Пінскае гета: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне, катэгорыя
Радок 1:
'''Пінскае гета''' ([[1 траўня]][[28 кастрычніка]] [[1942]]) — месца прымусовага перасяленьня габрэяў гораду [[Пінск]]у і ваколіцаў у рамках [[Галакост на Беларусі|перасьледу і зьнішчэньня]] габрэяў у час акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі [[Трэці Райх|нацысцкай Нямеччыны]] ў пэрыяд [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]].
 
== Да стварэньня гета ==
Пасьля нападу Нямеччыны на СССР [[22 чэрвеня]] [[1941 год]]угоду толькі нязначная колькасьць габрэяў пасьпела эвакуявацца на ўсход. У Пінску таксама апынуліся ўцекачы з заходняй часткі Беларусі.[[ 4 ліпеня]] 1941 году Пінск быў заняты нямецай арміяй.
 
Па распараджэньні акупацыйных уладаў у другой палове ліпеня быў створаны юдэнрат — габрэйская рада, орган па выкананьні ўказаньняў акупантаў у дачыненьні да габрэяў і [[габрэйская паліцыя]]. Старшынём юдэнрату немцы прызначылі дырэктара школы Давыда Альпэра. Праз два дні ён адмовіўся ад пасады і быў расстраляны разам зь яшчэ 20 чальцамі юдэнрату. Новым старшынём быў прызначаны Біньямін Бакштанскі.
Радок 11:
 
== Стварэньне і жыцьцё гета ==
[[Файл:Pinsk Holokost 1a.jpg|thumbміні|200px200пкс|Мэмарыял на месцы масавых забойстваў габрэяў пінскага гета ў час [[Галакост]]у]]
Усё габрэйскае насельніцтва Пінску ў колькасьці 18 644 чалавек з [[1 траўня]] [[1942 год]]угоду было зьняволена ў гета. Па часе стварэньня гэта было апошняе гета на тэрыторыі Беларусі. Сюды былі таксама дэпартаваныя габрэі з эўрапейскіх краінаў і навакольных мястэчак. Гета было агароджанае калючым дротам і мела тры ахоўных выхады: на вуліцах Лістоўскага, Паўночнай і Альбэрхтаўскай. Жыльлёвая плошча ў гета разьмяркоўвалася сыходзячы з плошчы ў 1,2 квадратны мэтар на чалавека.
 
[[Габрэі]] працавалі на створаных у гета прамысловых прадпрыемствах і ў майстэрнях, а таксама выкарыстоўваліся акупантамі на прымусовых працах. У гета была створаная лякарня, аптэка, паліклініка. Дзейнічалі падпольныя групы, якія спрабавалі назапашваць зброю і ствараць укрыцьці і бункеры.
 
У чэрвені 1942 году немцы арыштавалі ў [[Пінск]]у і [[Кобрынь|КобрынеКобрыні]] 3500 габрэяў і расстралялі іх на станцыі [[Бронная Гара (станцыя)|Бронная гара]].
 
== Зьнішчэньне гета ==
[[8 кастрычніка]] [[1942 год]]угоду пачалася акцыя па зьнішчэньні пінскага гета. Яе праводзіў нямецкі матарызаваны батальён паліцыі парадку. Падпольшчыкі гета аказалі супраціў паліцыі, большасьць зь іх было забіта, частка здолела зьбегчы да партызанаў.
 
У справаздачы камандзіра батальёна паліцыі парадку было паказана, што ў гэтыя дні былі зьнішчаныя 26 200 чалавек. Іцхак Арад лічыць, што ў гета было забіта 17 тысячаў габрэяў.
Радок 25:
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь|113Д000720}}
{{Commons}}
* {{Літаратура/ЭГЭ|13221|Пинск}}
* [http://homoliber.org/ru/uh/uh010207.shtml Трагедыя пінскага гета]
Радок 31 ⟶ 32:
{{Гета на Беларусі}}
 
[[Катэгорыя:ПінскГісторыя Пінску]]
[[Катэгорыя:Габрэйскія гета ў Генэральным камісарыяце Ўкраіна]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1942 годзе]]