Дынга: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Зьвязнасьць, артаграфія, вікіфікацыя
д афармленьне
Радок 54:
 
== Зьнешні выгляд ==
Дынга выглядае як добра складзены сабака сярэдняй велічыні: вышыня ў загрыўку 47-67 см, даўжыня цела з галавой 86-12286—122 см, даўжыня хваста 26-3826—38 см. Вага 9,60-1960—19 кг, рэдка — да 24 кг. Самцы значна буйней за самак, а азіяцкія Дынга драбней аўстралійскіх суродзічаў, мабыць, з-за рацыёну, беднага на бялкі. Целаскладам Дынга нагадвае ганчака. Пыса квадратпадобная; вушы невялікія, стаячыя. Хвост пухнаты, шаблепадобны.
 
Поўсьць Дынга кароткая і густая, тыповая афарбоўка — іржава-рудая ці руда-бурая, на псе і бруху сьвятлейшая. Зрэдку сустракаюцца асобіны амаль чорнага колеру, белыя і пярэстыя. На паўднёвым усходзе Аўстраліі жыве парода Дынга шэра-белай масьці. Дынга чорна-падпалай афарбоўкі (па тыпу афарбоўкі ратвэйлера) лічацца гібрыдамі Дынга з хатнімі сабакамі, верагодна, нямецкімі аўчаркамі. Чыстакроўныя Дынга ня брэшуць, але здольныя рыкаць і выць як воўк.
 
== Гісторыя ==
Мяркуючы па выкапнях парэшткаў, Дынга завезьлі ў Аўстралію не перасяленцы (прыкладна 40 000- — 50 000 гадоў таму), як меркавалася раней, а выхадцы з Паўднёва-Ўсходняй Азіі (магчыма, з Малайскага архіпэляга). Самаму старажытнаму чэрапу дынга, знойдзенаму ў [[Віетнам]]е, прыкладна 5500 гадоў; рэшткі гэтага сабакі ўзростам ад 2500 да 5000 гадоў знаходзяць і ў іншых частках Паўднёва-Ўсходняй Азіі, а найстаражытным скамянелым рэшткам дынга ў Аўстраліі — каля 3450 гадоў. Дасьледаваньні мітахандрыяльнай [[ДНК]] дынга, апублікаваныя ў 2004 годзе, датуюць іх зьяўленьне ў Аўстраліі 4000 г. да н. э.. Верагодна, усё аўстралійскія Дынга вядуць паходжаньне ад адной невялікай групы. У Аўстраліі ўцёклыя або кінутыя гаспадарамі Дынга знайшлі выдатныя ўмовы для пражываньня: шмат дзічыны, адсутнасьць ворагаў і сур’ёзных канкурэнтаў, размножыліся і расьсяліліся па ўсім кантынэнце і бліжэйшых астравах, не патрапіўшы толькі на Тасманію. Уменьне паляваць зграямі дала ім важную перавагу перад адзіночнымі сумчатымі драпежнікамі. Як мяркуецца, Дынга сталі прычынай выміраньня шэрагу сумчатых, улучна з самым буйным абарыгенным драпежнікам — сумчатым ваўком.
 
Звычайна Дынга разглядаюць у якасьці падвіда хатняга сабакі, аднак шматлікія адмыслоўцы лічаць яго цалкам самастойным відам. Мяркуюць, што Дынга зьяўляецца амаль чыстакроўным нашчадкам адамашненага індыйскага ваўка, які ў дзікім стане і зараз водзіцца на паўвостраве [[Індастан]] і ў Бэлуджыстане. У 1958 годзе дзікі сабака, падобны да Дынга, але толькі больш дробны, быў знойдзены ў лясах [[Новая Гвінэя|Новай Гвінэі]]. Да Дынга таксама падобны нядаўна выяўлены на паўднёвым усходзе ЗША дзікі каралінскі сабака.
Радок 76:
 
== Размнажэньне ==
Дынга жывуць невялікімі зграямі, у якіх размножваецца толькі дамінантная пара. Калі ў іншай самкі нараджаюцца дзіцяняты, дамінантная самка іх забівае. Нізкарангавыя самкі і самцы праяўляюць клопат пра дзіцянят галоўнай самкі. ЯрархіяГерархія Дынга будуецца на запалохваньні і пэрыядычных бойках.
 
У адрозьненьне ад звычайнага сабакі, Дынга размножваюцца раз у год. Шлюбны сэзон у аўстралійскіх Дынга прыпадае на сакавік-красавік, у азіяцкіх — на жнівень-верасень. Тэрмін цяжарнасьці, як і ў сабак — 63 дні. У памёце звычайна 6-8 шчанят, якіх самка нараджае ў логаве. Шчанюкі нараджаюцца сьляпымі, але пакрытымі поўсьцю. За патомствам даглядаюць абодва бацькі.
Радок 82:
Ва ўзросьце 3 тыдняў шчанюкі Дынга ўпершыню пакідаюць роднае логава, і самка перастае карміць іх малаком. Да 8 тыдняў яны канчаткова пакідаюць логава і жывуць разам зь іншымі членамі зграі. З 9 да 12 тыдняў маці і астатнія члены зграі прыносяць ім ежу і ваду, якія кормяць шчанюкоў. У 3-4 месяцы шчанюкі ўжо незалежныя і суправаджаюць дарослых на паляваньні.
 
Плоцевая сталасьць у Дынга надыходзіць ва ўзросьце 1-31—3 гадоў. Дынга манагамныя. Жывуць яны 10 гадоў у прыродзе і да 13 гадоў у няволі.
 
Дынга і хатнія сабакі лёгка скрыжоўваюцца, і дзікія папуляцыі Дынга ў вялікай ступені гібрыдызаваныя. Выключэньне складаюць папуляцыі, якія жывуць у аўстралійскіх нацыянальных парках і на іншых ахоўных тэрыторыях. Патомства Дынга і сабакі ўяўляе вялікую пагрозу для авечкагадоўлі, паколькі нечыстакроўныя дынга, як правіла, размножваюцца 2 разы на год (а не адзін, як чыстакроўныя) і больш агрэсіўныя.
Радок 97:
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
{{Commonscat|Canis lupus dingo}}
 
[[Катэгорыя:Сабачыя]]