Розьніца паміж вэрсіямі «Бургундыя»

д
 
'''Бургундыя''' ({{мова-fr|Bourgogne}}, на бургундзкім дыялекце ''Bregogne'', на франка-правансальскім дыялекце ''Borgogne'') — былы [[рэгіён]] на ўсходзе [[Францыя|Францыі]]. Меў межы з наступнымі былымі рэгіёнамі: на поўначы з [[Шампань-Ардэны|Шампаньню-Ардэнамі]], на ўсходзе — з [[Франш-Камтэ]], на паўднёвым усходзе — з [[Рона-Альпы|Ронай-Альпамі]], на паўднёвым захадзе — з [[Авэрнь]]ню, на захадзе — з [[Цэнтар (рэгіён Францыі)|Цэнтрам]], на паўночным захадзе — зь [[Іль-дэ-Франс]]. Плошча 31 582 км². Насельніцтва па стане на 2012 год складала 1 641 130 чалавек. У склад рэгіёну ўваходзілі 4 [[дэпартамэнты Францыі|дэпартамэнты]]: [[Кот-д’Ор]], [[Сона і Люара]], [[Ньеўр]] ды [[Ёна]]. Адміністрацыйным цэнтрам і найбуйнейшым горадам быў [[Дыжон]] (153 003 жыхароў). У выніку тэрытарыяльнай рэформы францускіх рэгіёнаў 2014 году, [[1 студзеня]] [[2016]] увайшоў разам з [[Франш-Камтэ]] у склад новаўтворанага рэгіёну [[Бургундыя — Франш-Камтэ]] (Дыжон стаў адміністрацыйным цэнтрам усяго гэтага рэгіёну).
 
{{Рэгіёны Францыі}}
{{Накід:Францыя}}
 
[[Катэгорыя:Бургундыя| ]]
[[Катэгорыя:Колішнія рэгіёны Францыі| ]]
29 980

зьменаў