Дзьмітры Даўгяла: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
катэгорыя, дапаўненьне
Радок 8:
|Месца сьмерці = [[сяло]] [[Пахта-Арал]], [[Чымкенцкая вобласьць]], [[Казахстан]]
|Навуковая сфэра = [[Гісторыя]]
|Месца працы = [[Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа|Бібліятэка]] [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Беларускай акадэміі навук]] ([[1929]]-[[1937]])
|Альма-матэр = [[Пецярбурская духоўная акадэмія]] ([[1894]])
}}
'''Дзьмітры Іванавіч Даўгяла''' ({{Дата ў старым стылі|[[1 лістапада]]|[[1868]]|[[20 кастрычніка]]}} , вёска [[Казьяны]] [[Гарадоцкі павет|Гарадоцкага павету]] [[Віцебская губэрня|Віцебскай губэрні]], цяпер [[Шумілінскі раён]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]] — красавік [[1942]], [[Казахстан]]; Крыптанімы: ''Д. Д.'', ''Дм. Д.'') — беларускі археограф і гісторык.
 
== Жыцьцяпіс ==
У [[1894]] скончыў Пецярбурскую духоўную акадэмію. Працаваў у [[Віцебск]]ім і [[Вільня|Віленскім]] цэнтральных архівах старажытных актаў. У 1906 рэдагаваў газэту «[[Белая русь (1906)|Белая Русь]]». Чалец, а з [[1913]] старшыня [[Віленская археаграфічная камісія|Віленскай археаграфічнай камісіі]], рэдактар «Записок Северо-Западного отдела Русского географического общества». У [[1915]] пераехаў у [[Магілёў]], дзе працаваў у архіве. У сьнежні 1917 году ўдзельнічаў у [[Першы Ўсебеларускі кангрэс|Першым Ўсебеларускім кангрэсе]]. З 1921 загадчык Магілёўскага губэрнскага архіву. 3 [[1925]] супрацоўнічаў у [[Інбелкульт|Інбелкульце]]. У [[1929]] узначальваў [[Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа|бібліятэку]] [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэміі навук Беларусі]], а з [[1937]] навуковы супрацоўнік акадэмічнага Інстытуту гісторыі [[АН Беларусі]].
 
[[10 сьнежня]] [[1937]] арыштаваны і згодна з пастановай пазасудовых органаў [[11 верасьня]] [[1939]] высланы ў [[Казахстан]] тэрмінам на 5 [[год|рокаў]]. Паводле неўдакладненых зьвестак памёр там у красавіку [[1942]]. Рэабілітаваны пасьмяротна [[9 чэрвеня]] [[1964]].
 
== Творчасьць ==
Аўтар працаў па гісторыі беларускіх [[места]]ў. Складальнік і рэдактар «Гістарычна-юрыдычных матэрыялаў...» (т. 27 — 32, [[1899]]—[[1906]]1899—1906), браў удзел у выданьні Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі (т. 32-37, [[1907]]—[[1912]]1907—1912), рэдактар і складальнік «Беларускага архіву» (т. 1 — 3, [[1927]]—[[1930]]1927—1930) падрыхтаваў «Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распаду фэадалізму» (т. 1 — 2, [[1934]]—[[1935]]1934—1935), адзін са складальнікаў «Гісторыі Беларусі ў дакумэнтах і матэрыялах» (т.1, [[1936]]). Першы дасьледаваў гісторыю і гістарычную тапаграфію полацкіх, [[Барысаўскі замак|Барысаўскага]], [[Сьвіслацкі замак|Сьвіслацкага]] і [[Аршанскі замак|Аршанскага]] замкаў. Аўтар працаў па гісторыі [[места]]ў і [[мястэчка|мястэчак]] Беларусі. Сярод якіх магчыма адзначыць:
* Радошковичи, заштатный город Виленской губерниигубэрнии. Вильна, 1907;
* З гісторыі беларускага пісьменства XVII ст. Мн., 1927;
* Літоўская Мэтрыка і яе каштоўнасьць для вывучэньня мінуўшчыны Беларусі. Рыга, 1933;
* Дакументы да гісторыі музэю Г.Х. Татура ў Менску. //Запіскі адзелу гуманітарных навук.Працы клясы гісторыі. - Менск, 1929. - Кн.8. - с.549-560.
 
== Літаратура ==
* {{Літаратура/Памяць/Менск|1}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commonscat|Dzmitryj Daŭhiala}}