Клайпеда: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Клайпеда?oldid=91135194, https://en.wikipedia.org/w/index.php?title=Klaip%C4%97da&oldid=829923804
Радок 49:
'''Кла́йпеда''' ({{мова-lt|Klaipėda}}, {{мова-de|Memel}}, мянушка: ''Uostamiestis'' — «партовы горад») — трэці па велічыні горад [[Летува|Летувы]] пасьля [[Вільня|Вільні]] і [[Коўна]], знаходзіцца на ўзьбярэжжы [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]] ў [[Куршская затока|Куршскай затоцы]]. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам [[Клайпедзкі павет|Клайпедзкага павету]] і [[Клайпедзкі гарадзкі раён|Клайпедзкага гарадзкога раёну]]. Горад зьяўляецца найбуйнейшым незамярзаючым портам Летувы і адным з найбуйнейшых у Балтыйскім моры.
 
Клайпеда і прылягаючыя землі маюць асобную ад Летувы гісторыю. Зьвесткі археалягічных дасьледаваньняў сьведчаць аб тым, што ён быў заселены яшчэ ў першыя стагодзьдзі нашай эры. Да 1525 году Мэмэль належыў рыцарам [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]]. Да 1923 году — [[Нямецкая імпэрыя|Нямецкай імпэрыі]], што адбілася на архітэктурным абліччы Клайпеды. У сілу сваёй гісторыі, этнічнае і моўнае аблічча горадагораду насіў і носіць шматнацыянальны характар. Акрамя [[летувісы|летувісаў]], у ім пражывае значная колькасьць [[расейцы|расейцаў]].
 
Насельніцтва гораду скарацілася, у значнай ступені з-за перамяшчэньня часткі жыхароў у прадмесьці. Гарадзкое насельніцтва скарацілася з 207100 чалавек у 1992 годзе да 157350 ў 2014 годзе, але апошнім часам насельніцтва гораду зноўку расьце. Каля Клайпеды знаходзяцца папулярныя курорты, як то [[Ніда]] на поўдзені ад гораду, і [[Паланга]] на поўначы ад Клайпеды.
Радок 56:
[[Файл:Klaipėda Castle1.jpg|міні|300пкс|зьлева|Гістарычная ілюстрацыя Мэмэлю]]
[[Файл:Lithuania Klaipeda 1.jpg|міні|300пкс|зьлева|Драўляна-каркасны будынак у гістарычным цэнтры Клайпеды]]
Першыя паселішчы куршаў на тэрыторыі сучаснага гораду вядомыя зь першых стагодзьдзяў н. э.
 
У 1240 годзе папа рымскі прапанаваў каралю Нарвэгіі [[Гокан IV Гокансан|Гокану IV]] магчымасьць захапіць [[Самбія|Самбію]]. Тым ня менш, пасьля асабістага прыняцьця [[хрысьціянства]] вялікага князя [[Міндоўг]]а, тэўтонскія рыцары і група крыжакоў зь [[Любэк]]а рушылі на Самбію, заснаваўшы форт ў [[1252]] годзе, які вядомы як Мэмэльскі замак. Будаўніцтва форту было скончана ў 1253 годзе. У Мэмэлі быў заснаваны гарнізон з войска [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэну]], які ачоліў дойч майстар [[Эбэргард фон Зэйнэ]]. Дакумэнты з нагоды заснаваньня гарнізону былі падпісаны Эбэргардам і біскупам [[Генрых фон Люцэльбург|Генрыхам фон Люцэльбургам]] 29 ліпеня і 1 жніўня 1252 году.
 
Майстар [[Конрад фон Тырбэрг]] выкарыстоўваў крэпасьць у якасьці базы для далейшых паходаў уздоўж ракі [[Нёман]] супраць [[жмудзіны|жамойтаў]]. Мэмэль быў беспасьпяхова абложаны [[самбійцы|самбійцамі]] ў 1255 годзе. Да новага паселішча пачалі прыбываць мігранты зь нямецкіх местаў, як то [[Гальштайн]]у, Любэку і [[Дортмунд]]у. Неўзабаве ў гэты час, Мэмэль атрымаў сваю мянушку «Новы Дортмунд». Горад стаў галоўным местам Курляндзкай эпархіі. У горадзе былі пабудаваны адзін катэдральны сабор і, па меншай меры, два парафіяльных касьцёла, але разьвіцьцё замку сталася дамінуючым прыярытэтам. Паводле розных крыніцаў, Мэмэль атрымаў [[Любэскае права]] ў 1254 або 1258 годзе<ref>Magocsi, Paul Robert. «''Historical Atlas of Central Europe''». University of Washington Press. Seattle, 2002. p. 41. ISBN 0-295-98146-6.</ref>.
Радок 66:
Насуперак волі свайго губэрнатара і камандзіра, Эрыка Браўншвайг-Вольфэнбютэля, Мэмэль прыняў [[лютэранства]] пасьля пераўтварэньня дзяржавы ордэну ў [[Прускае княства]] ў складзе Каралеўства Польскага, якое зьдзейсьніў [[Альбэрт Гогэнцолерн]] у 1525 годзе. Гэта было пачаткам працяглага пэрыяду росквіту гораду і порту. Праз горад на экспарт ішла пшаніца з тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. Прускае княства было ўспадкавана [[Ёган Жыгімонт Гогэнцолерн|Ёганам Жыгімонтам]], курфюрстам Брандэнбургу ў 1618 годзе. Такім чынам [[Брандэнбург—Прусія]] павялічыла свой актыўны ўдзел у рэгіянальнай палітыцы, што значна паўплывала на разьвіцьцё гораду. У 1629—1635 гадох горад быў акупаваны [[Швэцыя]]й на працягу некалькіх пэрыядаў падчас [[Вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй (1625—1629)|вайны Рэчы Паспалітай са Швэцыяй 1625—1629 гадох]] і [[трыццацігадовая вайна|трыццацігадовай вайны]].
 
Пасьля падпісаньня [[Кёнігсбэрская дамова 1656 году|Кёнігсбэрскай дамовы 1656 году]] курфюрст Фрыдрых Вільгэльм адкрыў порт Мэмэлю для Швэцыі. У 1660 годзе была пацьверджана пруская незалежнасьць ад Польшчы і Швэцыі паводле [[Аліўскі мір|Аліўскай дамовы]]. Пабудова абарончай сыстэмы вакол усяго горадагораду, ініцыяваная ў 1627 годзе, прыкметна зьмяніла статус і пэрспэктывы гораду. У лістападзе 1678 году невялікае швэдзкае войска ўварвалася на прускую тэрыторыю, але ня здолела захапіць крэпасьць Мэмэлю.
 
З 1701 году горад у [[Прусія|Прускім каралеўстве]]. З 1757 да 1762 году горад быў захоплены [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыяй]], а з 1871 году трапіў у склад [[Нямецкая імпэрыя|Нямецкай імпэрыі]]. Пасьля [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] з 1920 году горад быў перададзены пад кіраўніцтва [[Антанта|Антанты]] і тут разьмясьціўся францускі гарнізон.
Радок 76:
== Эканоміка ==
[[Файл:Klaipeda port.jpg|міні|400пкс|зьлева|Клайпедзкі порт]]
Клайпеда зьяўляецца найважнейшым эканамічны цэнтрам заходняй частцы Летувы і найбуйнейшым портам на летувіскім узьбярэжжы [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]]. Асноўныя галіны прамысловасьці — хімічная і харчовая, дрэваапрацоўчая і мэблевая, упаковачная. Шырока разьвітыя суднабудаваньне і суднарамонт. Важнае месца ў эканоміцы гораду займае сфэра паслуг, у якую ўваходзяць партовыя, лягістычныя, турыстычныя і многія іншыя паслугі. У горадзе налічваецца каля 2,5 тысячтысячаў прадпрыемстваў.
 
Асноўныя замежныя інвэстары паходзяць з [[Данія|Даніі]], [[Швайцарыя|Швайцарыі]], [[Нямеччына|Нямеччыны]], [[Нарвэгія|Нарвэгіі]], [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]], [[Індыя|Індыі]], [[Украіна|Украіны]] і [[Канада|Канады]]. У 2002 годзе на ўскраіне гораду, паблізу порта, была арганізавана [[свабодная эканамічная зона]] (СЭЗ) плошчай у 412 га. У рамках СЭЗ працавала, на канец 2010 году, 17 прадпрыемстваў, зь іх 40% былі замежнымі, а інвэстыцыі ў СЭЗ перавысілі 400 млн эўра. Наладжана вытворчасьць электронных прыладаў, плястыкавага посуду, архітэктурнага шкла, мэталічных канструкцыяў, харчовай упакоўкі, біядызэльнага паліва. Таксама працуюць рыбаапрацоўчыя і мэталаапрацоўчыя прадпрыемствы<ref>[http://www.fez.lt/en/about-us/ «About Us»]. Klaipeda Free Economic Zone.</ref>. Да буйных прадпрыемствай харчовай прамысловасьці адносіцца броварны завод «[[Швытурыс]]», які дзейнічае з 1784 году. У цяперашні час ён належыць канцэрну «[[Carlsberg]]».
Радок 90:
 
=== Аўтобусы ===
У горадзе добра разьвіта аўтобусная сетка. Асноўным каардынатарам аўтобусных маршрутаў зьяўляецца грамадзкая ўстанова «Клайпедзкі пасажырскі транспарт» ({{мова-lt|Klaipėdos kelevinis transportas|скарочана}}). Установа для выкананьня сваіх функцыяў наймае перавозчыкаў, як прадпрыемства самакіраваньня «Клайпедскі аўтобусны парк», гэтак і прыватных перавозчыкаў. У аўтобусах квіткі каштуюць даражэй чым у кіёсках. Большасьць мяшчанаў карыстаюцца электронным білетам. Таксама па горадзе курсіруюць маршрутныя таксі.
 
Новая аўтобусная станцыя пабудавана па прынцыпе дзяржаўнага-прыватнага партнэрства і належыць прадпрыемству самакіраваньня «Клайпедзкі аўтобусны парк». Ад аўтобуснай станцыі ідуць аўтобусныя маршруты ў многія гарады Летувы, а таксама ў [[Рыга|Рыгу]] і [[Рыга (аэрапорт)|Рыскі аэрапорт]]. Таксама ад аўтавакзалу курсіруюць маршрутныя таксі да Палангі і [[Паланга (аэрапорт)|Паланскага аэрапорта]].