Канфэдэрацыя народаў Каўказу: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 7:
Ранейшыя грамады, якія мкнуліся да злучэньня [[Каўказ]]у: [[Паўночна-каўкаскі імамат]] (дзевятнаццатае стагодзьдзе), Канфэдэрацыя горскіх народаў Каўказу (1917 год), Горская рэспубліка (1918 год). Цяпер існуе [[Каўкаскі Эмірат]].
 
У жніўні [[1989]] году паслы каўкаскіх народных рухаў правялі зьезд у [[Сухумі|Сухуме]], дзе быў створаны Сабор горскіх народаў Каўказу. З 13 па [[14 кастрычніка]] [[1990]] году прайшоў другі зьезд у [[Нальчык]]у. На ім было абвешчана, што грамада зьяўляецца правапераемнікам Горскай рэспублікі. Зь 1 па [[2 лістапада]] [[1991]] году трэці зьезд адбыўся ў Сухуме. Тады паслы дванаццаці народаў Каўказу падпісалі дагавор і ўхвалілі абвяшчэньне Канфэдэрацыі горскіх народаў Каўказу, таксама вырашылі стварыць Сойм, Вярхоўны суд, Раду абароны й іншыя дзяржаўныя ўрады. Вырашылі, што сталіцай Канфэдэрацыі будзе [[места]] Сухумі.
 
[[Расея]] была вельмі занепакоена адбыўшымся зьездам і яго рашэньнямі. Яны пагражалі цэласнасьці Расеі. У склад Канфэдэрацыі ўвайшлі прыхільнікі поўнага выхаду са складу Расеі — [[Джахар Дудаеў]]. На зьезьдзе прысутнічалі прадстаўнікі [[Грузія|Грузіі]]. Цэлую істэрыку ў Расеі выклікала адкрытая гаворка Дж. Дудаева з прэзыдэнтам Грузіі Зьвіядам Гамсахурдзія аб стварэньні адзінай Канфэдэрацыі народаў Каўказу, у якую ня будзе ўваходзіць Расея.