Валянцін Волкаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
|Апісаньне =
|Імя пры нараджэньні =
|Дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|19|4|1881|0|1}}
|Месца нараджэньня =
|Дата сьмерці = {{Памёр|8|11|1964}}
Радок 19:
[[Файл:Emblem of the Byelorussian SSR (1927).svg|значак|Герб БССР, створаны В. Волкавым]]
 
'''Валянцін Віктаравіч Волкаў''' ([[19 красавіка]] [[1881]] — [[8 лістапада]] [[1964]]) — беларускі жывапісец, народны мастак Беларусі. Аўтар малюнка [[Герб Беларускай ССР|герба БССР]].
 
== Жыцьцяпіс ==
Скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча. Удзельнік мастацкіх выставаў з [[1913 год]]угоду. Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, пісаў пэйзажы, нацюрморты. У [[1918 год]]зегодзе ўдзельнічаў у мастацкім афармленніафармленьні [[Петраград]]у да 1-й гадавіны [[Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] (эскізы пано «Уся ўлада Саветам», «Штурм Зімняга» і іншыя).
 
Выкладаў у Веліскай мастацкай школе (1919—1929), Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1923—1929), у [[Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў|Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце]] (1953—1964).
 
Адзін зь першых беларускіх жывапісцаў стварыў вобраз [[Уладзімер Ленін|У. І. Леніна]] (партрэт 1926). Аўтар малюнка [[Герб Беларускай ССР|герба БССР]] (1926 і 1938). У 1920—1930-я гады стварыў шэраг манумэнтальных твораў-пано: «Індустрыялізацыя», «Калектывізацыя» (абодва ў 1930) для мытні на станцыі [[Негарэлае]], дэкаратыўны фрыз «Кастрычнік на Беларусі» для павільёнапавільёну БССР на Ўсесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве (1939). Ілюстраваў і аформіў шэраг кніг для [[Беларусь (выдавецтва)|Дзяржаўнага выдавецтва БССР]] (1928—1941). Стварыў сюжэтна-тэматычныя карціны, прысьвечаныя гістарычнаму мінуламу Беларусі, грамадзянскай вайне ў Расеі і [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайне]], сучаснасьці.
 
== Творчасьць ==
Творам Волкава ўласьцівы рэалізм вобразаў, складанасьць кампазыцыйных пабудоваў, у якіх адчуваецца ўплыў традыцыяў акадэмічнай школы, стрыманая каляровая гама, дакладнасьць дэталей. Сярод работ «[[Кастусь Каліноўскі]]» (1923), «Барыкады» (1923), «Малатабоец» (1926), «Партызаны» (1928) і іншыя. У партрэтным жанры прадаўжаў традыцыі псыхалягічнага партрэта расейскага рэалістычнага мастацтва 2-й паловы 19 ст. Імкнуўся да глыбокага пранікненьня ў характар людзей, адлюстраваньня іх грамадзянскай значнасьці. Сярод найлепшых твораў: партрэты [[Максім Багдановіч|М. Багдановіча]] (1927), мастака [[Мікалай Гусеў|М. Гусева]] (1950), [[Максім Горкі|Максіма Горкага]] (1951) і іншыя. Значную каштоўнасьць мае спадчына Волкава: партрэты, пэйзажы, эскізныя малюнкі карцін, дзе ён поруч з глыбокім псыхалягічным вобразам прадэманстраваў дасканалае валоданьне пластычнайплястычнай формай, тонкі густ у выкарыстаньні фактурных магчымасьцей алоўкавага штрыха («Трактарыстка» (1956), партрэт хірурга Р. Р. Чарковай (1960) і іншыя).
 
=== Менск. 3 ліпеня 1944 году ===
[[Файл:Валентин Волков Минск 3 июля 1944 года.jpg|значак|справа|Валянцін Волкаў. «Менск 3 ліпеня 1944 году»]]
Палатно Волкава «Менск. 3 ліпеня 1944 году» — адзін з самых вядомых беларускіх твораў пэрыяду савецкага рэалізму. Карціна шырынёю больш за пяць мэтраў і вышынёю амаль тры мэтры. Да канца 1970-х палатно аздабляла фае [[Дом ураду (Менск)|Дому ўраду]]. Мастацтвазнаўца [[Сяргей Харэўскі]] яшчэ ў 1997 годзе ў газэце «[[Наша Ніва]]» сьцьвердзіў, што накіды палатна Волкаў пачаў рабіць у акупаваным немцамі Менску. Па яго словах, у 1980-х яшчэ былі жывыя людзі, якія пазавалі Волкаву ў акупаваным Менску для палатна. А настаўніца Менскай мастацкай вучэльні Глазава, прызнавалася, што дзяўчынка з букецікам на пярэднім пляне, што цягнецца да танкіста, — гэта яна<ref>[http://www.svaboda.org/a/797198.html Калі Валянцін Волкаў пачаў пісаць сваю карціну «Менск. 3 ліпеня 1944 году»?], [[Радыё Свабода]], 1 ліпеня 2005 </ref>. Таксама вядома, што ў нямецкую акупацыю Волкаў зарабляў на жыцьцё маляваньнем партрэтаў нямецкіх афіцэраў.
 
== Крыніцы ==