Друя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
Радок 53:
 
== Назва ==
Існуе некалькі меркаваньняў пра паходжаньне тапоніму «Дру́я»<ref name="daviednik">{{Літаратура/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Віцебская вобласьць}} С. 109.</ref>. Большасьць зь іх схіляецца да таго, што ён утварыўся ад назвы ракі Друйка. Паводле фінска-вугорскай вэрсіі, чаргаваньне гукаў «д» і «р» можа азначаць у перакладзе «вада». Паходжаньне тапоніму зьвязваюць таксама з балцкім «drutas» — вялікі, шырокі<ref>{{Літаратура/Кароткі тапанімічны слоўнік Беларусі}} С. 110.</ref>. У літаратуры пачатку [[XX стагодзьдзе|XX ст.]] сустракаюцца паралелі паміж назвай Друя і словам «драць» (нібы дзякуючы стромкай плыні ракі і падводным камяням у гэтым месцы абдзіраліся лодкі, плыты). Цікавым зьяўляецца меркаваньне, выказанае ў часопісе «Крывіч» (1923 год), што слова «друя» ў беларускай мове азначае «другая». Так маглі назваць паселішча, перанесенае ў іншае, другое месца.
 
== Гісторыя ==