узроўні і ў інтэграцыйных вайсковых структурах наконт магчымасьцей вайсковага электроннага забесьпячэньня. NEWAC складаецца з прадстаўнікоў кожнай краіны-сябры НАТО і вярхоўных галоўнакамандуючых.
Радок 167 ⟶ 164:
'''Тэхнічны цэнтар Вярхоўнага галоўнакамандаваньня аб’яднанымі войскамі ў Эўропе''' ({{мова-en|SHAPE Technical Centre}}) разьмяшчаецца ў [[Гаага|Гаазе]] і працуе пад палітычным кіраўніцтвам Вярхоўнага галоўнакамандуючага аб’яднанымі ўзброенымі сіламі ў Эўропе (SACEUR). Задача цэнтру заключаецца ў тэхнічнай дапамозе ШЭЙПу і ў правядзеньні дасьледаваньняў для аб’яднанага камандаваньня ў Эўропе. Сфэра інтарэсаў тэхнічнага цэнтру: гатоўнасьць войскаў і вайсковых структур, новыя тэхналёгіі ўзбраеньняў, камандаваньне і кантроль (інфарматызацыя і аўтаматызацыя гэтых працэсаў), інжынэрныя сыстэмы і апэратыўная дапамога.
 
'''Цэнтар падводных дасьледаваньняў Вярхоўнага галоўнакамандуючага войскамі ў зоне Атлянтыкі''' ({{мова-en|SACLANT Undersea Research Centre}}, SACLANTCEN) створаны ў 1959 каля [[Спэцыя|Спэцыі]] ў Італіі і афіцыйна стаў структурай НАТО ў [[1963]]. Распрацоўвае парады SACLANT у галіне барацьбы з падводнымі лодкамі і мінамі. Праводзіць і акіянаграфічныя дасьледаваньні.
У 1996 пачало працу агенцтва па нагляду за навуковым і тэхналягічным працэсам у Альянсе — '''Арганізацыя па дасьледаваньнях і тэхналёгіях''' ({{мова-en|Research and Technology Organisation}}, R&TO). Створаная для больш пасьпяховага кіраўніцтва дасьледчымі праграмамі ў рамках ужо існуючых '''Дарадчай групы па аэракасьмічных дасьледаваньнях''' (AGARD) і '''Групы абарончых дасьледаваньняў''' ({{мова-en|Defence Research Group}}, DRG), R&TO кіруецца '''Радай''' ({{мова-en|R&T Board}}), які, у сваю чаргу, замяніў сабой органы кіраваньня AGARD і DRG. Рада каардынуе абмен навуковай інфармацыяй паміж краінамі-сябрамі. Складаныя сыстэмы навукова-дасьледчых супольнасьцей краінаў прадстаўленыя трыма элемэнтамі: урадавая, прамысловая і акадэмічная навука ў галіне абароны.
 
НАТО валодае трыма навучальнымі ўстановамі. '''Абарончы каледж НАТО''' ({{мова-en|NATO Defence College}}) заснаваны ў Парыжы ў [[1951]], пераведзены ў 1966 у горад Рым. Рыхтуе афіцэраў і цывільны пэрсанал для заняцьця ключавых пастоў у НАТО і нацыянальных адміністрацыях.
 
'''Школа НАТО''' ({{мова-en|NATO (SHAPE) School}}), разьмешчаная каля [[Обэрамэргаў]] у Нямеччыне, — адзін з галоўных цэнтраў падрыхтоўкі ваенных і цывільных спэцыялістаў для службы ў НАТО. Створаная ў 1953 годзе, у 1966 годзе перайшла пад апэратыўны кантроль SACEUR. З 1953 году падрыхтоўку ў школе прайшлі больш як 50 000 афіцэраў і цывільных асобаў. Кожны год каля 6 тысячаў слухачоў наведваюць курсы па спэцыяльнасьцях: ядзерная, біялягічная і хімічная абарона, вайсковая электроніка, камандаваньне і кантроль, мабільныя войскі, шматнацыянальныя войскі, падтрыманьне міру, ахова навакольнага асяродзьдзя, крызіснае кіраваньне.
Радок 184 ⟶ 181:
Францыя, застаючыся паўнавартым сябром арганізацыі і яе палітычных структураў, выйшла ў 1966 з інтэграванай вайсковай структуры НАТО, ня ўдзельнічала ў працы Камітэта плянаваньня абароны, Групы ядравага плянаваньня і Ваеннага камітэта. Рэгулярныя кантакты з ваеннымі структурамі НАТО ажыцьцяўляліся праз францускую ваенную місію пры Ваенным камітэце, а таксама праз удзел у асобных галінах супрацоўніцтва (сродкі сувязі, узбраеньні, матэрыяльна-тэхнічнае забесьпячэньне і г. д.). З 1995 году Францыя аднавіла работу ў Камітэце плянаваньня абароны і Ваенным камітэце, але адносіны з інтэграванай вайсковай структурай НАТО не зьмяніліся: яны працягваюць рэгулявацца двухбаковымі пагадненьнямі.
Гішпанія ўдзельнічае ў працы Камітэта плянаваньня абароны, Групы ядравага плянаваньня і Ваеннага камітэта. У адпаведнасьці з вынікамі нацыянальнага рэфэрэндуму 1986 году, Гішпанія ня ўдзельнічае ў інтэграванай вайсковай структуры НАТО, але бярэ ўдзел у калектыўным абарончым плянаваньні. Дамовы аб вайсковай каардынацыі дазваляюць гішпанскім войскам супрацоўнічаць зь іншымі саюзнымі войскамі ў спэцыяльных галінах, застаючыся пры гэтым па-за межамі інтэграванай вайсковай структуры. У [[1996]] годзе гішпанскі парлямэнт пагадзіўся з рашэньнем ураду аб пераходзе да поўнага ўдзелу Гішпаніі ў аб’яднанай вайсковай структуры НАТО.
Усе без выключэньня краіны НАТО ўдзельнічаюць у працы Камітэта палітыка-вайсковага кіраваньня па праграме «Партнэрства дзеля міру» і іншых групах, што дзейнічаюць па праграмах Рады эўра-атлянтычнага партнэрства і «Партнэрства дзеля міру».
Радок 204 ⟶ 201:
== Вайсковыя апэрацыі і місіі ==
{{Асноўны артыкул|Апэрацыі і місіі НАТО}}
Паўночнаатлянтычны альянс іграе актыўную і вядучую ролю ў забесьпячэньні міру і бясьпекі на міжнароднай арэне. Доўгі час НАТО ўдавалася падтрымліваць мір і бясьпеку эўрапейскіх краінаў выключна палітыка-дыпляматычнымі шляхамі. Аднак пачатак [[1990-я|1990-х]] адзначыўся новымі выклікамі і пагрозамі эўрапейскай бясьпецы. Першым сур’ёзным выпрабаваннемвыпрабаваньнем для НАТО як арганізацыі, якая набывала характар ​​сілы, выкліканай ня толькі забесьпячэньнем абароны ейных чальцоў, але і спрыяньнем захаваньню міру і стабільнасьці на ўсім эўра-атлянтычнай прасторы, стала [[Югаслаўскія войны|вайна ў Югаславіі]]. Першыя тры апэрацыі НАТО па падтрыманьні міру мелі месца ў Эўропе ў [[Босьнія і Герцагавіна|Босьніі і Герцагавіне]], у [[Косава]] і ў былой [[Рэспубліка Македонія|югаслаўскай Рэспубліцы Македонія]].
 
=== Апэрацыя ў Босьніі і Герцагавіне ===
{{Асноўны артыкул|Апэрацыя НАТО ў Босьніі і Герцагавіне (1995)|Сілы стабілізацыі}}
[[Файл:Army Photography Contest - 2004 - FMWRC - Arts and Crafts - SFOR Surveillance.jpg|міні|300пкс|Узьлёт [[Sikorsky SH-3 Sea King|SH-3 «Сі Кінг»]] [[SFOR]] са складу [[Каралеўскі вайскова-марскі флёт Вялікабрытаніі|ВМС Вялікабрытаніі]]]]
З [[1995]] па [[2004]] гады пад кіраўніцтвам НАТО ажыцьцяўлялася [[Міратворчая апэрацыя|апэрацыя па падтрыманьні міру]] ў [[Босьнія і Герцагавіна|Босьніі і Герцагавіне]], што дапамагала гарантаваць бясьпеку і спрыяла аднаўленьню краіны пасьля [[Басьнійская вайна|вайны 1992—1995 гадоў]].
 
Босьнія і Герцагавіна стала арэнай, на якой НАТО шмат чаго рабіла ўпершыню, і рашэньні, прынятыя НАТО ў адказ на падзеі ў гэтай краіне, дапамаглі фармаваць эвалюцыю альянсу і разьвіваць ягоныя магчымасьці па ўсталяваньні і падтрыманьні міру. У жніўні—верасьні [[1995]] году НАТО правяла [[Апэрацыя НАТО ў Босьніі і Герцагавіне (1995)|паветраную апэрацыю ў Босьніі і Герцагавіне]], якая дапамагла спыніць [[Басьнійская вайна|басьнійскую вайну]] і ў адпаведнасьці з [[Дэйтанскім пагадненьне|Дэйтанскім мірным пагадненьнем]] узначаліла апэрацыю па падтрыманьні міру, якая доўжылася дзевяць гадоў, са сьнежня 1994 году па сьнежань [[2004]] году. Не зважаючы на тое, што ў сьнежні 2004 году НАТО перадала адказнасьць за паўсядзённую бясьпеку ў Босьніі і Герцагавіне [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскаму Зьвязу]], альянс працягвае ўтрымліваць скарочаны штаб у [[Сараева]] для аказаньня дапамогі ў ажыцьцяўленьні вайсковай рэформы ў Босьніі і Герцагавіне і ў падрыхтоўцы краіны да ўдзелу ў праграме «[[Партнэрства дзеля міру]]»<ref name="natoint">[http://www.nato.int/cps/uk/natolive/topics_52060.htm Апэрацыі і місіі НАТО]. NATO.int</ref>.
 
=== Канфлікт у Косава ===
{{Асноўны артыкул|Бамбаваньне Югаславіі сіламі НАТО|Міжнародныя сілы па падтрыманьні міру ў Косава}}
З чэрвеня [[1999]] году НАТО ўзначаліла апэрацыю па ўстанаўленьню міру ў [[Аўтаномны край Косава і Мэтохія (1990—1999)|Косава]] на падтрымку шырокіх міжнародных намаганьняў на ўсталяваньне міру і стабільнасьці ў гэтай спрэчнай [[Саюзная Рэспубліка Югаславія|югаслаўскай]] правінцыі. [[Бамбаваньне Югаславіі сіламі НАТО|Апэрацыя сілаў НАТО «Саюзная сіла»]] ў пэрыяд з [[24 сакавіка]] па [[10 чэрвеня]] [[1999]] году стала завяршальным этапам [[Косаўская вайна|косаўскай вайны]]. Пасьля завяршэннязавяршэньня 78-дзённай паветранай кампаніі ў Косава былі разгорнутыя [[KFOR|міжнародныя міратворчыя сілы пад кіраўніцтвам НАТО КFОR]]. Гэтая кампанія, якая была другой ваеннай кампаніяй НАТО, пачалася пасьля таго, як у правінцыі больш за год вяліся ваенныя дзеяньні, а міжнародныя намаганьні па ўрэгуляваньні канфлікту дыпляматычнымі сродкамі ня мелі посьпеху<ref name="natoint"/>.
 
Пасьля [[Міжнароднае прызнаньне Рэспублікі Косава|абвяшчэньня Косава сваёй незалежнасьці]] ў лютым [[2008]] году НАТО пагадзілася захаваць сваю прысутнасьць на аснове рэзалюцыі 1244 [[Рада бясьпекі ААН|Рады бясьпекі ААН]]. У чэрвені 2008 году альянс вырашыў узяць на сябе нагляд за расфармаваньне корпусу абароны Косава і дапамагчы стварыць прафэсійныя шматэтнічная [[Сілы бясьпекі Косава]]<ref name="natoint"/>.
 
=== НАТО ў былой югаслаўскай Рэспубліцы Македонія ===
[[Файл:MTPZ Pandur.JPG|міні|300пкс|[[Узброеныя сілы Аўстрыі|Аўстрыйскі]] патруль [[KFOR]] на БТР [[Pandur|«Пандур»]]]]
Адказваючы на запыт ураду [[Рэспубліка Македонія|Югаслаўскай Рэспублікі Македонія]], са жніўня [[2001]] году па сакавік [[2003]] году НАТО ажыцьцявіла ў гэтай краіне тры пасьлядоўныя апэрацыі: [[Апэрацыя «Эсэншал гарвэст»|«Эсэншал гарвэст»]], якая дазволіла раззброіць групы этнічных [[альбанцы|альбанцаў]], што дзейнічалі на тэрыторыі Македоніі; [[Апэрацыя «Эмбэр фокс»|«Эмбэр фокс»]] забясьпечыла абарону міжнародных назіральнікаў, якія ажыцьцяўлялі нагляд за выкананьнем мірнага пляну; [[Апэрацыя «Элайд Германі»|«Элайд Германі»]] па прадастаўленьні кансультантаў на дапамогу ўраду ў пытаньнях забесьпячэньня стабільнасьці на ўсёй тэрыторыі [[Рэспубліка Македонія|Македоніі]].
 
Гэтыя апэрацыі ў былой югаслаўскай Рэспубліцы Македонія прадэманстравалі цеснае супрацоўніцтва паміж НАТО, ЭЗ і [[Арганізацыя бясьпекі і супрацы ў Эўропе|АБСЭ]]<ref name="natoint"/>.
 
=== Першая апэрацыя па барацьбе з тэрарызмам ===
[[4 кастрычніка]] [[2001]] году, пасьля таго, як было вызначана, што [[Тэрарыстычныя акты 11 верасьня 2001 году|тэрарыстычныя напады 11 верасьня на Нью-Ёрк і Вашынгтон]] былі ажыцьцёўлены з-за мяжы, НАТО прыняла пакет з васьмі мераў, накіраваных на падтрымку [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]]. Паводле запыту ЗША яна пачала першую ў сваёй гісторыі апэрацыю па барацьбе з тэрарызмам [[Аперацыя «Ігл эсыст»|«Ігл эсыст»]], то бок сем самалётаў [[Самалёт далёкага радыёлякацыйнага сачэньня|АВАКС]] НАТО бралі ўдзел у патруляваньні паветранай прасторы Злучаных Штатаў.
 
Апэрацыя доўжылася зь сярэдзіны кастрычніка 2001 году да сярэдзіны траўня [[2002]] году. Было прыцягнута 830 чальцоў экіпажаў з 13 краінаў НАТО, якія зьдзейсьнілі больш за 360 [[самалёта-вылет]]аў. Упершыню ў гісторыі альянсу ягоныя вайсковыя сілы і сродкі былі ўжытыя ў апэрацыі, якая праводзіцца ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі артыкула 5 [[Паўночнаатлянтычны дагавор|Паўночнаатлянтычнага дагавору]]<ref name = "natoint" />.
 
=== Нагляд за Міжземным морам ===
Радок 235 ⟶ 232:
Апэрацыі НАТО не абмяжоўваюцца толькі зонамі канфліктаў. Пасьля [[Тэрарыстычныя акты 11 верасьня 2001 году|тэрарыстычных актаў 11 верасьня 2001 году]] альянс пачаў прымаць меры для процідзеяньня пагрозе [[Міжнародны тэрарызм|міжнароднага тэрарызму]].
 
[[Апэрацыя «Актыўныя намаганьні»]], заснаваная ў кастрычніку 2001 году пад кіраўніцтвам ОВМС НАТО мае на мэце выяўленьне і стрымліваньне тэрарыстычнай дзейнасьці ў [[Міжземнае мора|Міжземным моры]]. З красавіка [[2003]] году сілы НАТО сыстэматычна ажыцьцяўляюць высадкі на падазроныя [[судна|судны]] са згоды капітанаў караблёў і краінаў сьцягу ў адпаведнасьці зь міжнародным марскім заканадаўствам. Увогуле, апэрацыя апынулася эфэктыўным сродкам як аховы стратэгічнага марскога раёну, гэтак і барацьбой з тэрарызмам у адкрытым моры<ref name = "natoint" />.
 
=== Барацьба зь пірацтвам ля ўзьбярэжжа Самалі ===
З кастрычніка па снежаньсьнежань [[2008]] году НАТО пачало [[Апэрацыя «Элайд правайдэр»|апэрацыю «Элайд правайдэр»]], якая прадугледжвала правядзеньне мераў барацьбы зь [[пірацтва]]м ля ўзьбярэжжа [[Самалі]]. У адказ на запыт [[Генэральны сакратар ААН|Генэральнага сакратара ААН]] [[Пан Гі Мун]]а вайскова-марскія падразьдзяленьня НАТО суправаджалі судны, ажыцьцяўлялі рэйсы для [[Сусьветная харчовая праграма|Сусьветнай харчовай праграмы ААН]] празь небясьпечныя раёны [[Адэнская затока|Адэнскай затокі]]. З сакавіка па жнівень [[2009]] году альянс правёў яшчэ адну апэрацыю па барацьбе зь пірацтвам [[Апэрацыя «Элайд пратэктар»|«Элайд пратэктар»]], мэтай якой было ўмацаваньне бясьпекі марскіх гандлёвых маршрутаў і міжнароднай навігацыі ля берагоў [[Абэсамалія|Афрыканскага Рогу]]. Сілы НАТО выконвалі задачы па назіраньні і забесьпячэньні абароны для стрымліваньня і падаўленьня пірацтва і ўзброенага рабаваньня, што пагражае марскім шляхам і эканамічным інтарэсам<ref name = "natoint" />.
 
Бягучая [[апэрацыя «Акіянскі шчыт»]], якая грунтуецца на вопыце папярэдніх апэрацыяў НАТО па барацьбе зь пірацтвам, у прыватнасьці «Элайд правайдэр» і «Элайд пратэктар», мае на мэце прыняцьце мераў па барацьбе з [[Самалійскія піраты|марскім пірацтвам ля ўзбярэжжа Афрыканскага Рогу]]. Паўночнаатлянтычная рада прыняла правядзеньне гэтае аперацыіапэрацыі [[17 жніўня]] [[2009]] году. Па запыце рэгіянальных краінаў у рамках апэрацыі таксама прапануецца дапамога ў разьвіцьці ўласных магчымасьцяў барацьбы зь [[пірацтва]]м<ref name = "natoint" />.
 
=== Трэніравальная місія ў Іраку ===
{{Асноўны артыкул|Трэніравальная місія НАТО ў Іраку}}
[[Файл:Armentani and Trujillo.jpg|міні|300пкс|Намесьнік камандуючага [[Трэніравальная місія НАТО ў Іраку|трэніравальнай місіі ў Іраку]] Джаваньні Армэнтані кансультуе вайскоўцаў]]
На [[Стамбульскі саміт НАТО 2004 году|Стамбульскім саміце НАТО]] ў чэрвені [[2004]] году хаўрусьнікі па НАТО дамовіліся ўзяць удзел у міжнароднай дзейнасьці, накіраванай на аказаньне дапамогі [[Ірак]]у ў фармаваньні баяздольных дэмакратычных структураў сілаў бясьпекі. Вынікам гэтага стала стварэньне [[Трэніравальная місія НАТО ў Іраку|Місіі НАТО ў Іраку]]. У рамках місіі ажыцьцяўляецца падрыхтоўка, кансультаваньне і настаўніцтва ірацкіх войскаў. У аказаньні дапамогі ў правядзеньні падрыхтоўкі ў Іраку ці па-за ягонымі межамі ўдзельнічаюць усе краіны-чальцы НАТО, якія дапамагаюць фінансава або бязвыплатна перадаючы тэхніку і абсталяваньне<ref name="natoint"/>.
 
=== Аказаньне падтрымкі Афрыканскаму звязу ===
{{Асноўны артыкул|Дапамога Афрыканскаму зьвязу з боку НАТО ў Дарфуры}}
Паўночнаатлянтычны альянс аказвае падтрымку [[Афрыканскі зьвяз| Афрыканскаму зьвязу]] ў выкананьні ягоных міратворчых задачаў на [[Афрыка|Афрыканскім кантынэнце]]. З чэрвеня [[2007]] году НАТО дапамагала Афрыканскаму зьвязу ў рамках ягонай місіі ў Самалі ([[AMISOM]]), дапамагаючы перапраўляць паветрам міратворцаў. Дапамога AMISOM з боку НАТО супала з падобнай апэрацыяй па аказаньні падтрымкі міратворчай місіі Афрыканскага зьвязу ў [[Судан]]е. З чэрвеня [[2005]] году па сьнежань [[2007]] году НАТО забясьпечвала транспартаваньне па паветры каля 37 тысячаў ваеннаслужачых у складзе АМІC, а таксама падрыхтавала звыш 250 прадстаўнікоў АМІC<ref name = "natoint" />.
 
=== Вайна ў Аўганістане ===
{{Асноўны артыкул|Міжнародныя сілы садзейнічаньня бясьпекі}}
[[Файл:QRL Helmand 2.JPG|міні|300пкс|[[Узброеныя сілы Вялікабрытаніі|Брытанскія]] ваяры з групы «Вікінг» падчас апэрацыі [[Апэрацыя «Іглс саміт»|«Іглс саміт»]]]]
Апэрацыя НАТО ў Аўганістане зьяўляецца самай значнай з усіх, што да гэтага часу выконваліся НАТО<ref name="natoint" />. Сфармаваныя ў адпаведнасьці з мандатам ААН у 2001 годзе, [[Міжнародныя сілы садзейнічаньня бясьпекі]] дзейнічаюць пад кіраўніцтвам НАТО са жніўня [[2003]] году.
 
На ўсёй тэрыторыі [[Аўганістан]]у ў складзе ІСАФ дзейнічаюць амаль 130 тысячтысячаў вайскоўцаў з 48 розных краінаў. Іхнай задачай зьяўляюцца дапамога цэнтральнаму ўраду Аўганістану ў працы ўмацаваньня легетымнайлегітымнай ўладыулады ва ўсіх раёнах краіны і ўтварэньне ўмоваў для належнага функцыянаваньня дэмакратычных інстытутаў і вяршэнства права. Аднім з найважнейшых складнікаў гэтай задачы ёсьць стварэньне прафэсійных аўганскіх нацыянальных сілаў бясьпекі. Практычна з нуля за пэрыяд з 2003 году колькасьць [[Узброеныя сілы Аўганістану|узброеных сілаў Аўганістану]] павялічылася амаль да 164 тысячтысячаў вайскоўцаў. Яна пачала браць на сябе кіраўніцтва большасьцю апэрацыйапэрацыяў.
Акрамя правядзеньня апэрацыяў па забесьпячэньні бясьпекі і разьвіцьця аўганскага войска і [[паліцыя|паліцыі]], ІСАФ таксама непасрэдна спрыяюць разьвіцьцю і аднаўленьню Аўганістана. 28 групаў аднаўленьня правінцыяў былі прыцягнутыя да вызначэньня запатрабаваньняў у аднаўленчых работах і дапамогі гуманітарнай дзейнасьці ва ўсёй краіне<ref name="natoint" />.
Радок 263 ⟶ 260:
{{Асноўны артыкул|Міжнародная ваенная апэрацыя ў Лібіі}}
[[Файл:Palmaria bengasi 1903 0612 b1.jpg|міні|300пкс|Зьнішчаная францускай авіяцыяй вайсковая калёна лібійскага войска каля гораду [[Бэнгазі]]]]
Падвас [[Грамадзянская вайна ў Лібіі|Лібійскай грамадзянскай вайны]] [[2011]] году паміж палкоўнікам і фактычным кіраўніком краіны [[Муамар Кадафі|Муамарам Кадафі]] і паўсталымі пратэстоўцамі [[17 сакавіка]] [[2011]] году была прынята рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН пад нумарам 1973, якая заклікала да спыненьня гвалту і ўпаўнаважыла ваенныя дзеяньні з боку кааліцыі для абароны грамадзянскіх асобаў, а таксама ўвяла [[эмбарга]] на пастаўкі зброі, замарозіла асабістыя актывы лібійскіх лідэраў і ўвяла забарону на перасоўваньне прадстаўнікоў найвышэйшага кіраўніцтва. Кааліцыя ўключала некалькі чальцоў НАТО, якая пачала стварэньне зоны, забароненую для палётаў над [[Лібія]]й, неўзабаве пасьля гэтага. [[20 сакавіка]] 2011 году краіны-чальцы НАТО дамовіліся аб захаваньні эмбарга на пастаўкі зброі ў Лібію.
 
[[24 сакавіка]] НАТО пагадзілася ўзяць захаваньне беспалётнай зоны пад свой кантроль, у той час як кааліцыя была пераарыентавана на камандаваньне наземных сілаў<ref>[http://www.aljazeera.com/news/africa/2011/03/2011324221036894697.html NATO to police Libya no-fly zone]. Al Jazeera</ref>. [[27 сакавіка]] альянс узяў на сябе адказнасьць за рэалізацыю ўсіх аспэктаў рэзалюцыі нумар 1973, каб абараніць грамадзянскае насельніцтва і раёны, якім пагражаў напад з боку рэжыму [[Муамар Кадафі|Муамара Кадафі]]<ref name="natoint" />, у гэтым альянс атрымаў дапамогу з боку [[Катар]]у і [[Аб’яднаныя Арабскія Эміраты|Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў]]. У чэрвені, як паведамлялася, падразьдзяленьні толькі васьмі краінаў альянсу ўдзельнічалі ў баявых апэрацыях<ref>[http://thestar.com.my/news/story.asp?file=/2011/6/9/worldupdates/2011-06-09T025953Z_01_NOOTR_RTRMDNC_0_-575860-1&sec=Worldupdates NATO strikes Tripoli, Gaddafi army close on Misrata]. Malaysia Star.</ref>. Пры гэтым міністар абароны ЗША [[Робэрт Гейтс]] паведаміў, што такія краіны, як [[Польшча]], [[Гішпанія]], [[Нідэрлянды]], [[Турэччына]] і [[Нямеччына]] маглі б зрабіць большы ўнёсак у гэтых апэрыцыях, аднак апошняя апэлявала на тое, што арганізацыя перасягнула свае паўнамоцтвы ў канфлікце ў рамках мандату<ref>[http://articles.latimes.com/2011/jun/09/world/la-fg-libya-nato-20110609 Gates calls for more NATO allies to join Libya air campaign]. Los Angeles Times</ref>. У сваім заключным выступе ў Брусэлі [[10 чэрвеня]] Гейтс у далейшым працягваў крытыкаваць краіны-хаўрусьніцы, мяркуючы, што іхныя дзеяньні могуць прывесьці да гібелі НАТО<ref>[http://www.washingtontimes.com/news/2011/jun/10/gates-blasts-nato-questions-future-alliance/?page=all Gates blasts NATO, questions future of alliance]. The Washington Times</ref>.
 
Незважаючы на тое, што місія была падоўжана да верасьня, [[Нарвэгія]] пачала згортваньне сваіх сілаў да [[1 жніўня]]<ref>[http://cnsnews.com/news/article/norway-quit-libya-operation-august/ Norway to quit Libya operation by August]. CNS News</ref>. Да канца місіі ў кастрычніку 2011 году, пасьля сьмерці палкоўніка Кадафі, самалёты НАТО агулам зрабілі каля 9500 ударных вылетаў супраць сілаў Кадафі<ref>[http://usatoday30.usatoday.com/news/world/story/2011-10-21/Libya-NATO/50858104/1?csp=34news&utm_source=feedburner&utm_medium=feed&utm_campaign=Feed%3A+usatoday-NewsTopStories+%28News+-+Top+Stories%29 NATO strategy in Libya may not work elsewhere]. USA Today</ref>. Пасьля спробы дзяржаўнага перавароту ў кастрычніку [[2013]] году, прэм’ер-міністар Лібіі [[Алі Зэйдан]] запытаў тэхнічную кансультацыю і трэнэраў з НАТО для аказаньня дапамогі ў пытаньнях бягучай бясьпекі<ref>[http://www.reuters.com/article/2013/10/21/us-libya-nato-idUSBRE99K0GX20131021 NATO to advise Libya on strengthening security forces]. Reuters.</ref>.
 
== Месца і роля ў сьвеце ==
Радок 290 ⟶ 287:
[[Файл:Map of NATO countries.png|240пкс|міні|Краіны Паўночнаатлянтычнага альянсу]]
 
; Краіны-заснавальнікі ([[4 красавіка]] [[1949]]):
* [[Бэльгія]]
* [[Канада]]
Радок 305 ⟶ 302:
 
Далучыліся пазьней:
* [[Грэцыя]] ([[18 лютага]] [[1952]])
* [[Турэччына]] ([[18 лютага]] [[1952]])
* [[Нямеччына]] ([[9 траўня]] [[1955]] — [[Заходняя Нямеччына]]; у 1957 да яе далучыўся [[Заарлянд]]; і [[3 кастрычніка]] [[1990]] — землі былой [[Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка|НДР]])
* [[Гішпанія]] ([[30 траўня]] [[1982]])
 
Былыя краіны [[Варшаўская дамова|Варшаўскай дамовы]], што далучыліся пасьля заканчэньня «халоднай вайны»:
 
'''[[12 сакавіка]] [[1999]]:'''
* [[Вугоршчына]]
* [[Польшча]]
* [[Чэхія]]
 
'''[[29 сакавіка]] [[2004]]:'''
* [[Баўгарыя]]
* [[Латвія]]
Радок 326 ⟶ 323:
* [[Эстонія]]
 
'''1 красавіка [[2009]] г.'''
* [[Альбанія]]
* [[Харватыя]]
Радок 345 ⟶ 342:
На цяперашні момант кандыдатам на ўступленьне ў NATO зьяўляецца [[Рэспубліка Македонія|Македонія]].
 
Актыўна вядуцца перамовы і дэ-факта прынятае прынцыповае рашэньне аб будучым прыняцьці ў склад арганізацыі [[Грузія|Грузіі]] (пасьля вырашэньня тэрытарыяльных канфліктаў) і [[Украіна|Ўкраіны]] (пасьля дасягненьня ўнутрыпалітычнага кансэнсусу што да далучэньня). Паводле стану на [[2014]] год вядомыя падобныя праекты таксама адносна [[Фінляндыя|Фінляндыі]], аднак на думку прэм’ер-міністра краіны Аляксандра Стуба, мажлівасьць чалецтва краіны ў Альянсе ляжыць у доўгатэрміновай пэрспэктыве й ёсьць малаверагоднай<ref>{{артыкул|аўтар=Juhana Rossi.|загаловак=Finnish Prime Minister Still Eyes NATO Membership|арыгінал=|спасылка=http://online.wsj.com/articles/finnish-prime-minister-still-eyes-nato-membership-1404490803|аўтар выданьня=|выданьне=The Wall Street Journal|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2014|выпуск=|том=|нумар=|старонкі=|isbn=}}</ref>. У [[2010]] годзе Ўкраіна заявіла пра свой пазаблёкавы статус, але [[19 лістапада]] [[2014]] Расея запатрабавала ад НАТО гарантыяў недалучэньня краіны да НАТО. Кіраўнік інфармацыйнага бюро НАТО ў Маскве Робэрт Пшэль адзначыў патрабаваньне як недарэчнае, зацеміўшы, што Ўкраіна не зьяўляецца краінай-кандыдаткай на ўступленьне ў НАТО, а Расея, не зьяўляючыся чальцом НАТО, ня можа прымаць падобныя рашэньні. Супярэчнай міжнароднай дамовам заяву Расеі назвала прадстаўніца генэральнага сакратара НАТО Оана Лунгэску, на думку якой НАТО паважае сувэрэнітэт Украіны і рашэньні аб пашырэньні арганізацыі прымаюцца толькі сябрамі арганізацыі. Таксама Оана Лунгэску адзначыла сярод галоўных посьпехаў арганізацыі яе гатоўнасьць да прыняцьця новых чальцоў<ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=НАТО зьдзіўленая заявай прэсавага сакратара Пуціна|арыгінал=|спасылка=http://www.svaboda.org/content/article/26700031.html|аўтар выданьня=|выданьне=Радыё Свабода|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2014|выпуск=|том=|нумар=|старонкі=|isbn=}}</ref>.
 
== Супрацоўніцтва зь іншымі краінамі ==
Радок 358 ⟶ 355:
 
* Праграма '''Партнэрства дзеля міру''' была распрацаваная ў 1994 і базуецца на індывідуальных двухбаковых адносінах паміж краінай-партнэрам і NATO: кожная краіна можа абраць ступень свайго ўдзелу.<ref>http://www.nato.int/issues/pfp/index.html http://www.nato.int/pfp/sig-date.html</ref>
* Праграма '''Рада Эўраатлянтычнага партнэрства''' была прынятая [[29 траўня]] [[1997]] г. і зьяўляецца форумам для рэгулярнай каардынацыі, кансультацыяў і дыялёгу паміж усімі 46 яе ўдзельнікамі.<ref>http://www.nato.int/issues/eapc/index.html</ref>
 
Краіны-партнэры NATO:
Радок 433 ⟶ 430:
| [[Генэрал]] [[Гастынгс Даянэл Ісмай]]
| [[Вялікабрытанія]]
| [[4 красавіка]] [[1952]] — [[16 траўня]] [[1957]]
|-
| 2
| [[Поль-Анры Спаак]]
| [[Бэльгія]]
| [[16 траўня]] [[1957]] — [[21 красавіка]] [[1961]]
|-
| 3
| [[Дырк Стрыкер]]
| [[Нідэрлянды]]
| [[21 красавіка]] [[1961]] — [[1 жніўня]] [[1964]]
|-
| 4
| [[Мануілё Брозіё]]
| [[Італія]]
| [[1 жніўня]] [[1964]] — [[1 кастрычніка]] [[1971]]
|-
| 5
| [[Ёзэф Люнс]]
| [[Нідэрлянды]]
| [[1 кастрычніка]] [[1971]] — [[25 чэрвеня]] [[1984]]
|-
| 6
| [[Пітэр Карынгтан]]
| [[Вялікабрытанія]]
| [[25 чэрвеня]] [[1984]] — [[1 ліпеня]] [[1988]]
|-
| 7
| [[Манфрэд Вёрнэр]]
| [[Нямеччына]]
| [[1 ліпеня]] [[1988]] — [[13 жніўня]] [[1994]]
|-
| 8
| [[Сэрджыё Балянцына]]
| [[Італія]]
| [[13 жніўня]] [[1994]] — [[17 кастрычніка]] [[1994]]''
|-
| 9
| [[Вілі Клес]]
| [[Бэльгія]]
| [[17 кастрычніка]] [[1994]] — [[20 кастрычніка]] [[1995]]
|-
| 10
| [[Сэрджыё Балянцына]]
| [[Італія]]
| [[20 кастрычніка]] [[1995]] — [[5 сьнежня]] [[1995]]''
|-
| 11
| [[Хавіер Саляна]]
| [[Гішпанія]]
| [[5 сьнежня]] [[1995]] — [[6 кастрычніка]] [[1999]]
|-
| 12
| [[Джордж Робэртсан]]
| [[Вялікабрытанія]]
| [[14 кастрычніка]] [[1999]] — [[1 студзеня]] [[2004]]
|-
| 13
| [[Яап дэ Гоп Схефэр]]
| [[Нідэрлянды]]
| [[1 студзеня]] [[2004]] — [[1 жніўня]] [[2009]]
|-
| 14
| [[Андэрс Фог Расмусэн]]
| [[Данія]]
| [[1 жніўня]] [[2009]] — [[27 верасьня]] [[2014]]
|-
| 15
| [[Енс Стольтэнбэрг]]
| [[Нарвэгія]]
| з [[27 верасьня]] [[2014]]
|}
 
Радок 567 ⟶ 564:
{{NATO}}
{{Халодная вайна}}
 
{{Абраны артыкул}}