Дальвік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: артаграфія
 
Радок 74:
 
== Геаграфія ==
Горад Дальвік знаходзіцца на паўночным узьбярэжжы Ісьляндыі, на беразе [[ф’ёрд]]а [[Эя-ф’ёрд]], які выходзіць у [[Грэнляндзкае мора]], на поўнач ад [[Акюрэйры]]. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам акругі [[Дальвікурбігд]], што адносіцца да рэгіёну [[Нордурлянд Эйстра]]. Насельніцтва Дальвіку складае 1947 чалавек (па стане на [[2009]] год).
 
Дальвік — буйны рыбалоўны порт. Зьдзяйсьняюцца рэгулярныя [[паром]]ныя рэйсы, што злучаюць горад з востравам [[Грымсэй]], які знаходзіцца на [[Паўночнае Палярнае кола|Палярным коле]]. У водах Эяфіёрдуру, перад Дальвікам, знаходзіцца выспа [[Хрысэй]], з насельніцтвам ў 180 чалавек, які адносіцца да акругі Акюрэйры. Адлегласьць ад Дальвіку да сталіцы Ісьляндыі [[Рэйк’явік]]у складае 412 кілямэтраў.