Дэйвід Кэмэран: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Крыніцы
Радок 6:
|подпіс_пад_выявай = Афіцыйны партрэт Дэйвіда Кэмэрана (2010 год)
|пасада = 75-ы [[прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі]]
|пачатак_тэрміну = [[11 траўня]] [[2010]]
|канец_тэрміну = [[13 ліпеня]] [[2016]]
|папярэднік = [[Гордан Браўн]]
|наступнік = [[Тэрэза Мэй]]
|пасада2 = Лідэр [[Кансэрватыўная партыя Вялікабрытаніі|Кансэрватыўнай партыі Вялікабрытаніі]]
|пачатак_тэрміну2 = [[6 сьнежня]] [[2005]]
|канец_тэрміну2 = [[13 ліпеня]] [[2016]]
|папярэднік2 = Майкл Говард
|наступнік2 = Тэрэза Мэй
|прэм'ер-міністар2 = Тоні Блэр (2005-2007)<br/>Гордан Браўн (2007-2010)<br/>Ён сам (2010-цяпер)
|пасада3 = Лідэр афіцыйнай апазыцыі яе Вялікасьці
|пачатак_тэрміну3 = [[6 сьнежня]] [[2005]]
|канец_тэрміну3 = [[11 траўня]] [[2010]]
|папярэднік3 = Майкл Говард
|наступнік3 = Гарыет Гарман
|прэм'ер-міністар3 = Гордан Браўн
|пасада4 = Чалец палаты Абшчынаў ад акругі Ўітні
|пачатак_тэрміну4 = [[7 чэрвеня]] [[2001]]
|канец_тэрміну4 =
|папярэднік4 = Шон Ўодвард
Радок 43:
|узнагароды = Ордэн Абдэль Азіза (2012)
}}
'''Дэ́йвід Кэ́мэран''' ({{мова-en|David William Donald Cameron}}; нарадзіўся [[9 кастрычніка]] [[1966]] году, [[Лёндан]], [[Вялікабрытанія]]) — брытанскі палітык, пасьля парлямэнцкіх выбараў 2010 году стаў 75-м прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі. Лідэр [[Кансэрватыўная партыя Вялікабрытаніі|Кансэрватыўнай партыі]] (ад 2005 г.).
 
Кіруе Кансэрватыўнай партыяй з [[2005]] году. [[11 траўня]] [[2010]] году ў [[Бэкінггэмскі палац|Бэкінггэмскім палацы]] быў прызначаны прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі каралевай [[Лізавета II|Лізаветай II]].
 
== Біяграфія ==
Радок 52:
Нарадзіўся ў сям’і брокера. Між тым ён вядзе сваё паходжаньне ад ангельскага караля [[Вільгельм IV|Вільгельма IV]] (ён зьяўляецца нашчадкам ад аднаго зь незаконных атожылкаў гэтага караля). Скончыў Ітанскі каледж і [[Оксфардзкі ўнівэрсытэт]] (Brasenose College, 1988 год), дзе вывучаў палітыку, філязофію й эканоміку. У Оксфардзе Кэмэран пазнаёміўся з [[Борыс Джонсан|Борысам Джонсам]], які пазьней стаў мэрам Лёндана.
 
Пасьля сканчэньня ўнівэрсытэту пачаў працу ў дасьледчым аддзеле Кансэрватыўнай партыі, займаючыся таксама падрыхтоўкай выступаў [[Джон Мэйджар|Джона Мэйджара]] эканамічнымі пытаньнямі. У [[1993]] годзе Кэмэран пачаў працу ў Міністэрстве ўнутраных справаў (''Home Office''). На парлямэнцкіх выбарах [[1997]] году выбіраўся ад акругі Стэфард, але пацярпеў паражэньне.
 
На парлямэнцкіх выбарах [[2001]] году быў абраны чальцом палаты абшчынаў ад акругі Ўітні, Оксфардшыр. У [[2005]] годзе пасьля сыходу ў адстаўку Майкла Говарда, пад кіраўніцтвам якога партыя прайграла парлямэнцкія выбары, быў абраны лідэрам партыі ў трэцім туры. Падчас яго лідэрства ў партыі адбыўся значны рост падтрымкі партыі сярод выбаршчыкаў — на фоне падзеньня рэйтынгу лейбарыстаў.
 
У першым туры перадвыбарных дэбатах увесну [[2010]] году, па выніках апытаньняў, прайграў Ніку Клэгу, але перамог у апошнім.
 
=== На чале ўраду ===
Увечар [[11 траўня]] [[2010]] году прэм’ер-міністар [[Гордан Браўн]] абвясьціў аб сваім сыходзе з пастоў главы ўраду й лідэра Лейбарысцкай партыі. У той жа вечар прапанову Каралевы аб фармаваньні ўраду атрымаў Дэйвід Кэмэран, партыя якога набрала найбольшы лік мандатаў на парлямэнцкіх выбарах [[6 траўня]] [[2010]] году (але не атрымала абсалютнай большасьці ў парлямэнце). Кэмэран абвясьціў аб намеры сфармаваць кіруючую кааліцыю зь лібэрал-дэмакратамі.
 
[[12 траўня]] [[2010]] году, упершыню ў пасьляваеннай гісторыі Брытаніі, быў сфармаваны кааліцыйны ўрад; лідэр лібэральных дэмакратаў Нік Клэг заняў пост намесьніка прэм’ер-міністра. У 2013 годзе ўзначаліў [[Група Васьмі|Групу Васьмі]].
 
== Крыніцы ==